Кіраўнікі МЗС краін Паўночнай Эўропы, Прыбалтыкіі і Вышаградзкай групы заявілі пра неабходнасьць без прамаруджаньня даць права бязьвізавага ўезду ў ЭЗ грамадзянам Украіны і Грузіі.
У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прадстаўнікі больш за 170 дзяржаваў падпісваюць Парыскае пагадненьне па клімаце.
Грамадзкая арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала ў Міністэрства інфармацыі афіцыйны запыт наконт учорашняй заявы Аляксандра Лукашэнкі пра падрыхтоўку законапраекту аб рэгуляваньні нацыянальнага сэгмэнту інтэрнэту.
Тацяна Маскалькова, якую абралі ўпаўнаважанай па правах чалавека Дзяржаўнай Думы Расеі, нарадзілася ў 1955 годзе ў Віцебску.
1 траўня, упершыню за 57 гадоў, на Кубу адправіцца круізны ляйнэр амэрыканскай кампаніі Carnival.
Муж ці жонка, дзеці палітыкаў часта становяцца больш папулярныя, чыя яны самі. Як кандыдаты ў прэзыдэнты выкарыстоўваюць сям’ю ў сваіх кампаніях?
У Крамлі ў адказ заявілі, што забарона Мэджлісу — «унутраная справа Расейскай Фэдэрацыі».
Вітальд Ашурак, актывіст зь Бярозаўкі Лідзкага раёну, правёў адзіночны пікет з плякатам «Шклавата — сьмерць Бярозаўкі».
Праваабаронцы заяўляюць, што ўважліва сочаць за сытуацыяй з арыштам у Расеі стваральніка сайта 1863х.com. Аднак з-за недахопу інфармацыі пакуль складана зрабіць канчатковыя высновы.
Аб набыцьці рарытэта працы Страдывары распавёў Уладзімер Пуцін, разважаючы пра публікацыю «панамскіх дакумэнтаў».
Менгарвыканкам дазволіў «Чарнобыльскі шлях», але зьмяніў умовы яго правядзеньня.
Дзяржаўная дума Расеі абрала новага упаўнаважанага па правах чалавека. Дэпутаты падтрымалі кандыдатуру прадстаўніка ад «Справядлівай Расіі» Тацяны Маскальковой.
Рэфэрэндум аб сяброўстве Брытаніі ў ЭЗ заплянаваны на 23 чэрвеня 2016 году.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заклікала краіны, якія ў яе ўваходзяць, увесьці візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да ўсіх, хто мае дачыненьне да сьледзтва і суду па справе ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі.
Улады спрабуюць зьвязаць Мэйданы ТБ з жнівеньскімі пратэстамі ў Мінгачавіры, якія былі задушаныя войскамі.
Не на ўсю жыцьцё — ін’екцыі будуць дзейнічаць да часу.
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў закон, які забараняе паказ расейскіх фільмаў, зьнятых пасля 1 студзеня 2014 года. Папраўкі да закону «Аб кінематаграфіі» Вярхоўная Рада прыняла ў канцы сакавіка.
Брытанскія аўтамэханікі незвычайным чынам віншуюць Лізавету II зь юбілеем. Яны сабралі з аўтамабільных запчастак яе партрэт, нагадаўшы каралеве пра тое, як у гады Другой сусьветнай вайны яна служыла ў войску кіроўцам і мэханікам у жаночым батальёне.
У Цэнтральным судзе Менску 21 красавіка працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы кіраўніка руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
«Перадусім — гэта вяртаньне да савецкіх часоў: ацэнка месца і ролі СМІ, калі яны былі органамі дзяржаўных органаў. І вось гэтае — штык прыраўнаць да пяра — азначае, што кіраўнік дзяржавы бачыць ролю СМІ такой, якой яна была ў мінулым стагодзьдзі,» — лічыць кіраўнік БАЖ.
У штогадовым пасланьні да беларускага народу і Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая прадаць Расеі Менскі завод колавых цягачоў, але агучыў сустрэчныя ўмовы — нафтавая сьвідравіна.
«Што тычыцца задачы, пастаўленай Лукашэнкам, — стварыць 50 тысяч працоўных месцаў, — то ў варунках такой эканамічнай палітыкі гэта ня будзе зроблена».
Астравецкія ўлады адмовілі актывісту АГП Мікалаю Ўласевічу ў дазволе правесьці ў раённым цэнтры пікет «30 гадоў пасьля Чарнобыля: Астравецкая АЭС — гэта нам трэба?»
Пасланьне да народу і Нацыянальнага сходу заняло рэкордна кароткія 1,5 гадзіны, яшчэ 1 гадзіну 10 хвілін прэзыдэнт адказваў на пытаньні дэпутатаў.
У чарговым пасланьні да народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму прадпрымальніцтва.
Палітык Мікола Статкевіч пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт будучых парлямэнцкіх выбараў.
Аглядальнік Радыё Свабода Сяргей Навумчык патлумачыў, што меў на ўвазе Аляксандар Лукашэнка, калі казаў пра адносіны з Расеяй.
Але што яднае ў гэтых жэстах у бок расейцаў топ-тэнісістку, апошняга дыктатара Эўропы і вайсковую лётчыцу, апроч прозьвішчаў на ўкраінскі лад?
За суткі ў зоне канфлікту ў Данбасе было зафіксавана амаль пяць тысяч выпадкаў парушэньня рэжыму спыненьня агню. Пра гэта заявіў журналістам у Менску спэцпрадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік.
Брытанскай каралеве Лізавеце II сёньня спаўняецца 90 гадоў. Яна знаходзіцца на троне з 1952 году і зьяўляецца самым доўга кіруючым брытанскім манархам у гісторыі.
Чаму ўлады актыўна пачалі раскручваць справы беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на ўкраінскім баку ў Данбасе?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель абмеркавалі крызіс ва Ўкраіне па тэлефоне. Пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба Крамля.
Намесьнік памочніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) па справах Эўропы і Эўразіі Джонатан Катц наведвае Менск 20–22 красавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба амэрыканскай амбасады.
Колькасьць расейцаў, якія лічаць, што дзяржава не выконвае свае абавязкі, вырасла за год з 28% да 39% і вярнулася да ўзроўню да далучэньня Крыму, паведамляюць «Ведамасьці» са спасылкай на апытаньне «Левада-Цэнтру».
Міністэрства юстыцыі Расеі атрымала ад Украіны запыт на дакумэнты для перадачы асуджанай у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі Расеі.
Радыё Свабода зьвярнулася да старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка з просьбай пракамэнтаваць сёньняшняе рашэньне Маскоўскага суду Берасьця, які прызнаў экстрэмісцкай літаратурай ягоную кнігу «Добрая фатаграфія», а таксама выдадзеную сумесна з Валерам Буйвалам кнігу «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял».
У сацыяльных сетках абмяркоўваюць выказваньні віцэ-прэмʼера Анатоля Калініна, якія трапілі ў эфір дзяржаўнага тэлеканалу АНТ. А ў самой тэлекампаніі вырашаюць, як пакараць журналіста.
Рашэньне кантраляванай Расеяй пракуратуры Крыму прыпыніць дзейнасьць Мэджлісу крымскататарскага народу будзе мець юрыдычныя наступствы для членаў гэтага органу самакіраваньня, — лічаць праваабаронцы.
Суд у Берасьці прызнаў экстрэмісцкімі кнігу Зянона Пазьняка «Добрая фатаграфія», а таксама напісаную Зянонам Пазьняком і Валерам Буйвалам кнігу «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял».
Так, аўтар не зьяўляецца інжынэрам-энэргетыкам. Як не зьяўляецца ім і той, хто вырашыў за ўвесь беларускі народ.
Міністэрства юстыцыі ЗША пачало крымінальнае расьсьледаваньне, зьвязанае з фактамі, выкладзенымі нядаўна ў гэтак званым «панамскім дасье» аб шырокіх міжнародных схемах ўхіленьня ад выплаты падаткаў.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці падчас круглага стала, прысьвечанага справе Джона Сільвэра, стварылі аргкамітэт «Свабоду Эдуарду Пальчысу».
Эўрапейская Камісія прапануе перавесьці Ўкраіну ў сьпіс дзяржаваў, грамадзяне якіх могуць падарожнічаць у Шэнгенскую зону бязь візаў.
Беларусь, з вынікам 54,32 бала, знаходзіцца на 157-м месцы сярод 180 краінаў. Паводле дасьледаваньня, сытуацыя са свабодай слова ў Беларусі летась пагоршылася ў параўнаньні з папярэднім годам.
Галасаваньне ў парлямэнце Нідэрляндаў прынесла перамогу прыхільнікам дамовы аб асацыяцыі ЭЗ з Украінай. Парлямэнт адхіліў ініцыяваную Сацыялістычнай партыяй прапанову аб адмене ранейшай ратыфікацыі пагадненьня аб асацыяцыі паміж ЭЗ і Ўкраінай.
У Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе выказалі занепакоенасьць з-за пагрозы для свабоды выказваньня і сродкаў інфармацыі ў акупаваным Расеяй украінскім Крыме.
Дональд Трамп і Гілары Клінтан атрымалі пераканаўчую перамогу на першасных прэзыдэнцкіх выбарах у Нью-Ёрку.
Злучаныя Штаты працягваюць настойваць на вызваленьні грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі і вяртаньні яе на радзіму. Пра гэта 19 красавіка заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі.
НАТО і Масква абмяркуюць небясьпечныя манэўры расейскіх самалётаў. Абодва бакі павінны сустрэцца на гэтым тыдні для першага афіцыйнага пасяджэньня Рады Расея-НАТО за два гады.
Загрузіць яшчэ