Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» супраць правацэнтрыстаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Правы цэнтар», у які ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт дзеля стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і рух «За свабоду», прапанаваў усім дэмакратычным сілам Беларусі стварыць адзіны сьпіс дэмакратычных кандыдатаў на восеньскія выбары ў Палату прадстаўнікоў.

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

«Там, дзе гэта магчыма, трэба вылучыць адзінага кандыдата, дзе не атрымаецца — заклікаць рэгіянальных лідэраў супрацоўнічаць у межах адной кампаніі. Паколькі ў Беларусі няма свабодных і дэмакратычных выбараў, то няма перашкоды для таго, каб супрацоўнічаць, не канкурыраваць паміж сабой і разам абараняць грамадзянаў ад беззаконьня дзейнай улады», — адзначыў сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

«У гэтай прапановы ёсьць і адваротны бок», — сказаў сёньня Свабодзе лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў:

Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

«Сэнс сёлетняй выбарчай кампаніі — дайсьці да як мага большай колькасьці людзей. І што яшчэ важна, гэта можна зрабіць некалькі разоў.

Зыходзячы з нашага досьведу мінулагодняй прэзыдэнцкай кампаніі, магу сказаць: нішто так добра не працуе (тым больш у сытуацыі абмежаваных рэсурсаў) дзеля ўзьдзеяньня на выбарцаў, як тэлебачаньне.

Кандыдаты, якія зарэгіструюцца на парлямэнцкія выбары, будуць мець 5 хвілін на выступ і яшчэ плюс 7 хвілін, калі будуць адбывацца дэбаты. Таму, чым больш будзе людзей, якія будуць казаць пра неабходнасьць пераменаў і рэформаў, тым больш, умоўна кажучы, просты беларус будзе мець шанцаў пабачыць на дзяржаўным экране альтэрнатыўную думку.

А адзіны сьпіс якраз і скрадзе ў дэмакратычных незалежных кандыдатаў гэтую ўнікальную магчымасьць праз тэлебачаньне дагрукацца да беларусаў».

(Карэспандэнт): «Ці азначаюць вашы словы, што „Гавары праўду“ ня будзе наагул разглядаць магчымасьць вылучэньня адзіных кандыдатаў і пойдзе на гэтыя выбары самастойна?»

— «Гавары праўду» ўжо даўно вызначылася, што мы за дыялёг і каардынацыю кандыдатаў, каб для вонкавага гледача выглядала, што ў альтэрнатывы шмат лідэраў, шмат розных твараў. Мы лічым гэта добрым. І таму сёньня ня бачым сэнсу ў тым, каб штучна абмяжоўваць колькасьць нашых кандыдатаў".

Аляксандар Лукашэнка ўчора ў прынцыпе пагадзіўся з прапановай Цэнтральнай выбарчай камісіі правесьці парлямэнцкія выбары ў Беларусі 11 верасьня 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG