Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК зацьвердзіла плян правядзеньня мясцовых выбараў


Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі пачнецца 14 лютага. Гэта дата была зацьверджаная сёньня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая прадставіла плян мерапрыемстваў па правядзеньні мясцовых выбараў. Скончыцца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты 15 сакавіка, а ўжо з 16 сакавіка пачнецца іх рэгістрацыя.

На сёньняшнім паседжаньні былі ўнесеныя пэўныя зьмены ў тэрміны некаторых мерапрыемстваў. У прыватнасьці, сябры камісіі вырашылі, што ўжо зь першага дня пачатку рэгістрацыі патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты павінны ведаць, у якіх канкрэтных месцах яны змогуць праводзіць свае масавыя перадвыбарчыя мерапрыемствы. Таму вырашана вызначыць гэтыя месцы менавіта да даты пачатку рэгістрацыі, а не пазьней, як плянавалася.

Датэрміновае галасаваньня на мясцовых выбарах адбудзецца з 20 да 24 красавіка. Асноўнае галасаваньне — 25 красавіка.

ЦВК зацьвердзіла і каштарыс выбарчай кампаніі. На мясцовыя выбары будзе выдаткавана зь дзяржаўнага бюджэту 14,5 мільярда рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG