Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей прыпыніў працу Грамадзка-кансультацыйнай рады


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей заявіў аб прыпыненьні працы Грамадзка-кансультацыйнай рады пры прэзыдэнце Беларусі. Ён мае намер правесьці пэрсанальныя кансультацыі зь сябрамі рады пра магчымасьць і парадак яе будучай працы. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловай заяве кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.

У зьвязку з заявамі ў мэдыях прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых членаў Рады, што яна — “бутафорская” і “дэкляратыўная структура”, кіраўнік рады Ўладзімер Макей зрабіў заяву, якую распаўсюдзіла БелТА.

У ёй адзначаецца, што рада стваралася “не пад палітычную кан'юнктуру, а для рэальнай працы”. Зьяўленьне рады “стварыла мэханізм дыялёгу людзей, якія трымаюцца розных поглядаў”.

”Аднак спакойнае і канструктыўнае разьвіцьцё падзеяў стала недаспадобы некаторым апазыцыйным дзеячам. Нападкі на раду былі і раней, аднак напярэдадні чарговага паседжаньня па выбарчым заканадаўстве прынялі асабліва разьвязны характар. Некаторыя СМІ пачалі расьпісваць “бескарыснасьць” і “непатрэбнасьць” рады, абгрунтоўваючы гэта тым, што нібыта ўсе пытаньні, якія тычацца рэфармаваньня выбарчага заканадаўства, ужо, маўляў, вырашаны на нарадзе ў прэзыдэнта”, — гаворыцца ў заяве Макея.

Нападкі на раду прынялі асабліва разьвязны характар.
Паводле спадара Макея, “мэтай тэндэнцыйных публікацый ёсьць ня сутнасьць пытаньня (на яго аўтарам, мяркуючы па ўсім, проста напляваць), а спроба агульна дыскрэдытаваць раду і наагул саму ідэю дыялёгу ўлады зь дзеячамі, якія трымаюцца розных палітычных перакананьняў”. Маўляў, нядобрасумленныя палітыкі і журналісты, якія іх абслугоўваюць, злосна атакавалі саму ідэю рады”.

Паводле Макея, “тэндэнцыйная кампанія ў СМІ — яўная хлусьня!”

Ён адзначыў, што ўсе разумныя прапановы і рэкамэндацыі “рэалізуюцца ў канкрэтных рашэньнях дзяржаўных органаў”. Аднак улады пагаджаюцца не з усімі прапановамі.

“Мы не прымаем падставак, спэкуляцый і адкрытай хлусьні, якую абрынулі на раду некаторыя палітычныя каньюнктуршчыкі, — адзначае Макей. — Рада — гэта эфэктыўная пляцоўка дыялёгу і ўзаемапаважлівага абмену думкамі. І калі ў некага ўзьнікае безадказнае жаданьне сьвядома і груба загубіць гэтае пачынаньне, то неабходна мець на ўвазе: адказнасьць за зрыў пачатага грамадзкага дыялёгу ляжа на іх”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG