Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню з 1945 году ў Хірасіму прыбыў высокі прадстаўнік Вашынгтону


Джон Керы на вайсковай базе каля Хірасімы
Джон Керы на вайсковай базе каля Хірасімы

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы ўдзельнічае ў сустрэчы міністраў краін «вялікай сямёркі», якія рыхтуюць пасяджэньне кіраўнікоў дзяржаў G7.

Ён прыбыў у Японію, дзе будзе ўдзельнічаць у міністэрскай сустрэчы «вялікай сямёркі». Самалёт дзяржсакратара прызямліўся на ваеннай базе ЗША на захад ад Хірасімы, дзе і адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў дзяржаў, якія ўваходзяць у групу G7.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы — першы высокапастаўлены чыноўнік амэрыканскай адміністрацыі, які наведвае Хірасіму пасьля атамных бамбаваньняў 1945 году. Ахвярамі налёту авіяцыі ЗША на Хірасіму і Нагасакі сталі каля 150 тысяч чалавек. Яшчэ 156 тысяч памерлі ў наступныя пяць гадоў ад захворваньняў, зьвязаных з наступствамі ядзерных выбухаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG