Кліентаў Панамскай кампаніі падазраюць ва ўхіленьні ад падаткаў з дапамогай афшорных схем.
Юрыдычная фірма «Авелум», што зьяўляецца юрыдычнай дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі заяўляе, што стварэньне кампаній у замежнай юрысдыкцыі было адзіным магчымым шляхам для перадачы актываў Парашэнкі ва ўпраўленьне аўтарытэтнай міжнароднай траставай структуры.
Сёлета ЭЗ павялічыць фінансавую дапамогу Беларусі ўдвая. Паводле Міколы Статкевіча, улады стварылі 2400 няўрадавых арганізацыяў, якія ўзялі пад кантроль «заходнія грошы». Прапануем з архіваў Свабоды расьсьледаваньне 2014 году пра заходнюю дапамогу для Беларусі.
Раней Генпракуратура Ўкраіны адмовілася расьсьледаваць «афшоры» прэзыдэнта краіны.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае ўлады Беларусі спыніць перасьлед грамадзян у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня меркаваньня.
Ваенныя дзеяньні ў Нагорным Карабаху аднавілі армяна-азэрбайджанскі канфлікт, які быў замарожаны ў 1994 годзе. Радыё Свабода адабрала 7 фактаў з гісторыі канфлікту ў Нагорным Карабаху, якія дазваляюць лепш зразумець сутнасьць цяперашніх падзей.
Прэм’ер РФ Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што ва Ўкраіне «ні прамысловасьці, ні дзяржавы не існуе».
Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні замірэньня ў Нагорным Карабаху. Інфармацыя з розных крыніц супярэчлівая і не дазваляе скласьці цэласную карціну падзеяў. Сваё бачаньне сытуацыі ў інтэрвію Свабодзе агучваюць аналітыкі з Баку і Ерэвану.
Кампанія «Права выбару» прэзэнтавала справаздачу па выніках назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі 2015 году і распавяла пра пляны назіраньня на парлямэнцкіх выбарах 2016 году.
Францыя паведаміла, што 5 красавіка ў Вене адбудзецца сустрэча пасярэднікаў у армяна-азэрбайджанскім канфлікце ў Нагорным Карабаху.
3 красавіка ў Грамадзкай Залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці і вольнасьці БНР.
У расьсьледаваньні бралі ўдзел журналісты з 80 краін сьвету, але беларусаў сярод іх, хутчэй за ўсё, няма. Менавіта таму невядома, ці фігуруюць у афшорных схемах панамскай юрыдычнай фірмы беларускія палітыкі і бізнэсоўцы.
Арганізацыя-імпартэр глёбусаў з «расейскім Крымам»: «Адказнасьць за іх выраб нясе польскі вытворца».
33 чалавекі загінулі і звыш 200 атрымалі раненьні ў выніку сутыкненьняў у Нагорным Карабаху ў мінулыя выходныя. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на справаздачу Ўпраўленьня ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў.
Судовы выканаўца аддзелу прымусовага выкананьня Цэнтральнага раёну Гомеля Тамара Лабезьнікава патрабуе ад гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага цягам 7 дзён сплаціць 6-мільённы штраф.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што праблема Нагорнага Карабаху можа быць вырашана «выключна мірным шляхам і толькі ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».
Нягледзячы на тое, што ўрэгуляваньнем канфлікту ў Нагорным Карабаху займаецца Менская група АБСЭ, Беларусь фактычна ніякага дачыненьня да перамоўнага працэсу ня мае.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прынялі папраўкі да некаторых законаў Беларусі, якія тычацца крымінальнай адказнасьці.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі ў першым чытаньні новую вайсковую дактрыну Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі няма літаратурнай крытыкі. Адбываецца альбо ўзьвелічэньне малога, альбо замоўчваньне вялікага. Больш трэба гаварыць пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі, а то напачатку пакрычалі гарлапаны палітычныя, а потым забыліся. З такімі пасыламі зьвярнуўся да ўдзельнікаў вядоўца апошняй праграмы «Клюб рэдактараў» Павал Якубовіч.
Армэнія і Азэрбайджан паведамляюць пра працяг баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху.
Грэцыя пачала працэс вяртаньня эмігрантаў у Турэччыну ў адпаведнасьці з пагадненьнем, заключаным раней з Эўразьвязам.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ваеннага рашэньня канфлікту ў Нагорным Карабаху не існуе.
6 красавіка галяндцы маюць магчымасьць выказаць сваё стаўленьне да Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Эўрапейскім зьвязам і Ўкраінай на нацыянальным рэфэрэндуме, які, праўда, носіць толькі рэкамэндацыйны характар.
Відэа з праекту Ганны Соўсь «Расея і я»
Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) сумесна зь некалькімі выданьнямі апублікаваў вынікі расьсьледаваньня на аснове маштабнай уцечкі дадзеных з пошты Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca & Co.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, насуперак заявам, да гэтага часу не перадаў свае актывы ў траст, аднак пачаў рэструктурызацыю сваіх актываў Roshen, стварыўшы для гэтага тры афшорныя кампаніі.
Заўжды дзіўлюся, калі пра 25% апытаных сустракаю слова «толькі». Гэта кожны чацьверты!
Праз афшорныя кампаніі заключаліся сумнеўныя зьдзелкі на мільёны даляраў.
Карэспандэнт агенцтва AFP Махер аль-Мунес стаў першым журналістам, які ўвайшоў у Пальміру 27 сакавіка. Заехаўшы ў горад разам з сырыйскай урадавай арміяй, вось што ён убачыў пасьля таго, як гэты антычны горад быў адбіты у баевікоў ІДзІЛ
«Адлігу» ў дачыненьнях паміж афіцыйным Менскам і Эўразвязам Статкевіч назваў «ударам па ідэалягічным падмурку дэмакратычных сілаў» з боку Захаду.
Yамесьнік міністра замежных спраў Арменіі Шаварш Качаран выказаў «глыбокае зьдзіўленьне армянскага боку» па шэрагу палажэньняў у заяве Беларусі.
На думку Ільгама Аліева, Ерэван не жадае ўрэгуляваньня карабахскага канфлікту
Мільярдэр і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп на сустрэчы з выбаршчыкамі ў Вісконсіне раскрытыкаваў саюзнікаў ЗША па НАТО
Азэрбайджан у аднабаковым парадку спыняе ваенныя дзеяньні ў Нагорным Карабаху.
У сярэднім па краіне настаўнікі зараз зарабляюць 5 мільёнаў 618 тысяч рублёў. «Я лічу, гэта нядрэнны ўзровень», — заявіла ў інтэрвію праграме «Карціна сьвету» на тэлеканале «Расея-Беларусь» віцэ-прэмʼер Натальля Качанава.
Амбасадар Азэрбайджану ў Расеі Палад Бюль-аглы заявіў, што спробы дыпляматычна ўрэгуляваць канфлікт з Армэніяй па Нагорным Карабаху даказалі сваю неэфэктыўнасьць, а таму адзіным рашэньнем застаецца «ваенны шлях».
Перад меркаваным ваяжом да сваякоў у Расею забунтавала жонка. Прамовіўшы: гары яно гарам, – сабрала грошы і рванула ў Парыж.
Здаецца не выпадковым, што абвастрэньне пачалося ў той момант, калі ні Ільхама Аліева, ні Сержа Саргсяна, прэзыдэнтаў Азэрбайджану і Армэніі, не было ў сваіх краінах.
Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні перамір’я.
Барак Абама выказаў шкадаваньне з нагоды негатовасьці Ўладзіміра Пуціна працягваць скарачэньне ядзерных узбраеньняў.
Лукашэнка абмеркаваў з Аліевым сытуацыю ў зоне карабахскага канфлікту.
У сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў зоне карабахскага канфлікту на наступным тыдні ў Вене адбудзецца экстранае пасяджэньне сустаршыняў Менскай групы АБСЭ.
Грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў атрымаў пастанову пра арышт ягонага аўтамабіля ў сувязі зь нявыплатай штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Але сам Кулакоў сьцьвярджае, што штраф ён заплаціў.
У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі.
Мінфін Расеі распрацаваў праект пастановы, які вызначае патрабаваньні да банкаў, якія маюць права праводзіць апэрацыі з грашыма з фэдэральнага бюджэту і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.
Прэс-сакратар міністра абароны Армэніі Арцрун Аванісян на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра актыўныя баявыя дзеяньні ў Нагорным Карабаху.
2 красавіка спаўняецца 20 гадоў так званай саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі. Радыё Свабода спыталася ў мінакоў на вуліцах Менску, ці хацелі б яны, каб Беларусь і Расея абʼядналіся ў адну дзяржаву.
Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрвію РИА Новости апавёў пра правал беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў у прамысловасьці.
Магілёўскім актывістам Свабоднага прафсаюзу мэталістаў і Партыі левых «Справядлівы сьвет» не дазволілі адзначыць пікетам 25-годзьдзе першага ў Беларусі масавага працоўнага пратэсту. На пікеце актывісты зьбіраліся выказаць свой пратэст супраць парушэньня правоў працоўных ды пагаршэньня ўмоваў жыцьця.
Загрузіць яшчэ