Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Гайсёнак параіў астудзіць некаторыя гарачыя галовы


У размове з польскімі СМІ амбасадар Беларусі ў Варшаве Віктар Гайсёнак адзначыў, што ЭЗ не пайшоў на далейшую эскаляцыю канфлікту зь Беларусьсю. А таму, заўважыў дыплямат, можна астудзіць некаторыя гарачыя галовы.

Сп. Гайсёнак таксама адзначыў, што Беларусь гатовая да канструктыўных перамоваў, аднак у духу павагі і ўзаемаразуменьня і ніяк не на мове пагрозы ці ўльтыматуму.

У інтэрвію гаварылася і пра ліст Аляксандра Лукашэнкі ад 20 лютага ў адказ на пасланьне польскага калегі Леха Качыньскага. У лісьце Качыньськага была выказаная заклапочанасьць у сувязі з рэпрэсіямі супраць этнічных палякаў у Беларусі. У канцылярыі польскага прэзыдэнта адмаўляюцца камэнтаваць рэакцыю прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле словаў Віктара Гайсёнка, у сваім адказе беларускі прэзыдэнт “патлумачыў сытуацыю, якая склалася ў Саюзе палякаў Беларусі, і патлумачыў стаўленьне Беларусі да падзеяў, якія мелі месца. Таксама было падкрэсьлена, што Беларусь зацікаўленая ў далейшым разьвіцьці двухбаковых адносін паміж краінамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG