У Брусэлі каля сямі тысяч гараджанаў у нядзелю правялі «Марш супраць тэрору і нянавісьці». Акцыю правялі амаль празь месяц пасьля сэрыі тэрактаў у аэрапорце і мэтро Брусэлю, ахвярамі якіх сталі 32 чалавекі, прыкладна трыста атрымалі раненьні.
Паводле Рауля Кастра, будучым лідэрам Камуністычнай партыі мусіць стаць чалавек не старэйшы за 70 гадоў. Ён зазначыў, што пара даць дарогу маладым, а старым трэба пацясьніцца, каб саступіць месца сваім унукам.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у 2015 годзе штомесячна зарабляў каля 12 077 даляраў. За год прэзыдэнцкі заробак Пуціна склаў 8 891 777 расёйскіх рублёў, паведаміў сайт Крамля. А колькі зарабляе Аляксандар Лукашэнка?
Адна прыяцелька неяк прызналася мне, што у маіх тэкстах зашмат гуманізму і не стае добра пастаўленага ўдару.
Раней абвінавачваньні былі зьнятыя з амаль 200 палітычных актывістаў. Новы прэзыдэнт Мʼянмы (Бірмы) Тхін Чжо быў прыведзены да прысягі ў мінулым месяцы.
«Беларусь – не адзін Менск, трэба працаваць з рэгіёнамі!» – адказваюць мне. Трэба. Але.
Навошта Лукашэнка паехаў у Турэччыну? Што азначае заява міністра Макея наконт тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны бяз Крыму? Наколькі афіцыйны Менск незалежны ад Масквы?
Крутыя павароты эўрапейскага шляху. Украінскія ўрокі для Беларусі і беларускія — для Ўкраіны.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі на саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва мы папрасілі пракамэнтаваць экспэрта ў справах Блізкага Ўсходу, аналітыка цэнтру імя Астрагорскага Сяргея Богдана.
Атамная станцыя ў Літве зачыненяецца. Задача — надзейна пахаваць радыяактыўныя адкіды.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) прыехаў у Воршу, каб распавесьці жыхарам пра мэты правацэнтрысцкай кааліцыі.
Рада Бясьпекі ААН асудзіла спробу КНДР запусьціць балістычную ракету і прыгразіла прыняць дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненьні да Пхэньяна.
Новая ваенная дактрына Беларусі выклікае занепакоенасьць Армэніі як чальца АДКБ. Пра гэта ў размове з журналістамі пасьля паседжаньня ўраду Армэніі заявіў намесьнік міністра замежных спраў Шаварш Качаран.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што Расея ўяўляе пагрозу самому існаваньню эўрапейскіх краін і больш небясьпечная, чым тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
Выконваючы абавязкі мэра Яраслаўля Аляксей Малюцін паведаміў, што таблічку дэмантавала кіруючая кампанія.
10 гадоў «Белпошта» адмаўляецца ўключыць адзіную ў Гарадзенскай вобласьці незалежную газэту ў падпісны каталёг, а «Белсаюздрук» не дазваляе прадаваць яе праз свае кіёскі.
Міліцыі пра ўдзел Галіны Лагацкай у мітынгу паведаміў жыхар дому, дзе жыве актывістка.
Апазыцыя зноў зьбіраецца разам — пакуль што для кансультацыяў. Чакаецца, што ў сустрэчах будуць зьбірацца прадстаўнікі 12–15 арганізацыяў.
Восем эўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, па прыкладзе ЭЗ зьнялі санкцыі са 170 беларускіх чыноўнікаў і трох кампаніяў.
Да другой гадавіны пачатку вайны на Данбасе Свабода ўзяла інтэрвію ў жыхара Славянску, кіраўніка мясцовай грамадзкай арганізацыі «Славянская Сеч» Васіля Хаменкі.
Расея, згадвае пракурор, адмовілася ад сваіх кадравых вайскоўцаў.
Карэспандэнт Свабоды выслухаў аргумэнты літоўскіх чыноўнікаў, палітыкаў і актывістаў супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы, за 40 кілямэтраў ад Вільні.
Старшыня партыі «Свабодныя дэмакраты», дэпутат Хачатур Какабелян перадаў у Нацыянальны Сход праект заявы парлямэнту «Аб пачатку працэсу спыненьня сяброўства Рэспублікі Армэнія ў Эўразійскім эканамічным саюзе».
Ваенныя Паўднёвай Карэі заяўляюць, што Паўночная Карэя, падобна, не змагла запусьціць ракету 15 красавіка з нагоды дня нараджэньня заснавальніка краіны Кім Ір Сэна.
Марк Фейгін, адвакат Надзеі Саўчанкі, якая ўтрымліваецца ў расейскім СІЗА, заявіў, што прызнаньне прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным факту перамоваў аб вызваленьні ўкраінкі Надзеі Саўчанкі дае шанцы на канчатковае рашэньне.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы асуджае небясьпечнае збліжэньне расейскіх ваенных самалётаў у Балтыцы з амэрыканскім эсьмінцам «Дональд Кук». Ён называе гэты інцыдэнт «небясьпечнай і бяздумнай правакацыяй».
На намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Яго вінавацяць ва ўдзеле 25 сакавіка ў несанкцыянаваным мітынгу ў Менску.
Беларусь імкнецца ўмацоўваць і разьвіваць сувязі з ісламскім сьветам. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Стамбуле на саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.
Каротка пра тое, пра што пыталіся расейцы і што адказваў Пуцін.
Чэская Рэспубліка павінна прадставіць афіцыйнае скарачэньне назвы краіны для выкарыстаньня на ангельскай і іншых замежных мовах. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў краіны.
Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі і ў Цэнтравыбаркам з просьбай пракамэнтаваць штогадовы даклад Дзярждэпартамэнта ЗША аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце.
Эўрапарлямэнт абвінаваціў урад Турэччыны, якая прэтэндуе на сяброўства ў Эўразьвязе, у адступленьні ад нормаў дэмакратыі і вяршэнства закону.
Падчас «наўпроставай лініі» 14 красавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, аказваючы на пытаньне, якая цяпер «паласа» ў эканоміцы Расеі — «чорная ці белая»? — адказаў, што «шэрая».
Падчас «Прамой лініі» з жыхарамі Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што грошы, якая знайшлі на афшорах у ягонага сябра музыкі Сяргея Ралдугіна, ішлі выключна на куплю музычных інструмэнтаў.
Ва Ўсурыйску на пяць сутак арыштавалі аднаго з будаўнікоў касмадрому Ўсходні ў Амурскай вобласьці, Антона Цюрышава, які год таму падчас «наўпроставай лініі» задаў прэзыдэнту пытаньне пра затрымкі заробкаў рабочым будоўл
За прызначэньне прагаласавала 257 дэпутатаў Вярхоўнай Рады.
Пасьля ўдзелу ў сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску студэнтка філялягічнага факультэту БДУ Ульяна Трэгубава была выкліканая на камісію па пропусках і атрымала заўвагу дэкана.
Пасьля атрыманьня неаднаразовых забаронаў на правядзеньне канцэртаў у Беларусі, музыкі зрабілі выснову, што ідэолягі ўнесьлі іх у неафіцыйны «чорны сьпіс» беларускіх выканаўцаў.
Старшыня Мэджлісу крымскататарскага народа Рэфат Чубараў назваў рашэньне прызначанага Крамлём пракурора Крыму Натальлі Паклонскай аб прыпыненьні дзейнасьці Мэджлісу «нікчэмным», прынятым на загад Крамля.
Амэрыканцы лічаць, што дзеяньні расейскіх лётчыкаў на Балтыцы небясьпечныя і могуць прывесьці да няшчаснага выпадку.
У чацьвер 14 красавіка Ўладзімер Пуцін праводзіць традыцыйную «Прамую лінію» з расейцамі, падчас якой адкажа на пытаньні жыхароў краіны.
Аляксандар Лукашэнка 13 красавіка падчас сустрэчы ў Стамбуле з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам прапанаваў актуалізаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва.
У Вашынгтоне распаўсюджаны чарговы штогадовы даклад Дзярждэпартамэнту ЗША па правах чалавека за 2015 год.
Увечары 13 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка мае перамовы з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.
У інтэрвію Свабодзе палітоляг Аляксандар Класкоўскі разважае, чаму Стамбул і ісламскі саміт зацікавіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пачала слуханьні ў справе абраньня новага генэральнага сакратара арганізацыі.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч пагадзілася стаць ганаровай старшынёй аргкамітэту акцыі «Чарнобыльскі шлях».
Гэтую ініцыятыву адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў агучыў 13 красавіка на сустрэчы са старшынём сталай камісіі Савету Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным разьвіцьці Мікалаем Казараўцом
Гэтымі днямі ў Стакгольме праходзяць Дні Беларусі ў Швэцыі. У трохдзённай праграме — сэмінары на беларускую тэму, сустрэчы ў парлямэнце, а таксама культурніцкія імпрэзы.
Парлямэнцкая канфэрэнцыя краін Балтыйскага мора (ПКБМ) можа надаць Беларусі статус назіральніка, заявіў сёньня журналістам старшыня канфэрэнцыі Яніс Вуцанс.
Загрузіць яшчэ