Аляксей Чумачэнка выступіў супраць Сусьветнага дня моладзі ў польскім Кракаве і «тлятворнага ўплыву» Захаду.
Раскошная яхта, якая належала былому міністру друку Расеі Міхаілу Лесіну, прададзеная неназванаму пакупніку ў ЗША.
«Правы цэнтар» прапанаваў усім дэмакратычным сілам Беларусі стварыць адзіны сьпіс дэмакратычных кандыдатаў на восеньскія выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Асобныя радыяцыйныя замеры абвяшчаліся інфармацыяй «для службовага карыстаньня», але тыя ж самыя зьвесткі на ўзроўні вобласьці, саюзнай рэспублікі ці СССР у цэлым таксама зрабілі сакрэтнымі.
«Канструкцыйныя хібы рэактара, а таксама асобныя парушэньні правілаў яго эксплюатацыі могуць стаць прычынай сур’ёзных аварый».
Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч паведаміў, што яго пазбавілі права кіраваць транспартам з-за нявыплаты штрафаў.
Сястру Надзеі Саўчанкі Веру спрабавалі затрымаць на мяжы з Украінай увечары 27 красавіка, але цяпер яна ўжо знаходзіцца ва ўкраінскім консульстве ў Растове.
28 красавіка ў судзе Савецкага раёна Менску пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі.
Прызначэньне Лешэка Бальцаровіча прадстаўніком прэзыдэнта Пятра Парашэнкі ва ўрадзе Ўкраіны зьяўляецца топ-тэмай у Польшчы.
У Менску 28–29 красавіка адбудзецца рэгіянальная канфэрэнцыя па прафэсійнай падрыхтоўцы судзьдзяў і пракурораў, арганізаваная Радай Эўропы сумесна з Генпракуратурай Беларусі.
Працэдура выдачы ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, засуджанай у Расеі за нібыта датычнасьць да забойства журналістаў ВГТРК у Данбасе летам 2014 году да 22 гадоў, пачалася. Пра гэта паведамляе агенцтва навінаў РБК, спасылаючыся на адваката Саўчанкі Марка Фейгіна.
– Адзінае магу парадзіць у такім выпадку – кроў здаваць. Рэгулярна. Кожны месяц. Такім чынам арганізм абнаўляецца.
Эўрапарлямэнт адмяніў сёньня ў апошні момант прэм’ерны паказ фільму-расьсьледаваньня «Закон Магніцкага. За кулісамі» расейскага рэжысёра Андрэя Някрасава.
Дональд Трамп, вядучы прэтэндэнт на кандыдата ад Рэспубліканскай партыі на выбарах прэзыдэнта ЗША, заявіў, што будзе імкнуцца да паляпшэньня адносінаў з Расеяй і Кітаем, калі будзе абраны прэзыдэнтам.
Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб «цьвёрдай надзеі» на хуткае вяртаньні Саўчанкі на радзіму.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у зрыве ўрачыстага запуску ракеты ў сераду вінаваты «сам стартавы комплекс».
Сябры аргкамітэту Мікалай Статкевіч і Генадзь Фядыніч падалі заяўку ў Менгарвыканкам з просьбай даць памяшканьне для правядзеньня Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
У беларускім МЗС карэспандэнту Свабоды пракамэнтавалі сытуацыю вакол першага віцэ-сьпікера Вярхоўнай Рады, прадстаўніцы Ўкраіны на менскіх перамовах па Данбасе Ірыны Герашчанкі.
Забарону Мэджліса крымска-татарскага народу рэзка асудзіла памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
У Менску 28 красавіка працягнуцца суды над дванаццацю ўдзельнікамі Дня волі. На іх складзены адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у шэсьці па несанкцыянаваным маршруце.
Амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва UPI (United Press International)прыгадала сваё паведамленьне зь 1 траўня 1986 пра тагачасныя слуханьні па Чарнобыльскай аварыі ў адным з падкамітэтаў Кангрэсу ЗША, на якіх выступіў прадстаўнік расейскай амбасады ў Вашынгтоне Віталій Чуркін.
Улады Беларусі спрабавалі забараніць уезд першаму віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады, прадстаўніцы Ўкраіны на менскіх перамовах па Данбасе Ірыне Герашчанцы.
Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся з датай 11 верасьня для правядзеньня выбараў у Палату Прадстаўнікоў.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях удасканаленьня выбарчага заканадаўства.
Улады Беларусі спрабавалі забараніць уезд першаму віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады, прадстаўніку Ўкраіны на менскіх перамовах Ірыне Герашчанцы.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тонар выказаў занепакоенасьць забаронай Мэджлісу крымскататарскага народа ў анэксаваным Расеяй Крыме.
Беларусы дагэтуль не паверылі ў свабоду, бо дагэтуль яе ня маюць. Усё можа вярнуцца і ўсё вяртаецца. Людзі прывыклі да гвалту сілы над сабой.
Амэрыканскія вайскоўцы заяўляюць пра аднаўленьне Расеяй паветранай кампаніі, аб’ектам якой зьяўляюцца сілы сырыйскай апазыцыі.
Узровень свабоды слова летась апусьціўся да самага нізкага ўзроўню за апошнія 12 гадоў. Такая выснова новага дакладу амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.
230 мільёнаў даляраў, якія, як мяркуецца, былі скрадзеныя з бюджэту Расеі, «аселі» на рахунках адразу некалькіх афшорных кампаній. Гэтую схему раскрыў яшчэ Сяргей Магніцкі.
Эўрапейскі Зьвяз быў і застаецца на перадавой міжнародных намаганьняў па пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» вырашылі, што мітынгу ня будзе, бо на плошчы Бангалор, на вызначаным ўладамі месцы мітынгу, ім перагарадзілі шлях кантрольныя міліцэйскія рамкі.
Дата 26-га красавіка мае ня толькі экалягічны аспэкт, але і палітычны: шэсьці і мітынгі да гадавіны аварыі адбываюцца ў Беларусі штогод з 1989-га.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дапамога міжнароднай супольнасьці ў ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі была і застаецца нязначнай — каля 1-2% ад унутраных выдаткаў.
Вярхоўны Суд анэксаванага Расеяй Крыму забараніў Мэджліс крымска-татарскага народа, прызнаўшы яго экстрэмісцкай арганізацыяй.
Турэцкія праваахоўныя органы затрымалі ў Стамбуле Магарбі Ісаева. Яго падазраюць у падрыхтоўцы «забойства іншых чачэнцаў», паведамляюць «Коммерсант» і некаторыя іншыя сродкі масавай інфармацыі Расеі.
У Магілёве жалобныя імпрэзы, прымеркаваныя да 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, правялі і апазыцыя, і ўлада. Мясьціны, дзе праходзілі імпрэзы, — на ўскраінах, удалечыні ад люднага цэнтру.
Эколягі адзначаюць: гаворачы пра прыбытак, які дзяржава атрымлівае ў выніку дзейнасьці прадпрыемстваў на забруджаных землях, улады нічога ня кажуць пра выдаткі на ахову здароўя.
Генэральны пракурор Расеі Юры Чайка абвінаваціў украінскую партыю «Правы сэктар» ў спробах арганізаваць масавыя беспарадкі і зладзіць дзяржаўны пераварот.
Беларусь павінна гарантаваць, што атамная электрастанцыя, якая будуецца ў Астраўцы, будзе адпавядаць міжнародным патрабаваньням бясьпекі, — сьцьвярджае літоўскі прэм’ер-міністар, робячы акцэнт на наступствы катастрофы на ЧАЭС.
25 красавіка беларускія памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігара Гузя. Як патлумачыў Ігар Гузь Радыё Свабода, «там былі таксама супрацоўнікі КДБ, цьвердзілі, што мяне не пускаюць у Беларусь па патрабаваньні Расейскай Фэдэрацыі».
25 красавіка менскія анархісты зладзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Астраўцы беларускай АЭС.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама перакананы, што расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін лічыць эўрапейскае адзінства пагрозай і спрабуе яго падарваць.
Прэзыдэнт ЗША, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, прэзыдэнт Францыі, канцлер Нямеччыны і прэм’ер-міністар Італіі пасьля завяршэньня сустрэчы ў Гановэры заявілі, што адпрэчваюць расейскую акупацыю і спробу анэксіі Крыму.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай з нагоды 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Былы віцэ-прэм’ер і міністар Фінансаў Польшчы Лешак Бальцаровіч уключыў у групу стратэгічных дарадцаў Украіны былога міністра ўнутраных справаў Польшчы Ежы Мілера і былога дэпутата польскага Сэйму Міраслава Чэха. Пра гэта сёньня паведамілі польскія СМІ.
Памежнікі паставілі штамп у пашпарт народнага дэпутата Ўкраіны Ігара Гузя, што ён неўязны ў Рэспубліку Беларусь. Ігар Гузь адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
У менскіх кнігарнях зьявілася чарговая кніга былога прэмʼер-міністра і кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Вячаслава Кебіча — «Ці любім мы Расію?»
Міністэрства ўнутраных справаў Расеі абвясьціла конкурс на закупку сыстэмы акустычнага ўзьдзеяньня, прызначанай для разгону «парушальнікаў правапарадку і экстрэмісцка настроеных асобаў».
Прэзыдэнт ЗША таксама абвясьціў аб пашырэньні амэрыканскага кантынгенту ў Сырыі.
Загрузіць яшчэ