Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Армэніі назваў новую ваенную дактрыну Беларусі праблемай для ўсіх краін АДКБ


Новая ваенная дактрына Беларусі выклікае занепакоенасьць Армэніі як чальца АДКБ. Пра гэта ў размове з журналістамі пасьля паседжаньня ўраду Армэніі заявіў намесьнік міністра замежных спраў Шаварш Качаран, паведамляе агэнцтва NEWS.am.

«Армэнія адкрыта выказала сваю незадаволенасьць у сувязі з іх [беларускай, — РС] пазыцыяй па карабахскаму пытаньню. У прыватнасьці, я запрасіў амбасадара Беларусі ў МЗС, акрамя таго, кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства правёў гутарку з беларускім калегам, пасьля чаго яны прадставілі зьмякчэлую пазыцыю», — адзначыў Качаран.

Намесьнік міністра таксама падкрэсьліў, што прыняцьце Беларусьсю новай ваеннай дактрыны зьяўляецца праблемай ня толькі для Армэніі, але і ўсёй АДКБ. Качаран меў на ўвазе, што ваенная дактрына Беларусі — краіны-чальца АДКБ, утрымлівае забарону на ўдзел беларускага войска ва ўзброеных апэрацыях за мяжой.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG