Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Клінтан перамаглі на праймэрыз сваіх партый у Нью-Ёрку


Гілары Клінтан і Дональд Трамп
Гілары Клінтан і Дональд Трамп

Дональд Трамп і Гілары Клінтан атрымалі пераканаўчую перамогу на першасных прэзыдэнцкіх выбарах у Нью-Ёрку.

Прадпрымальнік Дональд Трамп і былы дзяржсакратар Гілары Клінтан атрымалі ў аўторак пераканаўчую перамогу на першасных прэзыдэнцкіх выбарах Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыі ў Нью-Ёрку.

Трамп, паводле папярэдніх дадзеных, атрымаў каля 60 адсоткаў галасоў рэспубліканцаў. Губэрнатар штату Агаё Джон Кейсік, які апынуўся на другім месцы, набраў крыху больш за 25 адсоткаў галасоў. За Клінтан аддалі галасы каля 57 адсоткаў выбарцаў, якія ўдзельнічалі ў дэмакратычных праймэрыз. На яе адзінага канкурэнта сэнатара Бэрні Сандэрса прыйшлося амаль 43 адсоткі галасоў выбарцаў.

Перамога была асабліва характэрная для Дональда Трампа. За яго ўпершыню прагаласавалі больш за 50 адсоткаў выбарцаў. Да гэтага часу лідэр у барацьбе за намінацыю ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі атрымліваў ад 30 да 40 адсоткаў галасоў рэспубліканцаў, што давала падставу яго апанэнтам сьцьвярджаць, што ён не зьяўляецца прадстаўніком большасьці рэспубліканцаў. Выступаючы пасьля таго, як стаў відавочны маштаб яго перамогі, Дональд Трамп заявіў аб тым, што перадвыбарная гонка скончаная. Яго бліжэйшы супернік Тэд Круз, па словах Трампа, «зьнішчаны», калі зыходзіць з матэматычных разьлікаў. Круз на гэта запярэчыў, што перамога ў сваім родным штаце нічога ня значыць у год, калі аддаюць перавагу кандыдатаў з боку.

Гілары Клінтан абвясьціла, што перамога на першасных выбарах у Нью-Ёрку вывела яе на фінішную прамую да намінацыі ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі.

Аналітыкі прагназуюць амаль непазьбежную перамогу Клінтан у барацьбе за намінацыю ад дэмакратаў. Пытаньне аб тым, ці набярэ Трамп 1237 галасоў дэлегатаў партыйнага зьезду, неабходных для аўтаматычнага атрыманьня намінацыі, застаецца адкрытым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG