«Эўразьвяз гатовы ісьці вельмі глыбока ў наладжваньні дыялёгу, і нам патрэбна такая ж глыбіня з боку Беларусі». Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў пасол Іспаніі ў Беларусі і Расеі Хуан Антоніё Марк Пужоль.
Актывісты «Маладога фронту» правялі акцыю ў падтрымку Івана Міхайлава на плошчы Якуба Коласа. Ваенкамат адмовіў яму ў рэзэрвовай службе, і за ўхіленьне ад войска Івана арыштавалі на 3 месяцы.
Вядучыя выданьні Ізраілю выступаюць з рэзкай крытыкай паводзінаў міністра турызму Стаса Місежнікава ў часе яго афіцыйных візытаў у Гішпанію, Аргентыну, Бразылію і Беларусь.
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазоў старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына да прэзыдыюму гарадзкога савету й гарвыканкаму наконт складу гарадзкой выбарчай камісіі.
Актывісты «Маладога фронту» сёлета ня будуць ладзіць вулічнае шэсьце ў Дзень сьвятога Валянціна. Гэтым разам яны ў гатэлі «Crowne Plaza» будуць уручаць прэмію «Люблю Беларусь».
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Такое рашэньне прынятае сёньня на паседжаньні прэзыдыюму апазыцыйнай кааліцыі.
Прэм’ер Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што зь 1 студзеня 2012 года Беларусь, Расея і Казахстан павінны перайсьці на больш высокую ступень інтэграцыі – стварыць Адзіную эканамічную прастору,-- паведамляе Інтэрфакс.
Урад увёў у дзеяньне зьмены ў Палажэньне пра парадак выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежных СМІ ў Беларусі. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Саўміну Аляксандар Цімашэнка.
Нацыянальны сэгмэнт сеткі Інтэрнэт будзе рэглямэнтаваны ад 1 ліпеня 2010 году. Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі, падпісанага напярэдадні.
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі.Такое рашэньне прынятае сёньня па паседжаньні прэзыдыюма апазыцыйнай кааліцыі.
“Галяндзкія сем’і вітаюць зьняцьце абмежаваньняў у аздараўленьні”,-- заявіў кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн, камэнтуючы рашэньне Менску адносна зьняцьця абмежаваньняў на выезд за мяжу беларускіх дзяцей.
Старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын абскарджвае ў судзе рашэньне прэзыдыюму гарадзкога савету дэпутатаў і гарвыканкаму наконт утварэньня гарадзкой выбарчай камісіі. У склад яе ня быў уключаны вылучэнец ад АГП, былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Юры Варонежцаў.
Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, Партыя БНФ вылучала 6 прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій і ніводзін зь іх не прайшоў, маўляў, з-за дапушчаных памылак пры вылучэньні. Камэнтуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны ад апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч не прыйшоў на тэледэбаты са сваёй суперніцай прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнка.
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сказаў Радыё Свабода перад другім турам прэзыдэнцкіх выбараў 7 лютага, што незалежна ад таго, хто іх выйграе, ва Ўкраіне не наступіць ні палітычная, ні эканамічная стабільнасьць.
Беларусь будзе настойваць на раўнапраўным удзеле ў парлямэнцкай асамблеі "Усходняга партнэрства" ЭЎРАНЭСТ.
У тэрытарыяльныя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў трапілі адзінкавыя прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і рухаў. Тым ня меней, застаючыся ў абсалютнай меншасьці, яны разьлічваюць, што ім удасца адстойваць законнасьць у часе працы камісіі.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына на прэс-канфэрэнцыі падвяла вынікі фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія будуць працаваць падчас мясцовых выбараў.
Праваабаронцы з грамадзкіх арганізацыяў “Вясна” і “Беларускі Хэльсынскі камітэт” заяўляюць, што фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісій прайшло з парушэньнямі дзейнага выбарчага заканадаўства.
Ад сёньняшняга дня праваабарончыя арганізацыі “Вясна” і Беларускі Хэльсынскі камітэт пачынаюць маніторынг выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы.
Пра гэта заявіў журналістам фінскі міністар замежных справаў Аляксандар Стуб. Сустрэча міністра з прэсай была прысьвечаная пытаньням палітыкі краіны ва Ўсходняй Эўропе, Паўночным Каўказе і Цэнтральнай Азіі.
Склад камісіі не адпавядае патрабаваньням абноўленага выбарчага заканадаўства, лічыць старшыня аршанскай гарадзкой суполкі Партыі БНФ Алесь Шутаў.
На зьезьдзе “Маладога фронту” былі абраныя старшыня й намесьнікі старшыні арганізацыі, зарэгістраванай у Чэскай Рэспубліцы.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч лічыць, што досьвед турэмнага зьняволеньня робіць чалавека больш адказным. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлекампаніі «Ўкраіна».
У Глыбоцкую раённую выбарчую камісію ўвайшоў Юрась Кілбасіч, а ў Пастаўскую — Людміла Цыбулька. Яны вылучаліся шляхам збору подпісаў.
Сёлета ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях будзе, як ніколі раней, шмат прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў. Амаль траціна патэнцыйных прэтэндэнтаў у сябры камісіяў прадстаўлялі менавіта грамадзкія аб’яднаньні. Амаль усе яны — праўладныя.
Старшыня дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі вызначыў найбольш праблемныя ўчасткі мяжы і выказаўся пра аднаўленьне працы крамаў Duty Free на ўсіх памежных пераходах.
У Ізраілі разглядаецца магчымасьць скасаваньня візаў для грамадзянаў Украіны. Міністар турызму Ізраілю спадзяецца, што наступнай пасьля Ўкраіны будзе Беларусь.
Ігар Рачкоўскі сказаў, што спасылаючыся на досьвед грамадзянаў Беларусі, можна зрабіць выснову: цяпер перасекчы “празрыстую” беларуска-расейскую мяжу складаней, чым, прыкладам, беларуска-літоўскую.
Міністар абароны Беларусі Юрый Жадобін выправіўся з візытам у Расейскую Фэдэрацыю. У Маскве кіраўнік абароннага ведамства сустрэнецца са сваім расейскім калегам Анатолем Сердзюковым.
Партыя БНФ аспрэчыла ў судзе неўключэньне сваіх вылучэнцаў у Менскую выбарчую камісію. Прадстаўнікі гарадзкой рады партыі палічылі прычыны адводу сваіх прадстаўнікоў незаконным і падалі сёньня скаргу у Менскі гарадзкі суд.
29 студзеня завяршаецца фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісій. Паводле заканадаўства, упершыню траціну колькаснага складу гэтых камісій павінны складаць прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый.
Хаця фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў завяршаецца ў пятніцу, 29 студзеня, ужо сёньня відавочна: прадстаўніцтва палітычных партыяў у іх будзе надзвычай абмежаваным.
Пытаньні разьвіцьця супрацоўніцтва Беларусі і Расеі будуць абмеркаваныя падчас візыту ў Маскву міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абвясьціў пра намер “запусьціць у дзеяньне” спрошчаны рэжым перамяшчэньня ў 50-кілямэтровых зонах з Польшчай, Літвой і Латвіяй “да пачатку актыўнага турыстычнага сэзону”.
Прадстаўнік АГП Сяргей Альфер і прадстаўнік партыі “Справядлівы сьвет” Сяргей Вазьняк уключаныя ў склад менскай гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
Беларусь мае “блізкія і падобныя зь сяброўскім Іранам” пазыцыі па пытаньнях міжнароднага парадку дня.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўпершыню як галава дзяржавы выступіў з пасланьнем да Кангрэсу “Аб становішчы ў краіне”. Гэты выступ адбыўся на фоне масавага расчараваньня вынікамі антыкрызісных захадаў.
Фаварыт перадвыбарчых апытаньняў, прэм’ер-міністар Польшчы і лідэр кіруючай партыі “Грамадязнская плятформа” Дональд Туск адмовіўся браць удзел у восеньскіх прэзыдэнцкіх выбарах.
Сфармаваная Менская абласная выбарчая камісія на мясцовыя выбары. З партый у яе склад увайшлі праўладныя камуністы і лібэрал-дэмакраты.
Экспэрты Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў адзначаюць, "некаторае тармажэньне працэсаў, якія раней ацэньваліся як лібэралізацыя".
Зьмены ў выбарчым заканадаўстве пашырылі магчымасьці палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у фармаваньні выбарчых камісіяў. Як партыі і аб’яднаньні скарысталіся новымі магчымасьцямі?
У швайцарcкім курортным горадзе Давосе пачаў працу юбілейны, саракавы Ўсясьветны эканамічны форум. Беларусь прагматычна падыходзіць да гэтага мерапрыемства і не перабольшвае яго значнасьці, заяўляюць у МЗС.
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе рашэньне Эўрапарлямэнту запрасіць у Эўранэст толькі апазыцыю цалкам слушным. На яго думку, супрацоўніцтва ў «Эўранэсьце» прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці магчымае ў самых розных галінах.
27 студзеня аб пачатку сваёй прэзыдэнцкай кампаніі афіцыйна абвясьціў палітык Алесь Міхалевіч. Гэта першы беларускі апазыцыянэр, які кінуў выклік дзейнаму прэзыдэнту краіны.
Так сказаў у размове са «Свабодай» старшыня сталай камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.
Адбылося пасяджэньне віцебскага гарвыканкаму, на якім сфармавалі гарадзкую выбарчую камісію ў складзе 13-ці чалавек. Пяцёра зь іх — гэта прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і палітычных партый, як і прадугледжана абноўленым выбарчым заканадаўствам.
У Менску падсумоўвалі першыя вынікі новай усходняй палітыкі Эўразьвязу. Палітолягі, экспэрты ў галіне міждзяржаўных дачыненьняў высьвятлялі: у якіх пазыцыях Менск і Брусэль сапраўды зблізіліся, а па якіх кірунках чакаць паразуменьня ўвогуле ня варта?
Сёньня ў Маскве працягваюцца беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе, якія пачаліся 25 студзеня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, расейскі бок прадстаўляюць віцэ-прэм’ер Ігар Сечын і міністар энэргетыкі Сяргей Шматко.
Загрузіць яшчэ