Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўкцыённы дом выдаліў інфармацыю аб набытай Ралдугіным віялянчэлі


Сяргей Ралдугін
Сяргей Ралдугін

Аб набыцьці рарытэта працы Страдывары распавёў Уладзімер Пуцін, разважаючы пра публікацыю «панамскіх дакумэнтаў».

Аўкцыённы дом Reuning прыбраў інфармацыю пра адну з трох віялянчэляў Страдывары. Па словах прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, гэты інструмэнт купіў яго сябар Сяргей Ралдугін. На праўку артыкулаў на сайце аўкцыёну зьвярнуў увагу аналітык Аляксандр Каляндр.

На той старонцы гаворка спачатку ідзе пра тры інструмэнты працы Страдывары, якімі распарадзіўся аўкцыён, а далей прыводзяцца дадзеныя аб пакупніках толькі дзвюх віялянчэляў.

«Уважлівы чытач убачыць, што спачатку гаворка ідзе пра тры віялянчэлі, а пералічваюцца дзьве. Раней за гэтым ішла фраза „Зусім нядаўна мы прадалі c.1732 „Сцюарт“ віялянчэль Страдывары“. Яе больш няма. Няма і выявы віялянчэлі ў галерэі прададзеных інструмэнтаў, загружанага ў лютым 2016 году», — адзначае журналіст.

Аб куплі Ралдугіным старадаўняй віялянчэлі распавёў падчас наўпроставай лініі Ўладзімір Пуцін. Адказваючы на пытаньне «чаму вы не рэагуеце на паклёп заходніх СМІ, якія публікуюць інфармацыю аб зьвязаных з вамі афшорах», прэзыдэнт Расеі сказаў, што прыведзеная ў расьсьледаваньні інфармацыя дакладная, але яе аўтары «наводзяць цень на пляцень».

«Ім у галаву не магло прыйсьці, што Сяргей Паўлавіч Ралдугін мог накіраваць усе сродкі на набыцьцё музычных інструмэнтаў», — сказаў Пуцін.

Ён растлумачыў, што праз афшоры Ралдугін купіў «дзьве скрыпкі, дзьве віялянчэлі», а апошні інструмэнт ён набыў прыкладна за 12 млн даляраў.

«Канкрэтны інструмэнт, пра які я кажу, гэта віялянчэль „Сцюарт“ 1732 году, зробленая Страдывары. Яе першы ўладальнік — легендарны кароль Прусіі Фрыдрых Вялікі».

Пра продаж менавіта гэтага інструмэнта раней паведамлялася на сайце аўкцыённага дому.

У інтэрвію дзяржаўнаму расейскаму тэлеканалу «Расея 1» віялянчэліст распавёў пра падрабязнасьці набыцьця дарагіх музычных інструмэнтаў, на якія, паводле словаў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, Сяргей Ралдугін выдаткаваў выключна асабістыя сродкі.

«Я хадзіў і клянчыў ва ўсіх, у каго мог, таму што інструмэнты каштуюць дорага. Прафэсура, якая можа даць лепшыя парады. А я толькі хацеў, каб былі самыя лепшыя інструмэнты, самыя лепшыя прафэсара, самыя лепшыя залі. Усё самае лепшае для нашых, расійскіх хлопчыкаў і дзяўчынак, для музыкаў. Гэта каштуе вар’яцкіх грошай і я хадзіў і прасіў», — тлумачыў Ралдугін.

Паводле дадзеных мытні, за 2015 год Расея Купіла на замежных інструмэнтаў на 48 млн даляраў.

3 сакавіка Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) сумесна зь некалькімі выданьнямі апублікаваў вынікі расьсьледаваньня на падставе маштабнай уцечкі інфармацыі юрыдычнай Панамскай фірмы Mossack Fonseca & Co.

У публікацыях прыведзеныя зьвесткі аб афшорах 12 сусьветных лідэраў, сотняў чыноўнікаў і знакамітасьцяў з усяго сьвету. Вялікі матэрыял прысьвечаны бліжэйшаму колу Пуціна. Адзін зь яго сяброў (як указваецца ў расьсьледаваньні) — «захавальнік»-вялянчэліст Сяргей Ралдугін, празь якога прайшлі ня менш за 2 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG