Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Панамскі скандал»: парлямэнт Ісьляндыі ня змог адправіць урад у адстаўку


Пратэст супраць прэм'ер-міністра Ісьляндыі. Рэйк'явік, 4 красавіка 2016 году
Пратэст супраць прэм'ер-міністра Ісьляндыі. Рэйк'явік, 4 красавіка 2016 году

Урад Ісьляндыі змог выйграць галасаваньне за вотум недаверу, ініцыяванае апазыцыяй на тле афшорнага скандалу, з-за якога сышоў у адстаўку прэм’ер-міністар краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

За адстаўку ўраду прагаласавалі 25 дэпутатаў, супраць былі 38. Як адзначаецца, вынік быў чаканы, паколькі кіруючая кааліцыя ў складзе Прагрэсіўнай партыі і Партыі незалежнасьці мае 38 месцаў у парлямэнце.

Нягледзячы на гэта апазыцыя плянуе настойваць на адстаўцы ўраду, роспуску парлямэнту і правядзеньні новых выбараў.

Зьмена прэм’ера ў Ісьляндыі адбылася пасьля публікацыі найбуйнейшымі сусьветнымі СМІ маштабнага расьсьледаваньня Міжнароднага кансорцыюму журналістаў-сьледчых (ICIJ). У прыватнасьці, з дакумэнтаў вынікае, што цяпер ужо былы прэм’ер-міністар Гюнлейгсан сумесна з жонкай валодае афшорнай кампаніяй, на рахунак якой былі пераведзеныя некалькі мільёнаў даляраў пасьля продажу сямейнага бізнэсу.

У 2009 годзе Гюнлейгсан, стаўшы дэпутатам, не задэкляраваў 50% долі ў кампаніі, а потым прадаў яе жонцы за адзін даляр.

Прэм'ер-міністар Ісьляндыі Сігмюндзюр Давід Гюнлейгсан
Прэм'ер-міністар Ісьляндыі Сігмюндзюр Давід Гюнлейгсан

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG