Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Камэндант Майдану” прызначаны амбасадарам у Беларусі


Раман Бясьсьмертны
Раман Бясьсьмертны

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў амбасадарам Украіны ў Беларусі Рамана Бясьсьмертнага.


Пра гэта ўкраінскаму інтэрнэт-выданьню “Обозреватель” паведаміла крыніца ў сакратарыяце ўкраінскага прэзыдэнта.

На гэты момант 44-гадовы Раман Бясьсьмертны ўваходзіць у прэзыдыюм партыі “Наша Ўкраіна”. Раней, ад 2007 да 2009 году, ён займаў пасаду кіраўніка сакратарыяту прэзыдэнта.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году кіраваў цэнтральным штабам апазыцыйнага кандыдата В.Юшчанкі, падчас “аранжавай рэвалюцыі” займаў пасаду ”камэнданта Майдану” (каардынаваў акцыю грамадзянскага непадпарадкаваньняў ў Кіеве).

У 2005 годзе працаваў віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Юліі Цімашэнка, займаўся распрацоўкай і правядзеньнем адміністрацыйнай рэформы.

Раман Бясьсьмертны зьмяніў на дыпляматычнай пасадзе Ігара Ліхавога, які займаў яе ад лютага 2007 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG