Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін прэм’ер падаў у адстаўку. У Кіргізстане. З-за карупцыі


Прэзыдэнт Кіргізстану прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сарыева. Прычынай адстаўкі сталі абвінавачваньні кабінэту Сарыева ў карупцыі.

Прэм’ер-міністар Кіргізстану Тэмір Сарыеў ў панядзелак на пазачарговым пасяджэньні ўраду абвясьціў аб сваёй адстаўцы.

Прэс-служба прэзыдэнта пазьней паведаміла, што Алмазбек Атамбаеў адстаўку прыняў.

«Сваркі, чуткі, плёткі парушылі балянс ўнутры ўраду. Праца застапарылася», — заявіў Сарыеў, кабінэт якога шэраг членаў парлямэнту абвінавацілі ў карупцыі.

«Інтэрфакс» у сувязі з гэтай інфармацыяй піша пра скандал ў Кіргізстане вакол тэндэру на выйграны кітайскай кампаніяй рамонт дарогі ў Ісык-Кульскай вобласьці.

Раней 10 красавіка кіраўнік ураду Ўкраіны Арсень Яцанюк абвясьціў аб сваёй адстаўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG