Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнт Армэніі падалі законапраект аб выхадзе з саюзу з Расеяй і Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старшыня партыі «Свабодныя дэмакраты», дэпутат Хачатур Какабелян перадаў у Нацыянальны Сход праект заявы парлямэнту «Аб пачатку працэсу спыненьня сяброўства Рэспублікі Армэнія ў Эўразійскім эканамічным саюзе».

Пра гэта паведамляе армянская газэта «Аравот».

Хачатур Какабелян піша, што за год ня зроблены тыя крокі, якія прадугледжваліся дамовай аб далучэньні Армэніі да дамовы «Аб Эўразійскім эканамічным саюзе». У прыватнасьці, не зафіксавана ніякага прагрэсу ў справе забесьпячэньня дружалюбных адносін паміж бакамі і іх народамі.

Наадварот, згодна з Нацыянальнай статыстычнай службай Армэніі, зьнешні гандаль за гэты час скараціўся ў памеры двухзначных адсоткаў.

Відавочна, што сяброўства Армэніі ў ЭАЭС ня толькі не забясьпечыла эканамічнага разьвіцьця, але і павяло Армэнію па шляху эканамічнай ізаляцыі, зьнізіўшы прамыя замежныя інвэстыцыі, высноўвае дэпутат.

Лідэр апазыцыйнай партыі лічыць абразай Армэніі, што астатнія ўдзельнікі ЭАЭС падчас падзеяў у Нагорным Карабаху адмовіліся ад удзелу ў пасяджэньні Эўразійскай міжурадавай рады, якое павінна было прайсьці ў Ерэване. Таму яго перанесьлі ў Маскву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG