Найважнейшыя падзеі 14 жніўня.
Вайскоўцы ЗША пачалі вяртацца ў Кабул, каб дапамагчы супрацоўнікам дыпляматычных місій пакінуць Афганістан, тым часам як «Талібан» працягвае імклівы наступ.
На сайце petition.by зьмешчаны адказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пэтыцыю, падпісанты якой прапаноўвалі завезьці ў краіну вакцыны, прызнаныя ў Эўразьвязе і ЗША.
У Беларусі ў ліпені прадоўжыўся адток грошай з банкаўскіх валютных укладаў. Пры гэтым рублёвыя дэпазыты вырасьлі пасьля падзеньня на працягу некалькіх месяцаў.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, нягледзячы на жорсткую крытыку з боку Ізраілю і ЗША, у суботу падпісаў закон, які фактычна блякуе рэстытуцыю маёмасьці, канфіскаванай пасьля Другой сусьветнай вайны.
Падчас дыялёгу ў Мэксыцы прадстаўнікі ўладаў і апазыцыі Вэнэсуэлы плянуюць абмеркаваць пэрспэктывы адмены санкцый і правядзеньня выбараў. Перамовы працягнуцца да 16 жніўня, паведамляе DW.
Узброеныя сілы радыкальнага ісламісцкага руху Талібан занялі адміністрацыйную сталіцу правінцыі Лаўгар, горад Пулі Алам. Ён знаходзіцца за 70 кілямэтраў ад сталіцы краіны Кабулу.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць удзельнікаў пратэставай акцыі «Спынім капітуляцыю» каля будынку Офісу прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта 14 жніўня паведамляе Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Намесьніца дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман згадала сытуацыю зь мігрантамі ўздоўж мяжы Літвы зь Беларусьсю падчас тэлефоннай размовы 13 жніўня зь міністрам замежных справаў Літвы Габрыелюсам Ландсбергісам, паведамляе Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.
Кортні Острыен распавяла пра далейшае ўзмацненьне санкцыйнага ціску на Лукашэнку і яго атачэньне.
У Расеі лічаць відэазапісы распальваньнем варажнечы, стваральнік каналу настойвае на тым, што ўсе грамадзяне Казахстану, незалежна ад паходжаньня, мусяць валодаць казаскай мовай.
Сваякі пакараных па справе аб масавых беспарадках у Пінску расказалі Свабодзе пра ўмовы іх утрыманьня ў калёніях і патрабаваньні судовых выплатаў. Большасьць апытаных кажа, што іх асуджаныя сваякі не падаюць духам і адмаўляюцца пісаць лісты на адрас Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні.
Арыштаваны 11 жніўня былы амбасадар Ігар Ляшчэня шэсьць гадоў быў амбасадарам Беларусі ў Ізраілі. Ігар Ляшчэня першым з дыпкорпусу адкрыта выказаўся супраць палітыкі Лукашэнкі пасьля выбараў 9 жніўня. Цяпер ён у турме на Акрэсьціна.
Затрыманая сёньня днём праваабаронца Анастасія Лойка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкаму, паведаміў пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтар Human Constanta.
Анатоль Хіневіч працаваў праграмістам у «Электрасіле». Летась паўдзельнічаў у адным зь нядзельных маршаў у Менску, яго затрыманьне трапіла ў аб'ектыў журналістаў.
Да міграцыйнага крызісу ў Літве датычныя беларускія ўлады. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні цэнтру «Досье» Міхаіла Хадаркоўскага і нямецкага выданьня Der Spiegel.
Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла, што расьсьледаваньне справы аб гібелі прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова вядуць сьледчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
Год таму прайшлі першыя акцыі пратэсту, ланцугі салідарнасьці мэдыкаў Беларусі. Сярод палітвязьняў Беларусі каля 10 мэдыкаў. Шмат дактароў зьехалі з краіны празь перасьлед. Як зьмянілася мэдычная супольнасьць Беларусі за гэты год? Абмеркаваньне на youtube-канале «Свабода Premium».
Апошнімі затрыманьнямі палітычных апанэнтаў і тых, хто мае дачыненьне да ініцыятывы «Сход», рэжым у Беларусі працягвае «абуральнае пагарджаньне асноўнымі свабодамі», заявіў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана.
Адвакат былога незарэгістраванага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай Ільля Салей выехаў зь Беларусі.
Сёньня ў Осла Сьвятлана Ціханоўская і генэральны дырэктар Yara Свайн-Тур Гульсэтэр правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі правы чалавека, дэмакратыю і супрацоўніцтва нарвэскай кампаніі зь «Беларуськаліем»
З прычыны палітычнага крызісу ў Беларусі міжнародныя фінансавыя інстытуты адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з уладамі краіны. Як і на што гэта паўплывае, высьвятляла DW.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба пацьвердзіў намеры ўкраінскага ўраду пашырыць супрацу з найбольшым у Эўропе польскім нафтавым канцэрнам ORLEN для дывэрсыфікацыі паставак энэргарэсурсаў і ўзмацненьня энэргетычнай бясьпекі Ўкраіны.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 13 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю Zerkalo.io, Tut.by і яго сацыяльных сетак экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне першым з дыпкорпусу адкрыта выказаўся супраць палітыкі Лукашэнкі пасьля выбараў 9 жніўня. Пры гэтым ён таксама крытыкаваў і дзеяньні апазыцыі.
Ціск на нязгодных з пазыцыяй уладаў у Беларусі дасягнуў новага ўзроўню, заявіў форум ЭЗ — Расея, паказаўшы, што пагрозы, запалохваньне і задушэньне іншадумства на дзяржаўным узроўні недапушчальныя.
Талібы адмовіліся прыняць прапанову ўладаў Аўганістану аб сумесным кіраваньні краінай. Афіцыйны прадстаўнік талібаў Забіхулаў Муджахад заявіў, што яны маюць на мэце пакласьці канец замежнай інтэрвэнцыі і сфармаваць у краіне ісламскі ўрад.
Паводле адвакаткі, старшыня Партыі БНФ палітвязень Рыгор Кастусёў пачуваецца блага, наракае на здароўе, ня можа спаць уначы.
Дэманстратыўны гуманізм так званых уладаў Беларусі разьлічаны хіба на тых, у каго памяць, як у залатой рыбкі, і хто пасьпеў забыць, як катавалі людзей у Беларусі цягам апошняга году.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што для Ўкраіны адным з актуальным пытаньняў вонкавай палітыкі зьяўляецца ў тым ліку і дапамога Літве ў барацьбе зь міграцыйным крызісам на мяжы зь Беларусьсю.
У Беларусі працягваюць выносіць выракі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў. Свабода адсочвае судовыя працэсы.
Эдуард Хэгер заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
Працягваецца крызіс, зьвязаны з масавым пераходам беларускай мяжы нерэгулярных мігрантаў, якіх спыняюць у Літве, Латвіі і Польшчы.
60 гадоў таму пабудавалі Бэрлінскую сьцяну. Гэты мур з усходняга боку называлі «Антыфашысцкі абарончы вал», а з заходняга – «Сьцяна ганьбы».
Канада адправіць у Аўганістан войскі спэцыяльнага прызначэньня для эвакуацыі пэрсаналу пасольства ў Кабуле. Дыпляматычная місія цалкам спыніць працу праз пагрозу захопу аўганскай сталіцы талібамі.
12 жніўня ўвечары зь Вільні ў Стамбул з уласнай ахвоты вылецеў грамадзянін Іраку, які прыйшоў зь Беларусі ў Літвы па-за межамі пунктаў пропуску.
Гэры Клайд Гафбаўэр расказаў, як ацэньвае ўказ прэзыдэнта ЗША Байдэна датычна Беларусі і чаму галоўнае пытаньне цяпер — наколькі глыбока Расея гатовая залезьці ва ўласную кішэню, каб падтрымаць рэжым Лукашэнкі.
Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Осла сустрэлася з міністаркай замежных справаў Нарвэгіі Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ, паведамляе МЗС Нарвэгіі.
Праект @petitions_by апублікаваў загад Міністэрства інфармацыі аб абмежаваньні доступу да сайту.
У цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, адкрылася фотавыстаўка «Год супраціву: Як паўстае Беларусь», якую супольна арганізавалі Free Belarus Center і Нацыянальны музэй Рэвалюцыі Годнасьці.
Сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду!», сябра аргкамітэту дзеля стварэньня «Нашай партыі», кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2020 году Андрэй Дзьмітрыеў адпушчаны на свабоду.
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала, удзельніца праекту «SOS» і жонка палітвязьня Дар’я Лосік, ініцыятарка праекту «SOS» сьпявачка Анжаліка Агурбаш і студэнтка Рочэстэрскага ўнівэрсытэту, валянтэрка фонду Ксенія Калаур расказваюць аб праекце «SOS».
Парлямэнт Латвіі (Саэйма) 12 жніўня ўхваліў рашэньне ўраду краіны аб увядзеньні рэжыму надзвычайнай сытуацыі ў трох раёнах каля мяжы зь Беларусьсю і ў Дзьвінску, паведамляе прэс-служба парлямэнту.
Ананімныя хакеры паведамляюць пра кібэратаку на Міністэрства замежных спраў Літвы. Узламаўшы паштовыя сэрвэры, яны нібыта скралі больш за паўтара мільёна дакумэнтаў перапіскі міністэрства з амбасадамі за мяжой, партнэрамі ў NATO, некаторыя дакумэнты маюць грыф «сакрэтна».
У кватэры арыштаванага за шпіянаж на Расею брытанца знойдзеныя расейскі сьцяг, раман аўтара шпіёнскіх дэтэктываў Джона Ле Карэ і бесказырка Чарнаморскага флёту.
Сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, грамадзка-палітычны дзеяч Мікалай Халезін — пра санкцыі ЗША і новыя магчымасьці для ЗША ў вырашэньні беларускага крызісу пасьля адкліканьня амбасадара Джулі Фішэр.
Напярэдадні новага навучальнага году ўсім, хто хацеў бы дапамагчы дзецям з такіх сем’яў, прапануецца сабраць канцылярскія тавары.
Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Пётра Слуцкі і Сяргей Альшэўскі за кратамі ўжо амаль 8 месяцаў. Менгарвыканкам пачаў працэс ліквідацыі арганізацыі.
Скарачэньне паставак беларускіх нафтапрадуктаў ва Ўкраіне ня выклікала дэфіцыту паліва. Як сьведчыць статыстыка, нястачу змаглі кампэнсаваць за кошт павелічэньня ўласнай вытворчасьці і паставак зь іншых краін.
Вернікам таксама выставілі рахунак амаль на 460 тысяч рублёў.
Загрузіць яшчэ