Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмяняецца забарона для кубінцаў ўяжджаць і выяжджаць з краіны морам


Круізны ляйнэр амэрыканскай кампаніі Carnival
Круізны ляйнэр амэрыканскай кампаніі Carnival

1 траўня, упершыню за 57 гадоў, на Кубу адправіцца круізны ляйнэр амэрыканскай кампаніі Carnival.

Улады Кубы з 26 красавіка адмяняюць забарону для ўсіх тых, хто нарадзіўся на востраве, пакідаць краіну і заяжджаць у яе марскім транспартам.

1 траўня, упершыню за 57 гадоў, на Кубу адправіцца круізны ляйнэр амэрыканскай кампаніі Carnival.

Усяго некалькі гадоў таму Куба адмяніла абмежаваньні на авіязносіны з Амэрыкай.

Штогод на востраў прылятаюць каля 300 тысяч тых, хто нарадзіўся на Кубе амэрыканцаў.

У сакавіку прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьдзейсьніў гістарычны візыт на Кубу — першы візыт дзейнага кіраўніка амэрыканскай дзяржавы за амаль 90 гадоў.

Белы дом назваў гэта пачаткам новай эпохі ў адносінах паміж былымі праціўнікамі ў «халоднай вайне» і крокам наперад у разьвіцьці дыпляматычных адносін, адноўленых летась. Аднак эканамічныя і гандлёвыя сувязі паміж дзьвюма краінамі пакуль абмежаваныя ў сувязі зь дзеяньнем амэрыканскага фінансавага эмбарга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG