Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які ён, шлях Беларусі ў Эўропе? Адказвае Аркадзь Мошас


У Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Шлях Беларусі ў Эўропе». У кулюарах канфэрэнцыі карэспандэнт «Свабоды» гутарыў зь яе ўдзельнікамі пра актуальныя праблемы беларуска-эўрапейскіх і беларуска-расейскіх адносінаў. Вось відэавытрымка з размовы з палітолягам Аркадзем Мошасам (Фінляндыя).

Карэспандэнт «Свабоды»: «Апошнім часам у беларускай палітыцы адбыўся шэраг адметных падзей. У прыватнасьці, пачалася выбарчая кампанія, і фармаваньне тэрытарыяльных камісій паказала, што там фактычна няма апазыцыянэраў. Таксама быў выдадзены ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб рэгуляваньні інтэрнэту, узмацніўся ціск на Саюз палякаў, адбылася спроба ўварваньня ў офіс тэлеканалу „Белсат“. На ваш погляд, ці гэта нейкая новая тэндэнцыя ў беларускай палітыцы? Ці не зьвязана яна зь беларуска-расейскім нафтавым канфліктам? І калі гэта сапраўды новая тэндэнцыя, то як мог бы рэагаваць на яе Эўразьвяз?»

Аркадзь Мошэс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:36 0:00


Аркадзь Мошас
: «Мяркую, што гэта не прынцыпова новая тэндэнцыя, гэта хвалепадобнае разьвіцьцё падзеяў, якое мы назіралі і раней. Лёгіка гэтага працэсу зразумелая. Лукашэнку трэба сёньня паказаць Эўропе, што ён, як і раней, зьяўляецца адзіным цэнтрам прыманьня рашэньняў і ні апазыцыя, ні хто іншы ўладу на прыманьне рашэньняў падштурхнуць ня зможа. І наагул, ніхто і не чакаў, што працэс унутранай лібэралізацыі пойдзе хутка і без праблемаў. Так і прадбачвалася, што гэты працэс будзе ісьці паводле прынцыпу: адзін крок наперад, два назад. Наколькі гэта зьвязана з расейска-беларускімі складанасьцямі з нафтай? Тут непасрэднай сувязі няма. Гэта палітыка, гэта сыгнал Эўразьвязу, што далейшы працэс разьвіцьця дыялёгу зь Беларусьсю будзе няпросты. Рэакцыя Эўразьвязу пакуль мяккая, таму што яны чакаюць, як пройдуць прэзыдэнцкія выбары. Больш за тое, нават калі падчас прэзыдэнцкіх выбараў будзе магчымасьць канстатаваць прагрэс у параўнаньні з выбарамі 2006 году, а гэта, безумоўна, магчыма, нават калі параўнаць з 2001 годам, то Эўразьвяз і гэтым будзе задаволены. Таму што Эўразьвяз ставіць у цэнтар свайго фокусу менавіта прагрэс, рух, а ня вынік. Яму важна захаваньне агульнага кірунку, а ня хуткасьць руху па тым ці іншым шляху».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG