Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў, якія ваююць за мяжой, будуць судзіць незалежна ад таго, за грошы яны ці за ідэі


Беларускі салдат з украінскага добраахвотніцкага палку «Азоў»
Беларускі салдат з украінскага добраахвотніцкага палку «Азоў»

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прынялі папраўкі да некаторых законаў Беларусі, якія тычацца крымінальнай адказнасьці.

Старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык, які выступаў перад дэпутатамі, сказаў, што гэтыя папраўкі скіраваныя найперш на барацьбу з экстрэмізмам. Старшыня КДБ патлумачыў:

«Сёньня, калі напрыклад узбуджаная крымінальная справа супраць грамадзяніна Беларусі, які ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне, незалежна ад таго, на якім баку ён ваюе, яго можна пакараць толькі тады, калі суд дакажа, што гэты чалавек меў ад сваіх дзеяньняў матэрыяльную карысьць. То бок — калі ён атрымліваў за гэта грошы. Калі ж падсудны зможа даказаць, што ён грошай не атрымліваў, а ваяваў за ідэю, паводле дзейных сёньня законаў пакараць яго немагчыма. А вось новая папраўка, якая ўнесеная ў Крымінальны кодэкс, дае магчымасьць судзіць грамадзяніна Беларусі, які ваюе дзесьці за мяжой нашай краіны на чыімсьці баку, незалежна ад матываў».

Таксама ўнесеныя папраўкі, якія прадугледжваюць крымінальную і адміністратыўную адказнасьць за экстрэмісцкую дзейнасьць, зьдзяйсьненьне правапарушэньняў, зьвязаных з прадметамі паражальнага дзеяньня і зробленымі з гаручых сродкаў — так званымі «кактэйлямі Молатава». Акрамя таго, папраўкі абмяжоўваюць для грамадзян валоданьне прадметамі, якія могуць быць скарыстаныя ў якасьці кактэйляў Молатава. Уведзеная крымінальная адказнасьць за дзеяньні, зьвязаныя са стварэньнем і фінансаваньнем дзейнасьці экстрэмісцкіх фармаваньняў.

Новыя папраўкі дазваляюць чыноўнікам затрымліваць экстрэмісцкую, на іх погляд, літаратуру. Раней, як патлумачыў спадар Вакульчык, на мяжы можна было затрымліваць толькі тую літаратуру, па якой ужо ёсьць рашэньне суду і якая ў судовым парадку названая экстрэмісцкай. Цяпер жа памежнікі могуць затрымліваць літаратуру, не чакаючы рашэньня суду альбо калі гэтыя кнігі яшчэ ня ў сьпісе забароненых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG