Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі МУС замовіў гукавую гармату для разгону дэманстрацый


Міністэрства ўнутраных справаў абвясьціла конкурс на закупку сыстэмы акустычнага ўзьдзеяньня, прызначанай для разгону «парушальнікаў правапарадку і экстрэмісцка настроеных асобаў». Дакумэнты тэндэру разьмешчаны на сайце дзяржзакупак, максымальная цана кантракту: 5,1 мільёна рублёў.

На сайце дзяржзакупак апублікавана апісаньне прылады, якую хоча набыць МУС.

«Сыстэма нелятальнага акустычнага ўзьдзеяння на прычэпе (далей — выраб) прызначана для стварэньня акрэсьленых рэакцый у паводзінах парушальнікаў правапарадку шляхам дыстанцыйнага фармаваньня інфранізкачастотных ваганьняў, якія ўплываюць на цэнтральную нэрвовую сыстэму» — гаворыцца ў тэхнічнай спэцыфікацыі.

Далей удакладняецца, што ўстаноўка павінна мець дальнасьць дзеяньня да 60 мэтраў, разгортвацца з паходнага становішча за 10 хвілін і бесьперапынна працаваць у імпульсным рэжыме ня менш за чатыры гадзіны. Выраб павінен быць укамплектаваны аўтаномнай крыніцай сілкаваньня: акумулятарнымі батарэямі. Вага ўстаноўкі: каля 600 кіляграмаў.

Заказчыкам выступае Цэнтар інжынэрна-тэхнічнага забесьпячэньня Ўнутраных войскаў (в / ч 6686, дысьлякаваны у падмаскоўнай Балашысе).

Выданьне «Слон» выказала меркаваньне, што гаворка ідзе пра акустычную прыладу дальняга дзеяньня. Такія ўстаноўкі выкарыстоўваюцца ў ЗША як мінімум ад 2009 году. Яны ўжываліся пры разгоне пратэстоўцаў у Фэргюсане, штат Місуры, у жніўні 2014 году, калі ў гэтым прыгарадзе Сэнт-Луіса пачаліся вулічныя беспарадкі пасьля забіцьця чарнаскурага маладзёна паліцыянтам.

У сувязі са згаданымі беспарадкамі, выданьне «Руская планета» апісвала выкарыстаньне паліцыянтамі прылады LRAD 500X (http://rusplt.ru/world/chto-nas-ne-ubivaet-12061.html). Паводле гэтага апісаньня, дальнасьць яе дзеяньня ў ідэальных умовах — два кілямэтры. У гарадзкой забудове гук чуваць на адлегласьці 650 метраў, а з 300 мэтраў выпраменьваньне выклікае моцны галаўны боль. Вайсковая мадыфікацыя LRAD 2000X здольная перадаваць голас з гучнасьцю 162 дэцыбэлаў на адлегласьць амаль 9 кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG