Вільня забараніла ўезд на тэрыторыю сваёй краіны асобам, якія зьвязаным з асуджэньнем украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Кошт работ па захаваньні прыжыцьцёвага аблічча правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі заяўлены на сайце дзяржзакупак РФ.
Першы намесьнік кіраўніка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій зачыніў вячэрняе пленарнае пасяджэньне парлямэнту, на якім так і не разгледзелі адстаўку прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка і не прагаласавалі за новую кандыдатуру кіраўніка ўраду.
Эўразьвяз зноў заклікаў Беларусь далучыцца да глябальнага мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яго поўнай адмены.
У Вільні у Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца прэзэнтацыя раману «Цкаваньне».
Свабода адабрала 7 найбольш прыкметных падзей, якія адбыліся ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе за другі год вайны.
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў наземны комплекс кіраваньня нацыянальнай сыстэмай спадарожнікавай сувязі і вяшчаньня ў Дзяржынскім раёне.
Літоўскі парлямэнт асудзіў «грубыя і сыстэмныя парушэньні правоў чалавека, асабліва крымскіх татараў і этнічных украінцаў, у Крыме».
Літва будзе актыўна абараняць Беларусь у органах Эўразьвязу, спрабуючы такім чынам дапамагчы суседцы вярнуцца ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА), адзначыў віцэ-міністар замежных спраў Літвы Раймундас Каробліс.
Ударны верталёт Мі-28Н Паветрана-касьмічных войскаў Расеі пацярпеў катастрофу ў Сырыі, два сябры экіпажу загінулі. Аднак у Мінабароны РФ сьцьвярджаюць, што верталёт ня быў зьбіты.
Нядаўняе паведамленьне аб тым, што Гройсман адмовіўся ўзначаліць новы склад кабінэта міністраў, аказалася заўчасным.
Раней зьявілася інфармацыя, што Расея паставіла Ірану першую партыю зэнітна-ракетных комплексаў С-300.
У новай справаздачы арганізацыя Freedom House папярэджвае, што эканамічныя праблемы пагражаюць стабільнасьці былым рэспублікам СССР з дыктатарскай формай кіраваньня, міграцыя крызыс спрыяе росту папулізму ва Ўсходняй Эўропе, а рэформы на Балканах запавольваюцца.
Нацгвардыя падпарадкоўваецца Пуціну, а яе байцы маюць права ўжываць сілу і зброю без папярэджаньня.
Прэзыдэнт Кіргізстану прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сарыева. Прычынай адстаўкі сталі абвінавачваньні кабінэту Сарыева ў карупцыі.
11 красавіка Рассельгаснагляд затрымаў больш за 270 тон садавіны, якая накіроўвалася зь Беларусі ў Расею.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Баўгарыі Даніэль Мітаў у Менску гаварыў пра гэта ад імя Рады Эўропы, бо ягоная краіна цяпер старшынюе ў Камітэце міністраў замежных спраў Рады Эўропы.
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яе сястра Вера са спасылкай на прадстаўнікоў консульскай службы Ўкраіны. Яна таксама адзначыла, што Саўчанка пагадзілася на тое, каб ёй паставілі кропельніцу.
Чаканая адстаўка прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка ня вырашыць усе палітычныя праблемы ва Ўкраіне, але створыць умовы для хоць бы часовай стабілізацыі. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка.
На такі крок Эўракамісія пойдзе, не зважаючы на вынікі рэфэрэндуму ў Нідэрляндах, кажа крыніца Reuters у дыпляматычных колах Эўропы.
Верагодна, у кулюарах закрануць тэму вяртаньня да «вялікай васьмёркі» з удзелам Расеі.
Пяць год таму ў Магілёве адну з новых вуліц гораду назвалі імем Цішкі Гартнага. Карэспандэнт Свабоды пацікавіўся ў жыхароў, што яны ведаюць пра чалавека, у гонар якога назвалі іх вуліцу.
У Японіі працягваецца сустрэча міністраў замежных спраў «Вялікай сямёркі».
Папярэдні рэжым мае вярнуць Украіне столькі грошай «па самых кансэрватыўных падліках», кажа экспэрт Атлянтычнай рады Алан Райлі.
Прэс-служба Белага дома паведаміла аб тэлефоннай размове віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна з прэм’ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком, які абвясьціў у нядзелю пра сваю адстаўку.
Пачаўся візыт у Беларусь кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Баўгарыі, краіны, якая старшынюе ў Камітэце міністраў Рады Эўропы.
У Смаленску таксама прайшлі жалобныя мерапрыемствы, прысьвечаныя гадавіне расстрэлу НКВД польскіх афіцэраў і гібелі самалёта з прэзыдэнтам Качыньскім і суправаджалі яго асобамі.
Кіраўнік ураду Арсень Яцанюк абвясьціў аб сваёй адстаўцы. Пра гэта прэм’ер заявіў у сваім звароце, які быў апублікаваны 10 красавіка.
Пераможцы міжпартыйнага проціборства будуць афіцыйна названыя ў канцы ліпеня ў Кліўлэндзе і Філядэльфіі.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы ўдзельнічае ў сустрэчы міністраў краін «вялікай сямёркі», якія рыхтуюць пасяджэньне кіраўнікоў дзяржаў G7.
У Нідэрляндах прайшоў рэфэрэндум, які закрэсьліў на непрадказальны тэрмін прагу ўкраінцаў стаць асацыяваным чальцом Эўразьвязу.
Мэта яе візыту – актывізацыя польска-беларускага гістарычнага дыялёгу.
Гэта вынікае з дадзеных фонду «Грамадзкая думка», якія сёньня агучыў INTERFAX.RU. У першую тройку ўваходзяць Беларусь (68%), Кітай (56%) і Казахстан (50%).
Урад Ісьляндыі змог выйграць галасаваньне за вотум недаверу, ініцыяванае апазыцыяй на тле афшорнага скандалу, з-за якога сышоў у адстаўку прэм’ер-міністар краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
Агрэсара расьцьвельвае безабароннасьць. Заўсёды лепш абараняцца. «Халяўны» Крым — прыклад.
Доналд Трамп узмацніў свае пазыцыі лідэра сярод рэспубліканскіх прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў павінны станавіцца людзі, якія ўжо зрабілі карʼеру.
Даўні тэнісны партнэр Аляксандра Лукашэнкі Сяргей Цяцерын і былы памочнік прэзыдэнта па спорце Ігар Заічкоў цяпер актыўна займаюцца бізнэсам
Адмову ад ідэі разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу можна лічыць вялікай перамогай беларускага кіраўніцтва, але пагроза беларускаму сувэрэнітэту ад гэтага ня зьнікла.
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч напісаў адкрыты ліст міністру міліцыі Шуневічу, разьмясьціў спасылку ў фэйсбуку і заінтрыгаваў... На рэдкасьць знакавы для нашага часу тэкст, – піша Сяргей Дубавец.
Лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведаў Берасьце, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі бізнэсу, раздаваў улёткі на рынку ды даў прэсавую канфэрэнцыю.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што ў крымскім пытаньні «трэба зыходзіць з рэаліяў».
Адмова ад ідэі разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу не выглядае канчатковым рашэньнем. Пра гэта сказаў у інтэрвію Свабодзе дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
У Беларусі будзе разгледжанае пытаньне дэцэнтралізацыі сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня.
ЭЗ трэба будзе ствараць умовы, якія спрыяюць стабільнасьці ў сумежных дзяржавах, адзначыла Ангела Мэркель. Канцэпцыя эўрапейскай палітыкі суседзтва распаўсюджваецца на 18 краін, уключаючы Беларусь і Сырыю.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што зараз няма сэнсу абямяркоўваць пытаньне размяшчэньня расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзеньне 26 красавіка акцыі «Чарнобыльскі шлях».
Аляксандр Лукашэнка сёньня заявіў, што Беларусь робіць значныя посьпехі ў барацьбе з наркатрафікам, але расслабляцца рана: разам з транзытам, які праходзіць праз нашу краіну, у Беларусь трапляе шмат наркотыкаў з Расеі.
«Пытаньне валют стаіць вельмі востра, і я ня думаю, што яно можа трываць да 2025 году».
Загрузіць яшчэ