Літоўскі сайт 15min.lt апублікаваў відэа, на якім бачна, як беларускія памежнікі атачылі мігрантаў паміж межавымі слупамі Літвы і Беларусі і выштурхоўваюць іх у бок Літвы.
Польшча абвінавачвае Беларусь у перапраўленьні ўсё большай колькасьці мігрантаў церазь мяжу ў якасьці помсты за рашэньне Варшавы даць прытулак беларускай спартоўцы Крысьціне Ціманоўскай.
Лідэр гурту «Дай Дарогу» Юры Стыльскі не зьявіўся на суд аб прызнаньні кліпа на песьню «Баю-бай» «экстрэмісцкім матэрыялам» і пакінуў Беларусь.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра ўзмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы.
Палітоляг Аркадзь Мошэс аналізуе расстаноўку сілаў у беларуска-літоўскім памежным канфлікце, адказвае на пытаньне, якой можа быць тут роля Масквы, і пералічвае прычыны, па якіх Эўразьвяз вымушаны будзе пайсьці на жорсткія крокі.
На беларуска-літоўскай мяжы штодня затрымліваюць нелегальных мігрантаў з усходніх краінаў. Глядзім, чым можа адказаць Літва на дзеяньні Беларусі.
Рух салідарнасьці «Разам» лічыць трагічную сьмерць прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова палітычным забойствам.
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль у сваім Twitter напісаў словы падтрымкі лёгкаатлетцы Крысьціне Ціманоўскай.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 302, які ўносіць зьмены ў заканадаўства аб пытаньнях грамадзянства.
Эўракамісія абмяркоўвае правядзеньне ў жніўні экстранай сустрэчы міністраў унутраных спраў Эўразьвязу для абмеркаваньня міграцыйнай сытуацыі на мяжы Літвы і Беларусі, а таксама ў Міжземным моры.
Сьледчы камітэт Беларусі ўжо заяўляе пра забойства, хоць афіцыйных вынікаў праверкі пакуль няма. Свабода сабрала пытаньні, якія ўзьніклі праз содні пасьля афіцыйнага паведамленьня пра сьмерць мігранта.
Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда зьехаў зь Беларусі
Тры шэрагі электрыфікаванага плота. Новыя камэры відэаназіраньня. Вайсковая ахова і таблічка «Ўезд забаронены». Вокны з кратамі і святлоадбівальнымі шыбамі ў нядаўна адрамантаваных бараках.
У чатырохмеснай камэры № 18 менскай сьледчай турмы на Акрэсьціна на некалькі дзён бязь ежы, вады і паветра апынуліся 36 жанчын. Пасьля вызваленьня аўтарам праекту #Август 2020 удалося паразмаўляць з 12 зь іх.
Генэральная пракуратура РФ лічыць «Открытые медиа» зьвязанымі з арганізацыямі, прызнанымі непажаданымі на тэрыторыі РФ, аднак журналісты дагэтуль ня маюць пацьверджаньня гэтай інфармацыі ад «Роскомнадзору».
На сёлетніх вайсковых вучэньнях «Захад-2021» будзе адпрацоўвацца сцэнар агрэсіі супраць саюзнай дзяржавы.
4 жніўня сілавікі затрымалі Ўладзімера Мацкевіча, Тацяну Вадаласкую, Улада Вялічку і Юрася Меляшкевіча.
Авіякампанія Iraqi Airways скасавала сёньняшні рэйс з Басры ў Менск. Інфармацыя зьявілася на табло прылётаў Менскага аэрапорту.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) паведаміў, што пачаў дысцыплінарны разбор і фармуе сьпіс сьведкаў у справе беларускай лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс.
У судзе Менскага раёну прадоўжылася пасяджэньне ў справе чальцоў штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, сябраў Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай і адваката Максіма Знака.
Вынікі мінулага дня на беларуска-літоўскай мяжы: 321 мігранта выдварылі, 44 мігранты разьвярнулі на мяжы. І толькі 19 мігрантаў літоўскія памежнікі затрымалі.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода сочыць за падзеямі.
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Іраку Ахмэд аль-Сахаф выступіў з заявай пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы.
Радыё Свабода зьвярнулася да беларускіх інтэлектуалаў з просьбай падзяліцца бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы пісьменьніцы, пэдагога, літаратуразнаўцы Ганны Севярынец.
Міністар замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк чакае ад Эўразьвязу рашучых захадаў для спыненьня патоку мігрантаў з боку Беларусі.
Галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага тэатру опэры і балету Вячаслаў Чарнуха-Воліч расказаў Свабодзе Premium, чаму ў жніўні 2020-га яму давялося сысьці з пасады галоўнага дырыжора беларускай опэры праз два дні пасьля прызначэньня.
Пасол Эўрапейскага Зьвязу ў Іраку Марцін Гут кажа, што авіярэйсы з гэтай краіны ў Менск меліся б быць адмененыя на бліжэйшыя дзесяць дзён, паведамляе агенцтва BNS.
Зь сярэдзіны дня 4 жніўня не выходзіла на сувязь сацыёляг Аксана Шэлест, паведаміў у сацыяльных сетках генэральны дырэктар міжнароднай няўрадавай арганізацыі «ЭўраБеларусь» Андрэй Ягораў.
Самалёт, на якім беларуская спартоўка Крысьціна Ціманоўская прыляцела ў Варшаву зь Вены, прызямліўся на лётнішчы імя Фрыдэрыка Шапэна.
Найбольш важная роля ў арганізацыі пратэстаў у Беларусі належыць ЗША, заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль
АБСЭ ня зможа накіраваць у верасьні назіральнікаў на выбары ў Дзяржаўную думу Расеі з прычыны абмежаваньняў з боку расейскіх уладаў. Пра гэта сказана ў супольнай заяве Парлямэнцкай асамблеі і Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДзІПЧ) АБСЭ.
У аэрапорце Вены Ціманоўскую сустрэў высокі чыноўнік ураду Аўстрыі. Тым часам у Беларусі яе звольнілі з працы і адкамандзіравалі ў міністэрства ўнутраных справаў
Памежнікі Літвы ў ніводным з выпадкаў не перавышалі службовых паўнамоцтваў на літоўска-беларускай мяжы, заявілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМЛ) у адказ на паведамленьні беларускага боку пра групу пацярпелых іракцаў.
1-ы апэляцыйны суд у Маскве ў сераду пацьвердзіў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі аб прызнаньні экстрэмісцкімі штабоў Навальнага і заснаванага Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй.
4 жніўня на розныя электронныя адрасы ў Літве прыйшоў электронны ліст ад імя «воінаў Алаха». У ім пагражалі помстай за «братоў-мусульман» і заявілі пра 12 замінаваных будынкаў у Вільні.
Амаль палова расейцаў, апытаных «Левада-цэнтрам», выступае за пабудову помніка савецкаму кіраўніку Іосіфу Сталіну да чарговай гадавіны перамогі ў Другой сусьветнай вайне.
Літва прапануе паглыбіць галіновыя санкцыі супраць Беларусі. Гэта, хутчэй за ўсё, паўплывае на вытворчасьць угнаеньняў, да якой будуць прымяняцца больш жорсткія абмежаваньні, чым ужо прадугледжана.
«Год таму я шмат працаваў дзеля дабра і на падставе закону. Таму ў мяне чыстае сумленьне наконт вартасьці маіх дзеяньняў».
Пра што сьведчыць гісторыя зь Ціманоўскай? Ці магчымы яе працяг з удзелам іншых беларускіх алімпійцаў? Чым адметны ўдзел беларусаў у сёлетняй Алімпіядзе?
З 874 рэклямных ролікаў, паказаных за тыдзень у прайм-тайм на дзяржаўных беларускіх тэлевізійных каналах, амаль дзьве траціны прыйшліся на заходнія кампаніі. Яшчэ чвэрць прыпадае на беларускіх рэклямадаўцаў.
Былы прэм’ер-міністар Літвы, а цяпер правадыр апазыцыі ў Сэйме заклікаў міністра ўнутраных спраў сысьці ў адстаўку. Ён лічыць, што ўрад дзейнічае ў справе мігрантаў недастаткова эфэктыўна.
У дзень пачатку суду над Марыяй Калесьнікавай расейскі тэлеканал «Дождь» апублікаваў інтэрвію, якое яна дала з-за кратаў.
Група «Сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША накіравала ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) ліст пра неабходнасьць абмежаваць для Менску доступ да крэдыту на суму ў амаль 1 мільярд даляраў.
Аб 11-й гадзіне ў Менскім абласным судзе пачаўся працэс над паплечнікамі Віктара Бабарыкі і сябрамі асноўнага складу Каардынацыйнай рады Марыяй Калесьнікавай і Максімам Знакам.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ня стаў рабіць канчатковых высноваў пра магчымыя прычыны гібелі Віталя Шышова, патлумачыўшы гэта тым, што сьледзтва яшчэ не завершанае.
Радыё Свабода зьвярнулася да беларускіх інтэлектуалаў з просьбай падзяліцца іх бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы палітоляга, акадэмічнага дырэктара BISS Пётры Рудкоўскага
Ператрусы праводзяць супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
Ці варта, ці маральна заўзець за спартоўцаў — зацятых прыхільнікаў Лукашэнкі? Ці заўзеюць «ябацькі» за спартоўцаў — прыхільнікаў пераменаў? Залежнасьць заўзятарства ад палітычных поглядаў спартоўцаў — ці сьведчыць яна пра раскол у беларускім грамадзтве?
Украінскія ўлады павінны правесьці хуткае і эфэктыўнае расьсьледаваньне сьмерці Віталя Шышова.
Высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль заявіў, што ўражаны сьмерцю беларускага актывіста, кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова
Загрузіць яшчэ