Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі знайшлі 270 тон санкцыйнай садавіны, якая ішла зь Беларусі


11 красавіка Рассельгаснагляд затрымаў больш за 270 тон садавіны, якая накіроўвалася зь Беларусі ў Расею.

Рассельгаснагляд паведаміў, што праваахоўныя органы затрымалі на тэрыторыі Пскоўскай вобласьці Расеі 14 таварных партыяў падкарантынных яблык і груш. Іх везьлі зь Беларусі безь фітасанітарных сэртыфікатаў.

Грузы вагой амаль у 270 тон дастаўлены на склад. Іх лёс будзе вызначаны пасьля кантрольна-наглядных мерапрыемстваў.

Паводле Расельгаснагляду, санкцыйную прадукцыю выяўляюць у глыбіні Расеі. Напрыклад, польскую садавіну і гародніну знайшлі ў Архангельску, яна будзе зьнішчаная. У інтэрвію мясцовай праграме «Аўтограф дня» архангельскі транспартны пракурор Віктар Бандароў заявіў, што гэтая прадукцыя, «хутчэй за ўсё, увозіцца празь Беларусь»:

«Будзем працаваць над гэтым і прымем усе неабходныя меры для спыненьня ўсіх гэтых каналаў».

У адказ на санкцыі ЭЗ у жніўні 2014 году Расея абмежавала імпарт харчовых тавараў з краін ЭЗ. У ліпені 2015 гоу прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб зьнішчэньні харчоў, забароненых да ўвозу ў краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG