Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыст Парашэнкі патлумачыў, чаму дзеяньні адносна актываў Roshen былі законнымі


Юрыдычная фірма «Авелум», што зьяўляецца юрыдычнай дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі заяўляе, што стварэньне кампаній у замежнай юрысдыкцыі было адзіным магчымым шляхам для перадачы актываў Парашэнкі ва ўпраўленьне аўтарытэтнай міжнароднай траставай структуры.

«Кампаніі ў замежных юрысдыкцыях неабходныя і выкарыстоўваюцца для перадачы іх у blind trust (даверчую ўласнасьць). Банкаўскія рахункі гэтымі кампаніямі не адчыняліся, і яны не зьдзяйсьнялі ніякіх фінансавых апэрацый. Таму любыя сьцьвярджэньні аб ухіленьні ад выплаты падаткаў зьяўляюцца беспадстаўнымі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі, распаўсюджаным па просьбе кліента ў сувязі з апублікаваным напярэдадні журналісцкім расьсьледаваньнем.

Юрысты адзначаюць, што статутныя фонды замежных кампаній не аплачваліся, а акцыі, якія належаць кліенту, намінальнага кошце ня мелі, і таму не падлягалі дэкляраваньню згодна з украінскім заканадаўствам.

«Нават пасьля перадачы актыву ў blind trust (даверчую ўласнасьць) атрымальнікам выплат будзе не афшорная, а ўкраінская юрыдычная асоба. Таму ўсе падаткі будуць выплачвацца ва Ўкраіне, і прыбыткі, у адпаведнасьці з заканадаўствам і банкаўскім рэгуляваньнем, заставацца ва Ўкраіне... Стварэньне замежнай структуры не ўплывае на падаткаабкладаньне кампаній групы Roshen ва Ўкраіне, якая працягвае плаціць падаткі ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам», — адзначылі ў кампаніі.

Юрыдычная фірма «Авелум» зьяўляецца дарадцам Парашэнкі, упаўнаважаным падрыхтаваць яго долю ў Roshen да продажу.

3 красавіка аўтары міжнароднага журналісцкага расьсьледаваньня апублікавалі дадзеныя, якія нібыта сьведчаць, што Панамская юрыдычная кампанія Mossack Fonseca дапамагала некаторым сваім кліентам адмываць грошы, ухіляцца ад выплаты падаткаў і абыходзіць розныя санкцыі.

Журналісты-сьледчыя заяўляюць, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, насуперак заявам, да гэтага часу не перадаў свае актывы ў траст, аднак пачаў рэструктурызацыю актываў кампаніі Roshen, якія належаць яму, стварыўшы для гэтага тры афшорныя кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG