Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літвін вярнуўся ў Менск. Ці паедзе Мартынаў у Варшаву?


Генрык Літвін
Генрык Літвін

Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін вярнуўся ў Менск пасьля кансультацый у Варшаве. Пра гэта паведаміў прадстаўнік польскай амбасады ў Менску Павал Марчук.


Генрык Літвін
быў адкліканы ў МЗС Польшчы для кансультацыяў. Рашэньне адклікаць пасла МЗС Польшчы ўхваліў пасьля захопу беларускімі ўладамі Дому польскага ў Івянцы.

У амбасадзе не камэнтуюць сытуацыі вакол Саюзу палякаў Беларусі.

Спадар Марчук выказаў спадзяваньне, што візыт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава, заплянаваны на 12 лютага, адбудзецца.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пакуль нічога не паведаміў пра магчымасьць гэтага візыту. Ён сказаў, што "да гэтай тэмы мы плянуем вярнуцца крыху пазьней". Паводле А.Папова, міністар цяпер "знаходзіцца на працы".

Нагадаем, партыя “Права і справядлівасьць” запатрабавала адмяніць візыт у Варшаву міністра замежных спраў Беларусі з-за сытуацыі вакол Дому польскага ў Івянцы. Кіраўнік партыйнай фракцыі ў Сойме Гражына Генсіцка заклікала прэм'ер-міністра Дональда Туска прапанаваць Эўразьвязу накласьці на Беларусь гандлёвае эмбарга.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што не зьбіраецца скасоўваць візу Мартынава. Маўляў, “зь Беларусьсю трэба размаўляць, а не ізаляваць яе”.

8 лютага Сікорскі заявіў, што мае намер “па-мужчынску” пагаварыць са сваім беларускім калегам падчас яго прыезду.

“Мы хочам, каб ня толькі польскі бок казаў пра тое, як шмат можа страціць Беларусь, калі зноў вырашыць самаізалявацца. Мы ня можам забараніць гэтага Беларусі, але паважаць правы нацменшасьцяў, паважаць правы апазыцыі — гэта асноўная ўмова збліжэньня з Эўразьвязам”, — заявіў кіраўнік польскага МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG