Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку праходзіць падпісаньне Парыскага пагадненьня па клімаце

абноўлена

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры

У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прадстаўнікі больш за 170 дзяржаваў падпісваюць Парыскае пагадненьне па клімаце.

Гаворка ідзе аб сумесных намаганьнях ў барацьбе з разбуральнымі наступствамі глябальнага пацяпленьня. Кожная краіна-удзельніца пагадненьня бярэ на сябе абавязацельствы прыняць свае захады па зьніжэньні выкіду ў атмасфэру «парніковых газаў». Агульная задача — дамагчыся, каб глябальнае пацяпленьне не перавысіла 2 градусы па Цэльсіі. Хоць Парыскае пагадненьне не зьяўляецца юрыдычна абавязковым, дзяржавы, якія падпісалі яго, абавязваюцца кожныя пяць гадоў карэктаваць і абнаўляць свае намаганьні ў барацьбе з глябальнымі зьменамі клімату.

«Час працуе не на нас. Скончылася эпоха беспакаранага спажывальніцтва», — заявіў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, выступаючы на ўнікальнай ў гісторыі дыпляматыі цырымоніі — ніколі раней столькі дзяржаваў не падпісвалі міжнародны дагавор у адзін дзень.

Потым дакумэнт павінен прайсьці працэдуру зацьвярджэньня, прынятую ў кожнай з тых краінаў, хто падпісаў яго. Кітай — найбуйнейшы крыніца выкіду двухвокісу вугляроду ў атмасфэру — абяцаў ратыфікаваць дамову да саміту «вялікай 20-і», які адбудзецца ў КНР у верасьні.

Да пагадненьня далучыліся Расея і ЗША. Подпіс пад парыскім пагадненьнем ад Беларусі паставіў кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей.

Выступаючы на цырымоніі ў Нью-Ёрку, амэрыканскі дзяржсакратар Джон Кэры адзначыў, што сярэднегадавая тэмпэратура ў 2016 годзе можа стаць самай высокай у гісторыі метэаназіраньняў, пабіўшы рэкорд 2015 году.

Парыскае пагадненьне, прынятае ў сьнежні 2015 году, набудзе моц, як толькі да яго афіцыйна далучацца 55 краінаў, на якіх прыходзіцца ня менш за 55 працэнтаў выкідаў двухвокісу вугляроду ў атмасфэру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG