Экс-старшыня Эўрапарлямэнту, кіраўнік нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра Ганс-Герт Пётэрынг сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.
У артыкуле пра ўчорашнюю сустрэчу міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава, польская газэта піша, што Сікорскі перадаў праз Мартынава Лукашэнку неафіцыйны ліст.
У Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Шлях Беларусі ў Эўропе». У кулюарах канфэрэнцыі карэспандэнт «Свабоды» гутарыў зь яе ўдзельнікамі пра актуальныя праблемы беларуска-эўрапейскіх і беларуска-расейскіх адносінаў. Вось відэавытрымка з размовы з палітолягам Аркадзем Мошасам (Фінляндыя).
12 лютага 2010 года кіраўнікі аргкамітэту па рэгістрацыі «Маладой Беларусі» падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Беларусі на дзеяньні Міністэрства юстыцыі.
З Тайланду накіраваныя на радзіму грамадзяне Казахстану і Беларусі – члены экіпажу самалёта, затрыманага два месяцы таму са зброяй на борце на шляху з Паўночнай Карэі ў Казахстан. У Тайландзе экіпаж абвінавацілі ў кантрабандзе зброі, аднак улады краіны вырашылі не пачынаць крымінальнай справы, а накіраваць затрыманых для разьбіральніцтва на радзіму.
У Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Шлях Беларусі ў Эўропе». У кулюарах канфэрэнцыі карэспандэнт «Свабоды» гутарыў зь яе ўдзельнікамі пра актуальныя праблемы беларуска-эўрапейскіх і беларуска-расейскіх адносінаў. Вось відэавытрымка з размовы з палітолягам Сабін Фішэр (Францыя).
Новы старшыня нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра Ганс-Герт Пётэрынг прыбыў з трохдзённым візытам у Беларусь. Гэтая ягоная першая замежная паездка ў новай якасьці.
Высокія польскія урадоўцы двойчы заявілі пра тое, што Варшава выступае за дыялёг з афіцыйным Менскам. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў кажа, што беларускі ўрад “ня хоча ўмешвацца” ў справы палякаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы павіншаваў лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.
Віталь Зайнчкоўскі сёньня забраў дакумэнты, якія ўчора падаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, каб вылучыцца кандыдатам у раённы савет.
Новы старшыня нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра Ганс-Герт Пётэрынг знаходзіцца ў Беларусі зь першым у гэтай сваёй якасьці замежным візытам.
Прынятае рашэньне працягнуць працу Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
Пра гэта сёньня агенцтву БелаПАН паведаміў кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі.
Вылет экіпажу плянуюць на 17 гадзінаў паводле тайскага часу. Далейшае расьсьледаваньне па справе Іл-76 будзе працягвацца на радзіме пілётаў.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведвае Польшчу. У гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча Мартынава з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім.
Кіраўнікі Эўрапейскага зьвязу і ЗША сёньня павіншавалі Віктара Януковіча зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах ва Украіне.
Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі выказала заклапочанасьць сытуацыяй вакол неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі.
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч адмоўна ацаніў рашэньне Менгарвыканкаму пра тое, дзе нельга зьбіраць подпісы выбарцаў для вылучэньня на кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Нагадаем, 8 лютага Менгарвыканкам дазволіў зьбіраць подпісы не бліжэй за 200 мэтраў ад падземных пераходаў і станцыяў мэтро.
У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы, якія адбудуцца 25 красавіка. У беларускім грамадзтве існуюць розныя меркаваньні адносна рэальнай улады гэтых прадстаўнічых органаў. Што пра гэта ведаюць самі дэпутаты мясцовых саветаў?
Сёньня суд у Пётркуве-Трыбунальскім засудзіў Анджэя Лепэра, лідэра партыі "Самаабарона", на 2 гады і 3 месяцы турмы ды ягонага партыйнага калегу Станіслава Лыжвіньскага на 5 гадоў турмы за сэксуальную эксплюатацыю дзяячак іхнай партыі.
Напярэдадні візыту ў Менск, які адбудзецца 11-13 лютага, новы старшыня нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра і колішні старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг заявіў, што тым, «хто жыве ў Эўропе, нельга не заўважаць побач з сабою дэмакратаў з „апошняй эўрапейскай дыктатуры“, якіх становіцца ўсё больш, і не падтрымаць іх».
Беларуска-іранскія дачыненьні не зазнаюць зьменаў, нават калі Расея далучыцца да міжнародных санкцыяў супраць Тэгерану. Такую думку выказаў сёньня амбасадар Ірану ў Беларусі.
Сёньняшнія сьвяткаваньні 31-й гадавіны ісламскай рэвалюцыі ў Тэгеране праходзілі пры вялікай прысутнасьці сілаў бясьпекі, якія імгненна разганялі ўсё спробы іранскай апазыцыі пад назвай Зялёны рух арганізаваць антыўрадавыя пратэсты.
Партыя БНФ выступіла з прапановай правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум за захаваньне нізкага мыта на імпартныя аўтамабілі. Сход ініцыятыўнай групы прызначаны на 28 лютага. Кампанія пройдзе пад дэвізам: «Дай дарогу недарагім аўтамабілям!»
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва падсумавала вынікі працы за 2009 год. Канстатаваны імклівы спад экспарту, вымушаны прастой прадпрыемстваў галіны, а таксама фактычнае блякаваньне паставак матэрыялаў і паслугаў зь Беларусі на расейскі рынак.
Заплянаваны перамовы Сяргея Мартынава зь міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Будзе абмеркавана шырокае кола пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяньне па лініі Беларусь-ЭЗ.
“Я спадзяюся, што дачыненьні паміж Беларусьсю і Іранам ня зьменяцца. Нават калі Расея далучыцца да санкцый супраць Ірану”. Пра гэта заявіў сёньня амбасадар Ірану ў Беларусі Сэед Абдала Хасэйні, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода.
Візыт беларускага кіраўніка ў Швайцарыю цягнецца ўжо ня менш як 10 дзён, аднак трымаецца ў надзвычайным сакрэце.
Пасол Польшчы вярнуўся ў Менск пасьля кансультацыяў у Варшаве. Візыт міністра замежных справаў Беларусі ў Варшаву пакуль што не пацьверджаны.
Лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча і сустаршыню аргкамітэту для стварэньня БХД Аляксея Шэіна затрымалі на беларуска-латыскай мяжы.
У Менску завяршылася канфэрэнцыя “Шлях Беларусі ў Эўропе”, арганізаваная прадстаўніцтвам Эўразьвязу ў Беларусі, Інстытутам дасьледаваньняў бясьпекі Эўразьвязу ў Парыжы, фондам Адэнаўэра і Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў амбасадарам Украіны ў Беларусі Рамана Бясьсьмертнага.
У беларускім МЗС заявілі, што вывучаюць сытуацыю вакол адкліканьня польскага амбасадара зь Беларусі і магчымасьці візыту міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ў Варшаву.
Расея не атрымлівала ад Беларусі прапановаў па ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў.
Апазыцыйная партыя “Права і справядлівасьць” запатрабавала адмяніць візыт у Варшаву міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава. Прычына — сытуацыя вакол Дома польскага ў Івянцы.
Сёньня ў Менску пачалася канфэрэнцыя “Шлях Беларусі ў Эўропе”. Яна арганізаваная прадстаўніцтвам Эўразьвязу ў Беларусі, Інстытутам Эўразьвязу ў Парыжы, фондам Адэнаўэра, і Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), які базуецца ў Літве.
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі рэкамэндуе Парлямэнцкім асамблеям Рады Эўропы і АБСЭ, а таксама Эўрапарлямэнту разгледзець пытаньне аб ушчамленьні правоў нацыянальных меншасьцяў у Беларусі.
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі выступіў з заяваю, у якой цалкам падтрымаў Саюз Палякаў на Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс, адзначыўшы, што палякі ў Беларусі “увесь час церпяць ад неабгрунтаваных рэпрэсіяў”.
Надзею ці расчараваньне нясуць вынікі выбараў ва Ўкраіне? Ці азначаюць яны завяршэньне дэмакратычнай хвалі на постсавецкай прасторы?
Актывісты «Маладога фронту» рыхтуюць вулічную акцыю на 14 лютага пад лёзунгам: «Люблю Беларусь!» Ад 1997 году маладафронтаўцы адзначаюць дзень сьвятога Валянціна вулічным шэсьцем. За гэта яны адбывалі арышты, плацілі штрафы, некаторыя зазналі крымінальны перасьлед. Маладафронтаўцы заяўляюць, што адмоваю даць памяшканьне ў гатэлі «Crown Plaza» ўлады самі падштурхнулі іх правесьці акцыю ў традыцыйным фармаце.
Шэраг польскіх палітыкаў, у тым ліку старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, выказалі заклапочанасьць тым, што ў панядзелак беларуская міліцыя заняла Дом польскі ў Івянцы Валожынскага раёну.
Чальцы Блёку Юліі Цімашэнкі зьбіраюцца аспрэчыць вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія прайшлі ў нядзелю. Па выніках падліку больш як 99% бюлетэняў лідэр апазыцыйнай Партыі Рэгіёнаў Віктар Януковіч перамагае з адрывам больш за 3%.
На сайце прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага зьявілася паведамленьне аб тым, што ён зноў выказвае поўную падтрымку Саюзу палякаў Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс.
Першы канал БТ ўчора абвінаваціў польскага консула ва ўмяшаньні ў справы беларускай грамадзкай арганізацыі – Саюза палякаў. Прэс-сакратар амбасады Павал Марчук зазначыў, што польскі консул у Івянцы выконваў свае наўпроставыя абавязкі, зьвязаныя з нацыянальнымі меншасьцямі, якія выцякаюць з міжнародных канвэнцый.
Старшыня Грамадзка-палітычнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей плянуе правесьці 9 лютага чарговыя кансультацыі зь сябрамі Рады што да яе далейшай працы. Ад 12 лістапада мінулага году Ўладзімер Макей прыпыніў дзейнасьць гэтага фармаваньня на нявызначаны час.
Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Гэнрыка Літвіна ў сувязі з заняцьцем міліцыяй Дому польскага ў Івянцы.
Менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага руху на гадавіну зьняволеньня прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю.
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску знаходзяцца лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч з паплечнікамі Паўлам Пракаповічам, Андрэем Кузьмінскім, лідэр моладзі БНФ Андрусь Крэчка, актывісты «Маладога фронту» Людвіся Атакулава, Мікола Дземідзенка, лідэр кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель з паплечнікамі Палінай Кур’яновіч, Максімам Вінярскім ды іншыя.
Загрузіць яшчэ