Дэлегацыя Эўрапарлямэнту правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі Савету Рэспублікі — Нінай Мазай і Палаты Прадстаўнікоў — Сяргеем Маскевічам, зь ляўрэатамі прэміі Сахарава Жанай Ліцьвіной і Аляксандрам Мілінкевічам, з Цэнтравыбаркамам, з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў і нацыянальных меншасьцяў, а таксама з кіраўніком офісу АБСЭ Бэнэдыктам Галерам.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, які ўдзельнічае ў міжнароднай канфэрэнцыі “Злачынствы камунізму” ў Празе, наведаў рэдакцыю Беларускай службы Радыё Свабода.
Беларусь і Польшча ў стане вырашыць любыя праблемы ў дачыненьнях. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які сустрэўся ў Кіеве зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Сёньня ў Кіеве адбылася інаўгурацыя новага, чацьвёртага па ліку, прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Сярод высокіх гасьцей, якія прыбылі на гэтае мерапрыемства, быў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Пра новыя магчымасьці ў беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях наш карэспандэнт Уладзімер Глод спытаўся ў палітыкаў і палітолягаў абедзьвюх краінаў.
Сёньня ўвечары ў Менск прыбывае місія Эўрапарлямэнту на чале са старшынёй дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў «Эўранэсьце», баўгарскім дэпутатам Крыстыянам Вігеніным. Дэлегацыя абмяркуе пытаньне прадстаўніцтва Беларусі ў «Эўранэсьце» (Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства»), а таксама падрыхтуе справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі.
Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы ў Кіеве з кіраўніком фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішэлін Кальмі-Рэй, перадае БелТА.
Дырэктар Кіеўскага цэнтру палітычных дасьсьледваньняўі і кансульталёгіі Міхайла Паграбінскі.
Дзяржсакратар Гішпаніі па справах Эўропы Дыега Лопэс Гарыда ад імя рады Эўразьвязу выказаў заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Польшча мае дзве ўмовы: першая – рэгістрацыя абодвух саюзаў палякаў – на чале з Сямашкам і на чале з Борыс, другая – падзел маёмасьці паміж гэтымі арганізацыямі дакладна на палову.
Намесьнік старшыні камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка ў сувязі зь інаўгурацыяй Віктара Януковіча ў якасьці прэзыдэнта Ўкраіны сказаў “Свабодзе”:
Новы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у сваёй інаўгурацыйнай прамове заявіў, што выступае за раўнапраўныя адносіны Украіны з Расеяй, Эўрапейскім Зьвязам і ЗША.
Гэтыя словы прагучалі ўчора ўвечары ў Брусэлі ў часе парлямэнцкіх дэбатаў па Беларусі.
Калі сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін абвясьціў, што сярод прысутных на інаўгурацыі прэзыдэнтаў ёсьць А. Лукашэнка, камэры паказалі пустое крэсла.
Менгарвыканкам не адказаў на заяву старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і яго намесьніка Ігара Лялькова правесьці ў Парку дружбы народаў сход ініцыятыўнай групы аб правядзеньні рэфэрэндуму супраць павышэньня мыта на легкавыя аўтамабілі.
Пра вынікі дэбатаў па беларускім пытаньні ў Брусэлі ў Эўрапарлямэнце і пра візыт эўрапарлямэнтароў у Беларусь расказвае ў ранішнім эфіры "Свабоды" актывіст руху “За свабоду”, палітоляг Алесь Лагвінец.
Сёньня ва інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча возьмуць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў.
Лідэр Руху за Свабоду, экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч жорстка асудзіў беларускія ўлады за ціск на польскую меншасьць.
Адпаведны указ за суткі да інаўгурацыі новага прэзыдэнта Віктара Януковіча падпісаў Віктар Юшчанка.
У інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча возьмуць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў.
19 лютага Партыя БНФ зьвярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай аб неадпаведнасьці Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь рашэньня Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэта аб месцах для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі.
Каля 17 тысяч ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістравана ў Беларусі. Параўнальна з папярэдняй выбарчай кампаніяй колькасьць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў скарацілася ў чатыры зь лішнім разы.
Ліст Лукашэнкі да Качыньскага мае агульны характар. Такую ацэнку адказу беларускага прэзыдэнта на дасланы яму ліст прэзыдэнта Польшчы даў міністар Павал Выпых.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і лідэр неафіцыйнага Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сустрэліся з прадстаўнікамі найбуйнейшых фракцыяў Эўрапарлямэнту.
Справаздачу аб становішчы ў Беларусі падрыхтуе спэцыяльная місія Эўрапарлямэнту. Дэлегацыю чакаюць у Менску ўвечары 25 лютага.
У размове з польскімі СМІ амбасадар Беларусі ў Варшаве Віктар Гайсёнак адзначыў, што ЭЗ не пайшоў на далейшую эскаляцыю канфлікту зь Беларусьсю. А таму, заўважыў дыплямат, можна астудзіць некаторыя гарачыя галовы.
Эўропе ня варта падлабуньвацца да Расеі, заклікае ў артыкуле, апублікаваным у The Guardian, расейскі палітык Гары Каспараў. Пакуль лідэры эўрапейскіх дэмакратый усхваляюць новую эру супрацоўніцтва з Расеяй, у самой Расеі бязьлітасна падаўляюць іншадумцаў-дэмакратаў, а журналістаў перасьледуюць за крытыку ўраду, піша ён.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і лідэр неафіцыйнага саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс у Брусэлі возьмуць удзел у абмеркаваньні сытуацыі ў Беларусі, якое плянуецца ў Эўрапарлямэнце.
Амбасадар Беларусі ў ЭЗ Уладзімер Сянько выказаў шкадаваньне ў зьвязку з тым, што некаторыя афіцыйныя польскія асобы далі эўрапейскім інстытуцыям “ненармальнае тлумачэньне рэальнай сытуацыі вакол польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі”.
«Мы дакладна ведаем, што ў гэтым пытаньні з намі падтрымка ўсяго народа», — мяркуе лідэр партыі Аляксей Янукевіч.
У Брусэлі Аляксандар Мілінкевіч і Анжаліка Борыс сустрэліся са старшынёй Эўрапарлямэнту Ежы Бузэкам і дэлегацыяй Эўрапарлямэнту па Беларусі пад кіраўніцтвам Яцэка Пратасэвіча.
Рэзалюцыя Эўрапейскага парлямэнту адносна перасьледу польскай меншасьці ў Беларусі ня будзе прынятая ў сераду, як плянавалася, а толькі на сакавіцкай сэсіі парлямэнту.
Прэзыдэнт Поьшчы Лех Качыньскі ўчора сустракаўся з дзеячамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў — Анжалікай Борыс, Мечыславам Яскевічам, Андрэем Пачобутам і Ігарам Банцарам. Андрэй Пачобут у інтэрвію “Свабодзе” ацэньвае вынікі сустрэчы.
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка адказаў на ліст прэзыдэнта Леха Качыньскага. Пра гэта паведамляе польскае прэсавае агенцтва ПАП.
Cтаршыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, сказала сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі, што яна выступае за спрашчэньне візавых працэдур для беларускіх грамадзян.
Адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі, старшыня руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і старшыня неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, якія знаходзяцца ў Брусэлі, сустрэліся з эўрапарлямэнтарамі розных фракцыяў з Польшчы.
Віктар Януковіч першы свой замежны візыт зробіць у Брусэль. Там плянуюцца яго сустрэчы з прэзыдэнтам Эўразьвязу Гэрманам ван Ромпэем, прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу і прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту Ежы Бузэкам
Праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у вышэйшых навучальных установах палітычных партый і рэлігійных арганізацый.
У аўторак чакаюцца вынікі ад яшчэ двух заяваў. 15 кандыдатаў ужо зьбіраюць подпісы ў Віцебску, па 5 — у Навалукомлі і Чашніках, 4 — у Аршанскім раёне, па 3 — у Мёрах, у Пастаўскім і Полацкім раёнах, па 2 — у Лепелі і Глыбокім.
Беларусь прыняла рашэньне аб паступовым падключэньні да ўдзелу ў міжнародных апэрацыях па падтрыманьні міру.
Нямецкае выданьне Frankfurter Neue Presse зьмясьціла на сваёй інтэрнэт-старонцы нататкі пра паездку ў Беларусь колішняга прэзыдэнта Эўрапарлямэнту, а цяпер старшыні нямецкай палітычнай фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, Ганса-Герта Пётэрынга.
Сёньня ў Брусэлі лідэр непрызнанага беларускімі ўладамі саюзу палякаў Анжаліка Борыс і лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч правядуць шэраг сустрэчаў у Эўрапарлямэнце і ў Эўракамісіі.
Аўторак, 23 лютага, апошні дзень, калі выбарчыя камісіі могуць рэгістраваць ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на мандаты рэгіянальных дэпутатаў.
Вядомы гумарыст, актор і галоўны рэжысэр Менскага тэатру сатыры і гумару “Хрыстафор” Яўген Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету ад Лібэральна- дэмакратычнай партыі (ЛДП).
Лех Качыньскі выказаў “поўную салідарнасьць” з СПБ на чале з Анжалікай Борыс ды заклікаў увесь Эўразьвяз да салідарнасьці ў гэтай справе.
22 лютага ў Брусэлі міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі. Дэбаты адбыліся з ініцыятывы Польшчы, якая занепакоена крокамі афіцыйнага Менску адносна польскай меншасьці ў Беларусі.
Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі, сказала сёньня журналістам, што апошнія падзеі вакол непрызнанага Саюзу палякаў у Беларусі пагоршылі адносіны паміж Брусэлем і афіцыйным Менскам.
Амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі паведаміў, што ў яго краіне беларускія адмыслоўцы пабудуюць два заводы: на адным будуць зьбіраць трактары, на другім – грузавыя аўтамабілі.
Польшча заклікала Эўрапейскі зьвяз дапамагчы пераканаць Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць польскай меншасьці.
Амбасадар Вэнэсуэлы Амэрыка Дыяс Нуньес паведаміў, адказваючы на пытаньне “Свабоды”, што ў Вэнэсуэле чакаюць кіраўніка Беларусі.
Загрузіць яшчэ