У Мюнхэне адкрылася 46-я штогадовая канфэрэнцыя ў бясьпецы. Гэта вядучы міжнародны форум у дадзенай праблеме. Яго асноўныя тэмы сёлета – пытаньні ядзернага раззбраеньня, сытуацыя ў Аўганістане, міжнародная роля Кітаю.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан у інтэрвію "Свабодзе" распавёў пра сваю паездку на радзіму Касьцюшкі і выказаўся наконт указу аб рэгуляваньні інтэрнэту.
Кіеўскія ўлады не дазволілі праводзіць кандыдатам у прэзыдэнты масавыя акцыі на Майдане Незалежнасьці, і тыя выбралі сабе іншыя месцы. На Сафійскай плошчы ў Кіеве адбываецца малітва за Ўкраіну -- там сабраліся прыхільнікі Юліі Цімашэнкі. Непадалёк – свой мітынг праводзяць прыхільнікі Віктара Януковіча. З Кіеву перадае карэспандэнт Свабоды.
Гарадзенская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ палічыла, што яе прадстаўніка неабгрунтавана не ўключылі ў склад тэрытарыяльнай гарадзкой выбарчай акругі Горадні.
Дзевяць асобаў вылучыў рух «За свабоду» ў якасьці патэнцыйных сябраў акруговых выбарчых камісіяў у Менску — па адным прадстаўніку ў кожную сталічную камісію, перадае прэсавая служба руху. Заявы за подпісамі грамадзян перададзеныя ў гарвыканкам ды гарсавет.
Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу рады абласной арганізацыі руху БНФ «Адраджэньне». Апазыцыянэры прасілі адмяніць пастанову Магілёўскага гарвыканкаму і прэзыдыюму гарсавету, якія не ўключылі ў склад магілёўскай гарадзкой выбарчай камісіі іхнага прадстаўніка — актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргея Фаміна.
Беларускі кіраўнік, які ад пачатку тыдня знаходзіцца зь візытам у Швайцарыі, пакуль так і ня трапіў у цэнтар увагі мясцовай грамадзкасьці. Пра наведаньне ім Канфэдэрацыі і дагэтуль няма зьвестак у мясцовых мэдыях, а таксама на сайце швайцарскага ўраду ды МЗС.
Сёньня скончыўся яшчэ адзін прамежкавы этап выбарчай кампаніі — вылучэньне кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў. Такое права мелі палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, працоўныя калектывы, а таксама паасобныя грамадзяне — праз збор подпісаў. У наступны панядзелак, 8-га лютага, акруговыя камісіі павінны быць сфармаваныя цалкам.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў «Свабодзе», што сябры арганізацыі яшчэ канчаткова ня вызначыліся, у якім фармаце адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэньня прэмій «Люблю Беларусь».
Румынія гатова ўзяць удзел у стварэньні сыстэмы супрацьракетнай абароны ЗША і разьмясьціць да 2015 году на сваёй тэрыторыі ракеты-перахопнікі новага пакаленьня. Такую заяву ў чацьвер зрабіў прэзыдэнт Траян Басэску.
Некаторыя дэпутаты Эўразьвязу выступілі з заявамі ў сувязі з арыштам журналіста Івана Шульгі.
5 лютага – апошні дзень, калі палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, працоўныя калектывы і грамадзяне праз збор подпісаў могуць вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісіяў. А ўжо 8 лютага гэтыя камісіі павінны быць сфармаваныя.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў Закон аб унясеньні зьменаў у выбарчае заканадаўства, якое прыхільнікі Юліі Цімашэнкі ацанілі як падтрымку Віктара Януковіча. З Кіева перадае карэспандэнт Свабоды.
Сёньня на сайце Delfi --> http://ru.delfi.lt/news/politics/azhubalis-dlya-resheniya-voprosa-ob-uscherbe-nuzhno-vremya.d?id=28608311 зьявілася інтэрвію з старшынём парлямэнцкага камітэту ў міжнародных справах Аўдронусам Ажубалісам. На наступным тыдні гэты палітык пасьля прысягі афіцыйна зойме пасаду міністра замежных спраў Літвы.
Рада Беларускага незалежніцкага блёку разгледзела прапановы па складу беларускага прадстаўніцтва ў Парлямэнцкай асамблеі «Усходняга партнэрства».
Паводле Люца Гюльнэра, прэсавага сакратара вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па зьнешніх сувязях, спосаб, у які беларускія ўлады будуць выкарыстоўваць указ пра рэгуляцыю Інтэрнэту, будзе мець уплыў і на супрацоўніцтва Эўразьвязу зь Беларусьсю ў рамках Усходняга партнэрства.
Сёньня Гомельскі абласны суд разгледзеў скаргу рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі на рашэньне прэзыдыюму абласнога савету дэпутатаў і аблвыканкаму. Апошнія не ўключылі ў склад абласной выбарчай камісіі вылучэнца АГП.
Пра гэта ў размове са “Свабодай” заявіў дэпутат парлямэнту Швайцарскай канфэдэрацыі і ПАРЭ, кіраўнік фракцыі сацыял-дэмакратаў у ПАРЭ Андрэас Грос.
Газэта магілёўскага гарвыканкаму “Веснік Магілёва” назвала сваю дату правядзеньня выбараў у мясцовыя саветы. Паводле выданьня, яны адбудуцца 16 сакавіка.
3 лютага супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным спрабавалі пранікнуць у кватэру, якую здымае прадстаўнік польскага тэлеканалу "Белсат" Міхаіл Янчук. Да месца падзеі прыбылі журналісты і сам Міхаіл Янчук, які адмовіўся ўпускаць міліцыянтаў у кватэру. Адзін журналіст быў затрыманы.
Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваўся з працоўным візытам у Швэйцарыю. Там ён сустрэнецца зь бізнэсоўцамі і палітыкамі гэтай краіны.
У Нацыянальным сходзе Беларусі стварылі рабочую групу, якая зоймецца праблемай «сьмяротнага пакараньня як інструмэнту пакараньня». Гэта рашэньне зацьвердзіла рада Палаты прадстаўнікоў на паседжаньні, якое адбылося 3 лютага.
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі й Расеі сёньня дамовіліся правесьці ў сакавіку ў Берасьці паседжаньне Савета Міністраў так званай саюзнай дзяржавы. Пра гэта журналістам паведаміў Дзьмітры Пяскоў — прэсавы сакратар расейскага прэм’ера.
Менскі гарадзкі суд сёньня не задаволіў скаргу сталічнай арганізацыі Партыі БНФ. Прадстаўнікі партыі патрабавалі скасаваць рашэньне менскіх гарадзкіх уладаў аб складзе тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і ўключыць у яе сябра партыі Ўладзімера Лабковіча.
Суд Менску разглядае скаргу Менскай арганізацыі Партыі БНФ на рашэньне не ўключаць у склад гарадзкой выбарчай камісіі сябра партыі Ўладзімера Лабковіча. Рашэньне чакаецца 3 лютага.
Сёньня прайшлі кансультацыі прадстаўнікоў трох дэмакратычных кааліцыяў наконт таго, як будзе прадстаўлена Беларусь у парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства" Эўранэст.
Прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі камэнтуе указ Аляксандра Лукашэнкі пра рэгуляваньне інтэрнэту.
Заўжды хацелі паспрабаваць сябе ў палітыцы? Адкажыце на пытаньні і даведайцеся, якія ў вас шанцы стаць адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах. Нагадваем, чарговы раз выбіраць прэзыдэнта беларусы будуць да 30 жніўня 2020 году.
«Эўразьвяз гатовы ісьці вельмі глыбока ў наладжваньні дыялёгу, і нам патрэбна такая ж глыбіня з боку Беларусі». Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў пасол Іспаніі ў Беларусі і Расеі Хуан Антоніё Марк Пужоль.
Актывісты «Маладога фронту» правялі акцыю ў падтрымку Івана Міхайлава на плошчы Якуба Коласа. Ваенкамат адмовіў яму ў рэзэрвовай службе, і за ўхіленьне ад войска Івана арыштавалі на 3 месяцы.
Вядучыя выданьні Ізраілю выступаюць з рэзкай крытыкай паводзінаў міністра турызму Стаса Місежнікава ў часе яго афіцыйных візытаў у Гішпанію, Аргентыну, Бразылію і Беларусь.
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазоў старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына да прэзыдыюму гарадзкога савету й гарвыканкаму наконт складу гарадзкой выбарчай камісіі.
Актывісты «Маладога фронту» сёлета ня будуць ладзіць вулічнае шэсьце ў Дзень сьвятога Валянціна. Гэтым разам яны ў гатэлі «Crowne Plaza» будуць уручаць прэмію «Люблю Беларусь».
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Такое рашэньне прынятае сёньня на паседжаньні прэзыдыюму апазыцыйнай кааліцыі.
Прэм’ер Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што зь 1 студзеня 2012 года Беларусь, Расея і Казахстан павінны перайсьці на больш высокую ступень інтэграцыі – стварыць Адзіную эканамічную прастору,-- паведамляе Інтэрфакс.
Урад увёў у дзеяньне зьмены ў Палажэньне пра парадак выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежных СМІ ў Беларусі. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Саўміну Аляксандар Цімашэнка.
Нацыянальны сэгмэнт сеткі Інтэрнэт будзе рэглямэнтаваны ад 1 ліпеня 2010 году. Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі, падпісанага напярэдадні.
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі.Такое рашэньне прынятае сёньня па паседжаньні прэзыдыюма апазыцыйнай кааліцыі.
“Галяндзкія сем’і вітаюць зьняцьце абмежаваньняў у аздараўленьні”,-- заявіў кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн, камэнтуючы рашэньне Менску адносна зьняцьця абмежаваньняў на выезд за мяжу беларускіх дзяцей.
Старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын абскарджвае ў судзе рашэньне прэзыдыюму гарадзкога савету дэпутатаў і гарвыканкаму наконт утварэньня гарадзкой выбарчай камісіі. У склад яе ня быў уключаны вылучэнец ад АГП, былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Юры Варонежцаў.
Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, Партыя БНФ вылучала 6 прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій і ніводзін зь іх не прайшоў, маўляў, з-за дапушчаных памылак пры вылучэньні. Камэнтуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны ад апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч не прыйшоў на тэледэбаты са сваёй суперніцай прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнка.
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сказаў Радыё Свабода перад другім турам прэзыдэнцкіх выбараў 7 лютага, што незалежна ад таго, хто іх выйграе, ва Ўкраіне не наступіць ні палітычная, ні эканамічная стабільнасьць.
Беларусь будзе настойваць на раўнапраўным удзеле ў парлямэнцкай асамблеі "Усходняга партнэрства" ЭЎРАНЭСТ.
У тэрытарыяльныя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў трапілі адзінкавыя прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і рухаў. Тым ня меней, застаючыся ў абсалютнай меншасьці, яны разьлічваюць, што ім удасца адстойваць законнасьць у часе працы камісіі.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына на прэс-канфэрэнцыі падвяла вынікі фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія будуць працаваць падчас мясцовых выбараў.
Праваабаронцы з грамадзкіх арганізацыяў “Вясна” і “Беларускі Хэльсынскі камітэт” заяўляюць, што фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісій прайшло з парушэньнямі дзейнага выбарчага заканадаўства.
Ад сёньняшняга дня праваабарончыя арганізацыі “Вясна” і Беларускі Хэльсынскі камітэт пачынаюць маніторынг выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы.
Загрузіць яшчэ