Невыпадкова рашэньні ад санкцыях былі аб’яўлены менавіта 9 жніўня, у гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і пачатка масавых пратэстаў.
На прэсавай канфэрэнцыі ў гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году карэспандэнтка ВВС Сара Рэйнсфард спытала Лукашэнку пра жорсткасьць падчас разгонаў пратэстаў, катаваньні ў турме на Акрэсьціна, ягоную нелегітымнасьць і патрэбу новых выбараў. Лукашэнка адказаў журналістцы.
Лукашэнка паставіў чарговы рэкорд выступу. Больш за 8 гадзін. Праўда, не зусім зразумела, навошта было так шмат гаварыць. Гэта якраз той выпадак, калі колькасьць не пераходзіць у якасьць.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць беспадстаўнымі выказаныя Аляксандрам Лукашэнкам абвінавачаньні ў падрыхтоўцы баевікоў і перамяшчэньні іх на тэрыторыю Беларусі.
Андрэй Сошнікаў з «Настоящего времени» дасьледаваў дадзеныя, атрыманыя ад «Кібэрпартызан» — хакераў, якія заявілі пра ўзлом сыстэмы «Пашпарт» у Беларусі.
«Ацэнка расейскім бокам прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году не зьмянілася. Зыходзім з таго, што А. Р. Лукашэнка быў законна абраны беларускімі грамадзянамі», — заявіў намесьнік дырэктара Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі Мікалай Лахонін.
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў выканаўчы загад аб блякаваньні маёмасьці дадатковых асобаў, датычных да сытуацыі ў Беларусі.
Канада анансавала новы пакет эканамічных санкцый супраць Беларусі ў сувязі з «грубым і сыстэматычным парушэньнем правоў чалавека ў краіне».
Улады Іраку сфармавалі адмысловую камісію для высьвятленьня ўсіх абставінаў, якія прывялі да сьмерці грамадзяніна Іраку на літоўска-беларускай мяжы. Пра гэта ў панядзелак заявіў афіцыйны прадстаўнік ірацкага МЗС Ахмед ас-Саххаф у камэнтары Нацыянальнаму ірацкаму інфармацыйнаму агенцтву (NINA).
Над кнігай працавалі 29 журналістаў польскіх СМІ. Аўтары пісалі яе бясплатна, выдавецтва апублікавала за свой кошт, грошы ад рэалізацыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх журналістаў.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой скрытыкавала рэжым у Беларусі за разгорнутую ім «кампанію жорсткіх рэпрэсій супраць іншадумства і мноства парушэньняў правоў чалавека і злачынстваў у адпаведнасьці зь міжнародным правам».
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на будынку мэрыі ў польскай сталіцы зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг на знак салідарнасьці зь беларусамі.
Злучаныя Штаты ў панядзелак увядуць новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якога абвінавачваюць у рэпрэсіях супраць апанэнтаў, паведаміў агенцтву AFP прадстаўнік Белага дому. Гаворка ідзе пра сэктаральныя санкцыі, а таксама санкцыі супраць «кашалькоў» рэжыму.
Беларускія кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што ўзламалі сэрвэры Дэпартамэнту забесьпячэньня апэратыўна-вышуковай дзейнасьці МУС, дзе захоўваюцца аўдыёзапісы праслухоўваньня мабільных размоваў.
У прыватнасьці, санкцыі ўводзяцца ў дачыненьні да Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, кіраўніком якога выбралі сынп Лукашэнкі Віктара.
9 жніўня з нагоды гадавіны пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў у Беларусі, у Львове прайшла акцыя салідарнасьці, у якой узялі ўдзел беларусы і ўкраінцы.
Сёньня падчас «вялікай размовы» Аляксандар Лукашэнка заявіў, што супрацоўнікі пракуратуры самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР) свайго часу «прыехалі і дапыталі» затрыманага апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча.
9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся выбары прэзыдэнта. Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў статыстыку перасьледу і рэпрэсій супраць беларусаў з пачатку выбарчай кампаніі.
Урад плянуе перавесьці дзяржаўных служачых, выкладчыкаў школ і ўнівэрсытэтаў на расейскія мэсэнджэры, сэрвісы электроннай пошты і відэасувязі да 2022 году.
Падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі для СМІ 9 жніўня Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў гібель сустаршыні «Беларускага дома ва Ўкраіне». Разам з гэтым згадаў «замах» на Азаронка і заявіў, што ў Расеі дзейнічаюць больш жорстка.
Праверылі некалькі заяў Аляксандра Лукашэнкі падчас сёньняшняй «вялікай размовы» на прадмет адпаведнасьці фактам.
На прэсавай канфэрэнцыі ў гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году карэпандэнтка ВВС Сара Рэйнсфард спытала Лукашэнку пра жорсткасьць падчас разгонаў пратэстаў, катаваньні ў турме на Акрэсьціна, ягоную нелегітымнасьць і патрэбу новых выбараў. Ёй адказаў ня толькі сам Лукашэнка.
Брытанія ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць калійнай галіны і галіны нафтапрадуктаў, а таксама накладае абмежаваньні на тавары і тэхналёгіі двайнога прызначэньня.
Сёньня ва ўрадавай рэзыдэнцыі «Грзанскі палац» ў Празе адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары з прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам.
Раней на такі крок пайшлі ўлады Літвы, таму нелегальныя мігранты ў апошнія дні ўсё часьцей спрабуюць перасекчы латвійскую і польскую межы.
Гітанас Наўседа на сустрэчы зь літоўскімі памежнікамі сказаў, што не сумняецца ў тым, што Лукашэнка паспрабуе спрыяць наплыву мігрантаў у Літву.
Так напісаў у сябе ў твітэры старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Беларуская апазыцыйная лідэрка 9 жніўня выступае ў Вільні ў МЗС і на Лукіскім пляцы.
9 жніўня, у гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году, калі Цэнтравыбаркам назваў яго пераможцам, Лукашэнка даў прэс-канфэрэнцыю. Яна доўжылася больш за 8 гадзін.
«Мы салідарныя зь беларускім народам і яго правам выбіраць сваіх лідэраў», — заявіла дзейсная старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ з нагоды першай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Гайка Маас запэўніў беларусаў у далейшай падтрымцы з боку Нямеччыны. Ён перакананы, што цяперашні рэжым ня мае ні палітычнай, ні маральнай легітымнасьці.
Маці, жонка, хатняя гаспадыня і дэмакратычная лідэрка Беларусі. Свабода апісвае гісторыю незвычайнага шляху Сьвятланы Ціханоўскай за апошні год.
8 жніўня напярэдадні гадавіны пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, у Стакгольме прайшла маштабная маніфэстацыя ў падтрымку народу Беларусі.
З поўдня суботы латвійскія памежнікі затрымалі 35 мігрантаў з трэціх краін, якія спрабавалі незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу.
У Гомлі 6 жніўня міліцыя затрымала 49-гадовую Ларысу Кузьменка. Яе родным паведамілі, што жыхарку абласнога цэнтру затрымалі па падазрэньні ў гвалце над міліцыянтам.
У 13-я ўгодкі ўварваньня расейскіх войскаў у Грузію Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў Расею спыніць акупацыю краіны. Адпаведная заява сьпікера Дзярждэпартамэнту Неда Прайса распаўсюджаная ў сацыяльнай сетцы Twitter.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці падоўжыла праверку па факце сьмерці ў калёніі № 17 у Шклове палітвязьня Вітольда Ашурка, паведаміў БелаПАН яго брат Андрэй Ашурак.
Беларусь адзначае гадавіну выбараў, супаўшую з пачаткам масавых пратэстаў. За гэты год мы даведаліся пра Беларусь значна больш, чым за многія папярэднія гады. І пра грамадзтва, і пра кіруючы рэжым.
Рэжым Лукашэнкі павінен спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялёг з грамадзтвам, гаворыцца ў заяве высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў замежнай палітыцы і палітыцы бясьпекі Жузэпа Бурэля, зробленай ад імя ЭЗ напярэдадні «першай гадавіны фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года».
На 10 жніўня прызначаны эвакуацыйны рэйс у Багдад зь Менску.
З васьмі ўдзельнікаў закрытай нарады каманды Сьвятланы Ціханоўскай, якая адбылася ўвечары 9 жніўня 2020 году, у Беларусі застаюцца толькі тыя, хто быў арыштаваны. На волі толькі адзін зь іх.
Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія 7 жніўня апублікавалі для сваіх грамадзян рэкамэндацыі з заклікам неадкладна пакінуць Аўганістан камэрцыйнымі авіярэйсамі.
Талібы захапілі Шыбарган, сталіцу правінцыі Дзяўзджан, пасьля цяжкіх баёў у горадзе і ваколіцах.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў мэмарандум аб дапамозе жыхарам Ганконгу, якія зьбеглі ад перасьледу з боку кітайскіх уладаў/
Старшыня Менскага гарвыканкаму Ўладзімер Кухараў абурыўся, што тавары з краін, якія ўвялі супраць Беларусі санкцыі, стаяць у беларускіх сеткавых крамах на «найлепшых паліцах».
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што тыя, хто абяцае нелегальным мігрантам лёгкі шлях праз Беларусь у Эўразьвяз, хлусяць, таму ён заклікае іракцаў не трапляцца ў сеткі гандлю людзьмі.
У суботу стала вядома пра чарговыя арышты і прысуды актывістам.
Такое рашэньне прынялі ўлады Іраку. Яно тычыцца ўсіх перавозьнікаў.
Нерэгулярныя мігранты ў Літве могуць разьлічваць на суму да 300 эўра, калі пагодзяцца вярнуцца на радзіму.
Рэсурсы сталі недаступныя на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі. Адпаведнае паведамленьне зьяўляецца пры спробе зайсьці на сайты.
Загрузіць яшчэ