Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка турбуецца за беларуска-расейскую мяжу


Кіраўнік Беларусі даручыў кіраўніцтву Дзяржаўнага памежнага камітэту далажыць пра сытуацыю на беларуска-расейскай адміністрацыйнай мяжы.

“У пляне стварэньня Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану насьцярожвае інфармацыя пра сытуацыю на беларуска-расейскай мяжы. Насуперак дамоўленасьцям адбываецца ўзмацненьне кантролю на адміністрацыйнай мяжы”, — канстатаваў кіраўнік Беларусі, зацьвярджаючы Рашэньне на правядзеньне дзяржаўнай памежнай палітыкі ў 2010 годзе.

“Калі гэта так, то сур'ёзная размова павінна быць у прэзыдэнтаў”, — сказаў Лукашэнка. — “Калі мы будуем Адзіную мытную прастору, маем Саюзную дзяржаву — і з аднаго боку адбываюцца падобныя дзеяньні, то гэта ненармальна”, цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG