Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Бэрні Сандэрс чарговым разам перамог Гілары Клінтан


Сэнатар Бэрні Сандэрс
Сэнатар Бэрні Сандэрс

Пераможцы міжпартыйнага проціборства будуць афіцыйна названыя ў канцы ліпеня ў Кліўлэндзе і Філядэльфіі.

Сэнатар Бэрні Сандэрс перамог Гілары Клінтан на выбарах кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў Ваёмінгу. Гэта ўжо сёмая перамога Сандэрса над Гілары Клінтан у апошніх васьмі штатах, дзе праходзілі праймэрыз і кокусы дэмакратаў.

Клінтан пакуль застаецца фаварытам гонкі за права стаць кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Тым ня менш апошнія перамогі Сандэрса ў штатах Вашынгтон, Аляска, Айдаха, Юта, Гаваі і Вісконсін сьведчаць аб тым, што ў Клінтан ўсё менш падтрымкі сярод белых і лібэральных дэлегатаў, адзначае New York Times.

На ўнутрыпартыйных выбарах кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША ў рэспубліканцаў Тэд Круз перамог у штаце Каларада і скараціў адставаньне ад Дональда Трампа.

Афіцыйна кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад рэспубліканцаў будзе абвешчаны на партыйным зьезьдзе 18-21 ліпеня ў Кліўлэндзе, а кандыдат ад дэмакратаў — 25-28 ліпеня ў Філядэльфіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG