Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Галяндыі чакаюць беларускіх дзяцей


Максім Вэрхагэн
Максім Вэрхагэн
“Галяндзкія сем’і вітаюць зьняцьце абмежаваньняў у аздараўленьні”,-- заявіў кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн,
камэнтуючы рашэньне Менску адносна зьняцьця ўзроставых і колькасных абмежаваньняў на выезд за мяжу беларускіх дзяцей.


"Я рады, што ўсе дзеці без выключэньня ў будучым змогуць прыяжджаць да нас. Гэта вялікае сьвята для ўсіх галяндзкіх сем’яў, якія робяць такую фантастычную працу”,- падкрэсьліў Вэрхагэн.

Як вынікае з заявы кіраўніка нідэрляндзкага зьнешнепалітычнага ведамства, Нідэрлянды і Беларусь працягваюць шукаць доўгатэрміновае рашэньне адносна адпачынку беларускіх дзяцей у гэтай краіне.

Дагэтуль нідэрляндзкія палітыкі рэзка крытыкавалі папярэдні ўказ беларускага прэзыдэнта ад кастрычніка 2008 году, прыняты ў сувязі з выпадкамі з дзьвюма непаўналетнімі грамадзянкамі Беларусі Таняй Казырай і Вікай Мароз. Дакумэнт ставіў вельмі жорсткія ўмовы перад замежнымі дабрачыннымі ініцыятывамі, якія па-сутнасьці зьяўляліся галоўнымі спонсарамі праекту аздараўленьня чарнобыльскіх дзяцей. Выезд дзяцей быў магчымы толькі пасьля падпісаньня адпаведных двухбаковых пагадненьняў на дзяржаўным узроўні. Згодна з гэтымі пагадненьнямі замежныя партнэры мусілі гарантаваць абавязковае вяртаньне беларускіх дзяцей дадому, а таксама тое, што ўжо ня будуць запрашаць да сябе ў госьці дзяцей, старэйшых за 14 гадоў.

Вядомы нідэрлядзкі палітык, эўрадэпутат Ян Марынус Вірсма назваў тады падпісаньне падобных пагадненьняў дэманстрацыяй «сумневу ў сваіх грамадзянах», згоду стаць "марыянэткамі ў руках беларускага рэжыму".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG