16-17 лютага адбываецца візыт міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў Іран. На лета рыхтуецца візыт у гэтую краіну Аляксандра Лукашэнкі. Паводле прэсавай службы МЗС Беларусі, заплянаваны шэраг сустрэчаў з кіраўніцтвам гэтай краіны, на перамовах будуць абмяркоўваць праекты гандлёва-эканамічнага, інвэстыцыйнага супрацоўніцтва і пытаньні ўзаемадзеяньня Беларусі і Ірану на міжнароднай арэне. Госьць "Начной Свабоды" -- палітоляг Сяргей Богдан, які навучаўся ў Іране.