Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вярнуўся са Швайцарыі


Пра гэта сёньня агенцтву БелаПАН паведаміў кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі.


Нейкая дадатковая інфармацыя адносна візыту беларускага кіраўніка ў Швайцарскую канфэдэрацыю і дакладны час яго вяртаньня на радзіму не падаецца.

Тым часам наведнік сайту "Свабоды" паведаміў, што ўчора ўвечары побач з аэрапортам "Менск-2" была заўважана вялікая колькасьць міліцыянтаў – у сувязі зь вяртаньнем беларускага кіраўніка са Швайцарыі: “Усім забаранілі ехаць па маскоўскай трасе, дык давялося зь лётнішча ехаць у Менск аб'язнымі дарогамі”.

Нагадаем, што паводле прэсавай службы беларускага прэзыдэнта, Аляксандар Лукашэнка адбыў у Швайцарыю 3 лютага, яго візыт называўся “рабочым”, які сумяшчае кароткачасовы адпачынак.

4 лютага Павел Лёгкі паведаміў, што кіраўнік дзяржавы з дня на дзень вернецца ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG