Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшыя авіякампаніі сьвету вырашылі прыпыніць палёты над паветранай прасторай Афганістану


Афганцы спрабуюць блякаваць амэрыканскі вайсковы самалёт у аэрапорце Кабулу, 16 жніўня 2021
Афганцы спрабуюць блякаваць амэрыканскі вайсковы самалёт у аэрапорце Кабулу, 16 жніўня 2021

Буйныя міжнародныя авіякампаніі перанакіроўваюць самалёты, каб абысьці паветраную прастору Афганістану, пасьля таго як рух Талібан заняў сталіцу краіны Кабул і абвясьціў аб поўным кантролі над тэрыторыяй краіны

Прыпынілі палёты над Афганістанам авіякампаніі Air France, Lufthansa, LOT, «Аэрофлот». Паводле зьвестак CNN, такія кампаніі, як United Airlines, Virgin Atlantic, Emirates і Flydubai, таксама вырашылі зьмяніць маршруты рэйсаў, каб не трапляць у паветраную прастору Афганістану.

Паводле сэрвісу FlightRadar24, таксама зьмянілі курс самалёт з Чыкага ў Дэлі кампаніі Air India і лайнэр кампаніі Terra Avia, які ляцеў у Дэлі з Баку.

Афганскае кіраўніцтва цывільнай авіяцыі раней раіла замежным камэрцыйным самалётам аблятаць паветраную прастору краіны. Як гаворыцца ў паведамленьні, ніводзін камэрцыйны транзыт праз Кабул ня можа быць пракантраляваны, дазвол на ўзьлёт і пасадку ёсьць толькі ў вайсковых самалётаў.

  • Афганцы, якія ня хочуць жыць пад уладай Талібану, масава ўцякаюць з краіны наземнымі шляхамі і спрабуюць вылецець за мяжу. Тысячы людзей у аэрапорце Кабулу штурмуюць самалёты, у тым ліку вайсковыя, якія прыбылі для эвакуацыі пэрсаналу замежных дыппрадстаўніцтваў.
  • Прынамсі тры чалавекі загінулі падчас страляніны ў пасажырскім тэрмінале аэрапорту ў Кабуле. У самім аэрапорце загінулі як мінімум пяць чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG