Група Bellingcat: расейская «фабрыка троляў» спрабуе паўплываць на вынікі рэфэрэндуму ў Нідэрляндах.
У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода Валянцінам Барышнікавым палітоляг і дактарант Калюмбійскага ўнівэрсытэту Марыя Сьнегавая разважае аб «панамскіх паперах» і рэпутацыі Ўладзіміра Пуціна на Захадзе.
Драматычныя глябальны рост колькасьці пакараньняў сьмерцю прывёў да таго, што ў 2015 годзе колькасьць пакараных сьмерцю — большая, чым ў нейкі іншы год апошняй чвэрці стагодзьдзя, адзначаецца ў штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
Прэм’ер-міністар Ісьляндыі Сігмюндзюр Гунлюйгсан падае ў адстаўку з пасады кіраўніка кааліцыйнага ўрада, паведаміў адзін з членаў ісьляндзкага кабінэту.
У Польшчы зьнесеныя савецкія помнікі перанясуць у музэй у Чырвоным Бару. У Беларусі абсалютная большасьць помнікаў савецкага часу засталіся там, дзе яны былі і раней. Ва Ўкраіне працягваецца масавы дэмантаж помнікаў Леніну ды іншым савецкім правадырам.
Прэзыдэнт Расеі таксама ліквідаваў як самастойныя структуры Фэдэральную службу па кантролі за абаротам наркотыкаў (ФСКН) і Фэдэральную міграцыйную службу.
Філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды заяву міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Ці магчымае паўтарэньне красавіка 1991 году, ці могуць сотні тысячаў людзей выйсьці на вуліцы? Якія чыньнікі прывялі да тых масавых пратэстаў і ці ў наяўнасьці яны цяпер?
Ісьляндцы выказалі крайнюю незадаволенасьць выяўленьнем у прэм’ер-міністра Гунлёйгсана афшорнай кампаніі і правялі масавы мітынг у Рэйк’явіку.
Як паўплывае абвастрэньне канфлікту ў Карабаху на міжнародную сытуацыю вакол Данбасу? У чым падабенства і ў чым адрозьненьне канфліктаў у Данбасе і ў Карабаху?
Кіраўнік Савету Міністраў Андрэй Кабякоў сёньня зрабіў некалькі цікавых заяў у Палаце прадстаўнікоў.
У сьледчыя органы перададзена ўжо 28 спраў, якія тычацца прыкладна 130 беларусаў, якія бяруць удзел ва ўкраінскім канфлікце.
На нарадзе па пытаньнях беларуска-эўрапейскіх адносін ён сказаў, што заходнія партнэры не павінны ставіць Беларусь перад выбарам: Захад ці Расея.
«Калі беларускі рэжым каго і баіцца, то выключна рабочых», — кажа лідэр незалежных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук у інтэрвію з нагоды 25-годзьдзя менскіх страйкаў.
Новая перамога на расейска-ўкраінскім фронце: расейцы спалілі 249 кг украінскай каўбасы.
Армянскі і азэрбайджанскі бок спынілі агонь на аснове «двухбаковай дамоўленасьці».
Брэнд належыць аднаму з партнэраў Сяргея Ралдугіна, а выпускаюць і прадаюць гарэлку структуры Ротэнбергаў.
Фірма, якая робіць мапы і глёбусы, патлумачыла Свабодзе, чаму Крым на яе прадукцыі пазначаны як частка Расеі: «Гэта замова нашых расейскіх партнэраў».
Расея — найбольшая пагроза для краінаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу ва Ўсходняй Эўропе, у той час як дзяржавы-несябры ЭЗ схільныя баяцца ЗША.
Армэнія і Азэрбайджан працягваюць абвінавачваць адзін аднаго ў эскаляцыі канфлікту ў Нагорным Карабаху.
Літва можа спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі, лічыць сябра міжнароднага экалягічнага фонду «Белона», які выступае супраць атамнай энэргетыкі, — расейскі інжынэр і фізык Андрэй Ажароўскі.
4 красавіка сытуацыю ў рэгіёне абмеркавалі па тэлефоне кіраўнік МЗС Расеі і дзяржсакратар ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заяўляе, што НАТО і Злучаныя Штаты далей падтрымліваюць Украіну ў яе супраціве агрэсіі Расеі.
5 красавіка Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2016–2020 гадах.
«Згодна ўказаньню нашай падабароннай, мы не абскардзілі прысуд. Такім чынам, апоўначы ён уступіў у законную сілу і павінен быць прыведзены ў выкананьне», — сказаў адвакат Саўчанкі.
Кліентаў Панамскай кампаніі падазраюць ва ўхіленьні ад падаткаў з дапамогай афшорных схем.
Юрыдычная фірма «Авелум», што зьяўляецца юрыдычнай дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі заяўляе, што стварэньне кампаній у замежнай юрысдыкцыі было адзіным магчымым шляхам для перадачы актываў Парашэнкі ва ўпраўленьне аўтарытэтнай міжнароднай траставай структуры.
Сёлета ЭЗ павялічыць фінансавую дапамогу Беларусі ўдвая. Паводле Міколы Статкевіча, улады стварылі 2400 няўрадавых арганізацыяў, якія ўзялі пад кантроль «заходнія грошы». Прапануем з архіваў Свабоды расьсьледаваньне 2014 году пра заходнюю дапамогу для Беларусі.
Раней Генпракуратура Ўкраіны адмовілася расьсьледаваць «афшоры» прэзыдэнта краіны.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае ўлады Беларусі спыніць перасьлед грамадзян у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня меркаваньня.
Ваенныя дзеяньні ў Нагорным Карабаху аднавілі армяна-азэрбайджанскі канфлікт, які быў замарожаны ў 1994 годзе. Радыё Свабода адабрала 7 фактаў з гісторыі канфлікту ў Нагорным Карабаху, якія дазваляюць лепш зразумець сутнасьць цяперашніх падзей.
Прэм’ер РФ Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што ва Ўкраіне «ні прамысловасьці, ні дзяржавы не існуе».
Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні замірэньня ў Нагорным Карабаху. Інфармацыя з розных крыніц супярэчлівая і не дазваляе скласьці цэласную карціну падзеяў. Сваё бачаньне сытуацыі ў інтэрвію Свабодзе агучваюць аналітыкі з Баку і Ерэвану.
Кампанія «Права выбару» прэзэнтавала справаздачу па выніках назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі 2015 году і распавяла пра пляны назіраньня на парлямэнцкіх выбарах 2016 году.
Францыя паведаміла, што 5 красавіка ў Вене адбудзецца сустрэча пасярэднікаў у армяна-азэрбайджанскім канфлікце ў Нагорным Карабаху.
3 красавіка ў Грамадзкай Залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці і вольнасьці БНР.
У расьсьледаваньні бралі ўдзел журналісты з 80 краін сьвету, але беларусаў сярод іх, хутчэй за ўсё, няма. Менавіта таму невядома, ці фігуруюць у афшорных схемах панамскай юрыдычнай фірмы беларускія палітыкі і бізнэсоўцы.
Арганізацыя-імпартэр глёбусаў з «расейскім Крымам»: «Адказнасьць за іх выраб нясе польскі вытворца».
33 чалавекі загінулі і звыш 200 атрымалі раненьні ў выніку сутыкненьняў у Нагорным Карабаху ў мінулыя выходныя. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на справаздачу Ўпраўленьня ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў.
Судовы выканаўца аддзелу прымусовага выкананьня Цэнтральнага раёну Гомеля Тамара Лабезьнікава патрабуе ад гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага цягам 7 дзён сплаціць 6-мільённы штраф.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што праблема Нагорнага Карабаху можа быць вырашана «выключна мірным шляхам і толькі ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».
Нягледзячы на тое, што ўрэгуляваньнем канфлікту ў Нагорным Карабаху займаецца Менская група АБСЭ, Беларусь фактычна ніякага дачыненьня да перамоўнага працэсу ня мае.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прынялі папраўкі да некаторых законаў Беларусі, якія тычацца крымінальнай адказнасьці.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі ў першым чытаньні новую вайсковую дактрыну Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі няма літаратурнай крытыкі. Адбываецца альбо ўзьвелічэньне малога, альбо замоўчваньне вялікага. Больш трэба гаварыць пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі, а то напачатку пакрычалі гарлапаны палітычныя, а потым забыліся. З такімі пасыламі зьвярнуўся да ўдзельнікаў вядоўца апошняй праграмы «Клюб рэдактараў» Павал Якубовіч.
Армэнія і Азэрбайджан паведамляюць пра працяг баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху.
Грэцыя пачала працэс вяртаньня эмігрантаў у Турэччыну ў адпаведнасьці з пагадненьнем, заключаным раней з Эўразьвязам.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ваеннага рашэньня канфлікту ў Нагорным Карабаху не існуе.
6 красавіка галяндцы маюць магчымасьць выказаць сваё стаўленьне да Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Эўрапейскім зьвязам і Ўкраінай на нацыянальным рэфэрэндуме, які, праўда, носіць толькі рэкамэндацыйны характар.
Відэа з праекту Ганны Соўсь «Расея і я»
Загрузіць яшчэ