Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пашкадаваў, што Пуцін не гатовы скарачаць ядзерную зброю


Барак Абама выказаў шкадаваньне з нагоды негатовасьці Ўладзіміра Пуціна працягваць скарачэньне ядзерных узбраеньняў.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў аб тым, што акцэнт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на ўзмацненьне ваеннай моцы краіны на шкоду эканамічнаму разьвіцьцю перашкодзіў прагрэсу ў скарачэньні ядзерных узбраеньняў.

Выступаючы ў пятніцу ў Вашынгтоне пасьля завяршэньня саміту па ядзернай бясьпецы, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі больш чым пяцідзесяці краінаў, прэзыдэнт Абама выказаў шкадаваньне ў сувязі з адсутнасьцю дасягненьняў пасьля ўступленьня ў сілу ў 2011 годзе новай амэрыканска-расейскай Дамовы аб скарачэньні стратэгічных ядзерных узбраеньняў. Гэтага не ўдалося дабіцца таму, што Ўладзімер Пуцін «ажыцьцяўляў ідэю, згодна зь якой акцэнт ставіўся на дасягненьні ваеннай моцы на шкоду разьвіцьцю» і эканамічнай дывэрсыфікацыі.

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што не чакае новых крокаў у галіне двухбаковых скарачэньняў узбраеньняў у апошнія 10 месяцаў свайго прэзыдэнцтва, але выказаў надзею на дасягненьне прагрэсу ў будучыні, паколькі, паводле яго, абедзьве краіны працягваюць выконваць свае абавязацельствы ў рамках Дамовы СНВ-3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG