Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Reuters/Ipsos: Трамп і Клінтан захоўваюць лідэрства


Доналд Трамп узмацніў свае пазыцыі лідэра сярод рэспубліканскіх прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.

Як паказваюць вынікі праведзенага 4-8 красавіка агульнанацыянальнага апытаньня Reuters/Ipsos, Трамп мае падтрымку 42% рэспубліканскіх рэспандэнтаў, ад яго адстаюць сэнатар ад штату Тэксас Тэд Круз — 32% і губэрнатар штату Агаё Джон Касіч — 20%.

Трамп узначальвае гонку сярод рэспубліканскіх выбарцаў ад ліпеня мінулага году.

У лягеры дэмакратаў былая дзяржсакратарка Гілары Клінтан з 53% апераджае сэнатара ад штату Вэрмонт Бэрні Сандэрса, якога падтрымліваюць 43% выбрацаў-дэмакратаў.

У апытаньні ўзялі ўдзел 626 рэспубліканцаў і 668 дэмакратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG