Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала Грузію спыніць супрацоўніцтва з КДБ Беларусі

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Грузіі, 14 жніўня 2020
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Грузіі, 14 жніўня 2020

Сьвятлана Ціханоўская накіравала ліст у Міністэрства замежных спраў Грузіі, у якім заклікае спыніць супрацоўніцтва спэцслужбаў краіны з Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

16 жніўня Служба бясьпекі Грузіі заявіла, што падпісанае ў 2016-м годзе пагадненьне аб супрацы з КДБ Беларусі не абавязвае бакі рабіць нешта, што супярэчыць іх дзяржаўным інтарэсам.

У лісьце Ціханоўская нагадала пра «недапушчальнасьць выкарыстаньня дадзенага пагадненьня для выдачы інфармацыі пра грамадзян Беларусі ды іншай супрацы, якая можа нэгатыўна адбіцца на мірных беларускіх грамадзянах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі», — паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.

У лісьце адзначаецца, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае спасылкі на «антытэрарыстычнае заканадаўства» для перасьледу сваіх палітычных апанэнтаў. Паводле Ціханоўскай, толькі поўнае спыненьне пагадненьня альбо публічная заява аб замарозцы супрацоўніцтва будуць гарантаваць бясьпеку беларускіх грамадзян у Грузіі, а таксама адпавядалі б нацыянальным інтарэсам Грузіі.

XS
SM
MD
LG