Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі пачнецца 14 лютага. Скончыцца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты 15 сакавіка, а ўжо з 16 сакавіка пачнецца іх рэгістрацыя.
У менскі офіс АБСЭ, сацыялістычную групу Эўрапейскага парлямэнту і ў сацыял-дэмакратычныя, сацыялістычныя і рабочыя партыі зьвярнулася кіраўніцтва БСДП (Грамада). Яно просіць дапамогі ў справе спыненьня палітычнага перасьледу групы пэдагогаў.
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас вырашыў сысьці ў адстаўку пасьля таго, як прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце выказала яму ўчора свой недавер.
Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'еам Беларусі Ўладзімерам Сямашкай сустрэнецца ў Парыжы з прадстаўнікамі францускага бізнэсу.
Сёньня ЦВК афіцыйна зацьвердзіць каляндарны плян выбарчай кампаніі на абраньне дэпутатаў мясцовых саветаў. А першы этап – вылучэньне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў і фармаваньне іх – ужо пачаўся.
Ці перамог Барак Абама эканамічны крызіс? Што зьмяніў новы амэрыканскі прэзыдэнт у міжнароднай палітыцы? На чыё прэзыдэнцтва будзе падобнае прэзыдэнцтва Абамы? Вынікі першага году кіраваньня Барака Абамы Аляксандар Лукашук і Юры Дракахруст абмяркоўваюць з аналітыкам цэнтральнай службы навінаў нашага радыё Брайнам Уітмарам.
Беларусь строга прытрымліваецца нормаў міжнароднага права і міжнародных абавязкаў у галіне экспарту ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі, заявіў кіраўнік управы інфармацыі МЗС Андрэй Папоў.
Ці спраўдзіліся вашы пажаданьні Бараку Абаму? Гэтае пытаньне «Свабода» задала экс-сьпікеру Станіславу Шушкевічу на гадавіну прэзыдэнцтва Барака Абамы.
Дваццаць гадоў таму, 20 студзенья 1990 году, савецкія войскі штурмавалі Баку на загад Крамля ў марнай спробе захаваць камуністычнае панаваньне і здушыць рух за незалежнасьць Азэрбайджану. Сваімі ўспамінамі дзеліцца дырэктар Азэрбайджанскай службы нашага Радыё Кенан Аліеў.
Ці спраўдзіліся вашы пажаданьні Бараку Абаму, калі ён год таму заступіў на пасаду прэзыдэнта ЗША? Гэтае пытаньне «Свабода» задала Сяргею Калякіну, лідэру партыі «Справядлівы сьвет» (былая Партыя камуністаў Беларуская).
Адносна гадавіны знаходжаньня Барака Абамы на пасадзе прэзыдэнта ЗША «Свабода» ўзяла камэнтар у палітыка Мікалая Статкевіча. Нагадаем, год таму Мікалай Статкевіч выказаў Абаму пажаданьне «зрабіць Амэрыку прывабнай і прыцягальнай у сьвеце», што, паводле беларускага апазыцыянэра, «будзе лепшай дапамогай і беларускай дэмакратыі». Ці спраўдзіліся гэтыя чаканьні?
Беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе не аднавіліся. Пасьля доўгага маўчаньня прэзыдэнцкая газэта «Советская Белоруссія» апублікавала сёньня рэдакцыйны артыкул, у якім папярэджвае Расею, што «нафтавая дубінка — не забава».
Упершыню з 1996 году зь візытам у Парыж выехала ўрадавая беларуская дэлегацыя. Візыт носіць выразна эканамічны характар і заплянаваны на 4 дні.
Напярэдадні дня сьмерці “правадыра ўсясьветнага пралетарыяту” Ўладзімера Ўльянава-Леніна 21 студзеня ў Расеі чарговым разам абвастрылася дыскусія адносна мэтазгоднасьці вынасу муміфікаванага цела з Маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве і ягонага перазахаваньня ў зямлю.
Сёньня спаўняецца роўна адзін год як прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыняў прысягу. У той дзень некаторыя беларускія палітыкі ў інтэрвію “Свабодзе” адказалі на пытаньне: “Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі?”
Амэрыканскія кангрэсмэны хочуць абавязаць свой урад, каб ён прадстаўляў Кангрэсу ЗША штогадовыя справаздачы аб пастаўках Беларусьсю ўзбраеньняў за мяжу.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч адказвае на пытаньне, ці зьмянілася ягонае стаўленьне да Барака Абамы за год, які прайшоў пасьля яго абраньня прэзыдэнтам ЗША.
Генэральны пракурор лічыць, што артыкул 193’ ня супярэчыць заканадаўчым нормам і нормам Канстытуцыі. Ён паведаміў падчас справаздачнай прэсавай канфэрэнцыі: “Ня лічу, што ён яўна выпадае зь межаў закону”.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў, што настаўнікі як дарослыя людзі маюць права самі выбіраць – быць сябрам партыі, ці – не.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч упэўнены, што некаторых беларускіх чыноўнікаў трэба правяраць на дэтэктары хлусьні — ці схільныя яны да карупцыйных злачынстваў.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заяўляе, што для таго, каб выдаць Літве генэрала Ўладзіміра Ўсхопчыка, няма юрыдычных падставаў.
Слонімскія выбарцы патрабуюць ад уладаў справядлівых выбараў. З такім лістом да старшыні Слонімскага райвыканкаму і старшыні райсавету зьвярнулася група грамадзянаў.
Экспэрты не выключаюць, што пасьля вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану ў рэгіёне могуць быць запатрабаваныя Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ.
Старшыня Грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей плянуе правесьці кансультацыі зь чальцамі пра тое, як будзе працаваць Рада ў будучыні.
Перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь пакуль не аднавіліся. Яшчэ 17 студзеня і Дз.Мядзьведзеў накіраваў А.Лукашэнку адказ на ягоны ліст ад13 студзеня. Абодва прэзыдэнты выклалі сваю пазыцыю па нафтавым пытаньні.
18 студзеня Аляксандар Лукашэнка падчас нарады ў памежных пытаньнях выказаў занепакоенасьць у сувязі з інфармацыяй, якая паступае да яго зь беларуска-расейскай мяжы. “Насуперак нашым дамоўленасьцям, нібыта адбываецца ўзмацненьне кантролю на мяжы”, — заявіў Лукашэнка.
«Я прыхільнік шчырай палітыкі, — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас размовы са студэнтамі БДУ падчас наведваньня комплексу «Студэнцкая вёска» ў Менску
Брытанскі часопіс The Economist лічыць, што назва "Ўсходняя Эўропа" ("Eastern Europe" у ангельскай мове) ужо аджыла свой век і за 20 гадоў пасьля развалу камуністычнай сыстэмы страціла нейкі істотны сэнс.
Казахстан, які першы з краінаў СНД старшынюе цягам 2010 году ў АБСЭ, хоча сёлета правесьці саміт гэтай арганізацыі. Апошні саміт АБСЭ праводзіўся яшчэ ў 1999 годзе ў Стамбуле.
За распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі ў Беларусі стануць караць арыштам і штрафам да 200 базавых велічыняў (базавая велічыня складае 35 000 рублёў).
Казахстан, які першы з краінаў СНД старшынюе ў АБСЭ, хоча сёлета правесьці саміт гэтай арганізацыі. Пра гэта паведаміў амбасадар Казахстану Анатоль Сьмірноў.
На пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц. У цяперашні час д-р Суорц – адзін з выканаўчых дырэктараў Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў Паўднёва-заходняга ўнівэрсытэту, штат Канзас.
Моладзевы грамадскі актывіст з Гомелю, Ігар Случак, якія цяпер вучыцца ў Эстоніі, у часе вакацыяў на радзіме перасьледуецца міліцыяй. Случак мае намер узяць удзел у мясцовых выбарах, што адбудуцца сёлета ўвесну.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку адказ на ягоны ліст, у якім выклаў пазыцыю адносна ўмоваў паставак расейскай нафты ў Беларусь.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ліст, у якім выклаў сваю пазыцыю адносна ўмоваў паставак расейскай нафты ў Беларусь.
Заходнія выданьні шырока камэнтуюць вынікі галасаваньня, якое адбылося 17 студзеня ва Ўкраіне.
Пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў першым туры вызначыць не ўдалося. “Як вы ацэньваеце вынікі галасаваньня 17 студзеня? Чым скончыцца двубой паміж Віктарам Януковічам і Юліяй Цімашэнкай?”
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 26 скліканьня прызначаныя на 25 красавіка 2010 году.
Кіраўнік Беларусі даручыў кіраўніцтву Дзяржаўнага памежнага камітэту далажыць пра сытуацыю на беларуска-расейскай адміністрацыйнай мяжы.
"Не падкідвайце вагню ў беларуска-расейскія нафтавыя перамовы," -- заклікае прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Расеі Уладзімера Пуціна, Дзьмітрый Пяскоў, у лісьце, апублікаваным у сёньняшнім нумары штодзёньніка Washington Post.
Пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў першым туры вызначыць не ўдалося. “Як вы ацэньваеце вынікі першага раўнду і чым скончыцца двубой паміж Віктарам Януковічам і Юліяй Цімашэнкай?”
Рэбэка Гармс, дэпутатка фракцыі "зялёных" у Эўрапарлямэнце, якая назірала за ўкраінскімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Кіеве, кажа, што, на яе думку, выбары прайшлі "сумленна і празрыста".
У другі тур выбараў прэзыдэнта Украіны выйшлі прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч.
Літоўскі прэм’ер-міністар сумняваецца, ці мэтазгодна запрашаць Аляксандра Лукашэнку на сьвяткаваньне 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Літвы.
Гэтак міністар замежных спраў Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн адрэагаваў на зварот галяндзкіх парлямэнтарыяў адносна выключэньня з БДУ студэнткі Тацьцяны Шапуцькі.
Сёньня першы працоўны дзень для новага кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску нямецкага дыплямата Бэнэдыкта Галера.
Учора ва Ўкраіне адбыліся выбары прэзыдэнта. У другі тур выбараў выходзяць лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і кіраўнік ураду Юлія Цімашэнка.
Януковіч назваў сёньняшнія выбары ва Ўкраіне “справядлівай ацэнкай грамадзянамі працы аранжавай каманды”.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, паводле дадзеных апытаньняў на выхадах з выбарчых участкаў “экзыт-пол”, выходзяць лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і кіраўнік ураду Юлія Цімашэнка. Яўка на выбарах склала каля 67 працэнтаў галасоў.
Загрузіць яшчэ