Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей зноў зьбярэ Грамадзка-кансультацыйную раду


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Старшыня Грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей плянуе правесьці кансультацыі зь чальцамі пра тое, як будзе працаваць Рада ў будучыні.


Сакратар рады Ўладзімер Шпакоўскі паведаміў БелаТА, што на сустрэчу з Уладзімерам Макеем, якая адбудзецца ў бліжэйшы час, запрошаны былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч, кіраўнік БХК Алег Гулак, дырэктар і адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юры Зісэр, кіраўнік аналітычнага цэнтру “ЕСООМ” Сяргей Мусіенка, старшыня ТБМ Алег Трусаў і іншыя сябры Рады.

Сустрэча прызначана на 16.00 22 студзеня, перадае БелаПАН са спасылкай на Алега Гулака.

12 лістапада 2009 г. Макей заявіў, што прыпыняе працу Грамадзка-кансультацыйнай рады пры прэзыдэнце Беларусі ў зьвязку з заявамі ў мэдыях прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых сябраў Рады, што яна — “бутафорская” і “дэкляратыўная структура”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG