Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанка можа быць шпіталізаваная


Надзея Саўчанка падчас чытаньня прысуду, 22.03.2016
Надзея Саўчанка падчас чытаньня прысуду, 22.03.2016

Асуджанай ў Расеі ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанцы можа спатрэбіцца шпіталізацыя. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яе сястра Вера са спасылкай на прадстаўнікоў консульскай службы Ўкраіны. Яна таксама адзначыла, што Саўчанка пагадзілася на тое, каб ёй паставілі кропельніцу.

Раней сёньня паведамлялася, што Надзея Саўчанка дала пісьмовую згоду на правядзеньне рэгулярных мэдычных аглядаў і тэрапію. У расейскім ведамстве выкананьня пакараньняў таксама заявілі, што стан здароўя Саўчанкі ацэньваецца як «стабільны, здавальняючы», перадае агенцтва.

7 красавіка адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін паведаміў, што яго падабаронная настойвае на допуску да яе украінскіх ці нямецкіх лекараў.

22 сакавіка 2016 году Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці РФ прызнаў Саўчанку вінаватай у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 году і прысудзіў ёй 22 гады калёніі агульнага рэжыму. У аўторак, 5 красавіка, прысуд уступіў у сілу, а на наступны дзень Саўчанка абвясьціла сухую галадоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG