Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне зарэгістраваныя 43 ініцыятыўныя групы ад БХД


Пікет па зборы подпісаў за вылучэньне Уладзімера Рамановіча каля інтэрнату ВТУ
Пікет па зборы подпісаў за вылучэньне Уладзімера Рамановіча каля інтэрнату ВТУ

У аўторак чакаюцца вынікі ад яшчэ двух заяваў. 15 кандыдатаў ужо зьбіраюць подпісы ў Віцебску, па 5 — у Навалукомлі і Чашніках, 4 — у Аршанскім раёне, па 3 — у Мёрах, у Пастаўскім і Полацкім раёнах, па 2 — у Лепелі і Глыбокім.

Сярод хрысьціянскіх дэмакратаў на мясцовых выбарах вылучаюцца кіраўнік віцебскага “Дыскусійнага клюбу 24” Уладзімір Рамановіч, дзеючы дэпутат Навалукомскага гарсавету Сяргей Павядзёнак, малады палітык, арганізатар канцэртаў “Супраць наркотыкаў” Аляксей Александровіч, былы мэр горада Барань Юры Нагорны, вядомы лепельскі скрыпач Алег Дыман.

Як паведаміла кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі БХД Тацьцяна Севярынец, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя вылучыла на Віцебшчыне болей ініцыятыўных групаў, чым усе астатнія партыі разам узятыя. Нагадаем, актывісты БХД вылучалі свае ініцыятыўныя групы шляхам збору подпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG