Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Азэрбайджану: Застаўся толькі ваенны шлях


Амбасадар Азэрбайджану ў Расеі Палад Бюль-аглы заявіў, што спробы дыпляматычна ўрэгуляваць канфлікт з Армэніяй па Нагорным Карабаху даказалі сваю неэфэктыўнасьць, а таму адзіным рашэньнем застаецца «ваенны шлях».

Паводле дыплямата, 21 працэнт азэрбайджанскай тэрыторыі акупаваны армянскімі войскамі, таму за стол перамоваў кіраўнікі краінаў змогуць сесьці толькі тады, калі ўзброеныя сілы Армэніі пакінуць тэрыторыю Нагорнага Карабаху.

Міністры абароны Азэрбайджану і Турэччыны ў тэлефоннай размове абмеркавалі становішча ў Нагорным Карабаху. Турэцкі бок заявіў аб «справядлівай пазыцыі» Азэрбайджану і выказаў яму рашучую падтрымку«.

Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu паведаміла, што прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган выказаў Азэрбайджану «падтрымку і салідарнасьць» у сувязі з падзеямі на лініі фронту і пажадаў выздараўленьня параненым.

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян сказаў у тэлевізійным звароце, што з армянскага боку забіта 18 ваенных, 35 параненыя. Азэрбайджанскі бок, паводле афіцыйных дадзеных, страціў 12 вайскоўцаў забітымі, адзін зьбіты верталёт МІ-24 і падарваны на міне танк.

Расея пачала кансультацыі з Францыяй і ЗША, двума іншымі сустаршынямі Менскай групы АБСЭ, пакліканай забясьпечыць мірнае вырашэньне карабахскага канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG