Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт, на якім у Лукашэнкі ёсьць шанец сустрэцца з Абамам


Анатоль Сьмірноў, фота <a href="http://bpc.by target="_blank">bpc.by</a>.
Анатоль Сьмірноў, фота <a href="http://bpc.by target="_blank">bpc.by</a>.

Казахстан, які першы з краінаў СНД старшынюе цягам 2010 году ў АБСЭ, хоча сёлета правесьці саміт гэтай арганізацыі. Пра гэта сёньня паведаміў амбасадар Казахстану ў Беларусі Анатоль Сьмірноў. Ён згадаў, што апошні саміт АБСЭ праводзіўся яшчэ ў 1999 годзе ў Стамбуле.


Адказваючы на пытаньне “Свабоды” пра месца і час правядзеньня саміту, спадар Сьмірноў сказаў:

“Мы сёньня гаворым, што яго трэба правесьці сёлета, меркавана ў другой палове году. Першапачаткова мы ставілі задачу правесьці яго ў Астане. Але сёньня ўзьнікае і другі варыянт — мы прынцыпова не настойваем, каб мерапрыемства праходзіла ў Казахстане. Калі мы кажам пра раўнапраўнасьць, то мы згодныя і на тое, што гэты саміт можа адбыцца ў любой іншай краіне з мэтай актывізацыі працы гэтай арганізацыі”.

На просьбу “Свабоды” патлумачыць, як Казахстан мяркуе даць новы імпульс структурам АБСЭ, амбасадар Сьмірноў адказаў:

“У апошнія гады ў АБСЭ праходзяць млявапраяўныя працэсы. Таму галоўная задача Казахстану — актывізаваць працу арганізацыі. Дзеля гэтага на 2010 год плянуецца правядзеньне шматлікіх мерапрыемстваў: канфэрэнцыяў, форумаў, сэмінараў. І адна з канфэрэнцыяў будзе праходзіць у Менску ў сакавіку”.

Палітоляг Алесь Лагвінец лічыць:

Алесь Лагвінец
“Той факт, што цяпер краіна СНД старшынюе ў АБСЭ, можна разглядаць у рэгіянальным кантэксьце як станоўчы. У той жа час мы добра ведаем, што АБСЭ напрацавала вялікі набор дэмакратычных стандартаў і нормаў. З гэтага гледзішча паўстае пытаньне: наколькі краіна, якая старшынюе, будзе сёньня ў стане казаць пра стандарты АБСЭ ў адносінах да іншых краінаў, якія гэтыя стандарты не выконваюць? Зважаючы яшчэ і на тое, што ў гэтай краіны ёсьць даволі істотныя праблемы, калі казаць пра павагу да правоў чалавека і дэмакратыі”.

Апошні раз лідэры краінаў “ад Ванкувэра да Ўладзівастоку”, як звычайна называюць прастору АБСЭ, зьбіраліся на свой саміт у 1999 годзе ў Стамбуле. Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, які быў на тым саміце, згадвае, што афіцыйныя беларускія мэдыі тады прадставілі галоўным вынікам саміту наступнае:

Раман Якаўлеўскі
“Нібыта асабістае знаёмства Лукашэнкі з Клінтанам. Пра гэта сьведчыла стужка, якую паказала БТ, і фота з афіцыйных выданьняў, дзе было зафіксавана, як два прэзыдэнты вітаюцца за руку.

Насамрэч было так. Я заўважыў, што на бальконе стамбульскага тэатру, а там праходзіла прэсавая канфэрэнцыя ўдзельнікаў саміту, апэратары БТ загадзя ладзілі сваю камэру. Народу было шмат. І Клінтан, калі ішоў да выхаду, ня меў намеру ні з кім размаўляць. Але Латыпаў, які ў той час быў міністрам замежных спраў, ухапіў Клінтана літаральна за штрыфлі пінжака і прытармазіў яго. Лукашэнка пачаў нешта казаць. А Клінтан спачатку нават не зразумеў, у чым тут справа. А яго адцягвала ад Лукашэнкі Мадлен Олбрайт, каб той наагул не кантактаваў з Лукашэнкам. Гэта ўсё было вельмі кароткачасна. Але БТ было да гэтага падрыхтаванае. Усё зрабілі паводле пэўнага сцэнара, які загадзя рыхтавалі ў Менску, — нібыта Клінтан размаўляў з Лукашэнкам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG