Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы супраць саюзу з Расеяй». Пікет каля пасольства РФ у Менску

абноўлена
1/15
У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі.
2/15

3/15

4/15

5/15

6/15

Натальля Бордак
7/15 Натальля Бордак
У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі.
8/15

9/15

10/15

11/15

Зьміцер Дашкевіч
12/15 Зьміцер Дашкевіч
У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі.
13/15

14/15

15/15

Previous slide
Next slide

У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі.

У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі.

Актывісты выйшлі да амбасады зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі «Путлера ў Гаагу», «Саюз з агрэсарам = вайна», «Добры сусед той, хто жыве праз плот», «„Не“ саюзу з бандай», «Кольчанку, Сянцову, Саўчанцы — свабоду» ды іншымі. У пікеце прынялі ўдзел 10 чалавек. Пэрыядычна ад іх гучалі воклічы «Жыве Беларусь!», «Пуцін — забойца», «Свабоду Ўкраіне» і «Свабоду Саўчанцы». Напрыканцы пікетоўцы прасьпявалі гімн «Магутны Божа».

Праваахоўнікаў было каля 15 чалавек. Міліцыянты папярэдзілі ўдзельнікаў пікету пра тое, што тыя ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мерапрыемстве, і адразу пачалі складаць пратаколы.

Адзін зь мінакоў паспрабаваў пачаць размову зь пікетоўцамі і сказаў, што яны абараняюць «украінскіх фашыстаў», але ў адказ пачуў «Чамадан, вакзал, Расея».

Але былі і іншыя рэакцыі. Напрыклад, адна жанчына, пачуўшы вокліч «Далоў Пуціна», спыталася: «А чаму толькі Пуціна? Лукашэнку таксама».

Некаторыя машыны, які праяжджалі міма амбасады, сыгналілі актывістам, а кіроўцы паказвалі знак вікторыі, выказваючы такім чынам сваю салідарнасьць зь пікетоўцамі.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

У размове з карэспандэнтам Свабоды Зьміцер Дашкевіч заявіў пра сваю упэўненасьць у тым, што значная частка беларускага грамадзтва выступае супраць саюзу з Расеяй, і рэакцыя аўтамабілістаў — гэтаму найлепшае пацьвярджэньне.​

Натальля Бордак
Натальля Бордак

«Саюз з Расеяй — гэта саюз з агрэсіўнай дзяржавай, якая ўвесь час ваюе са сваімі суседзямі», — заявіла Свабодзе ўдзельніца пікету, актывістка з Нясьвіжу Натальля Бордак. На яе думку, саюз з Расеяй небясьпечны тым, што ў вайну можа быць уцягнута і Беларусь. «Не хачу, каб мае сыны ішлі на вайну за Расею», — адзначыла яна.

З заклікам выйсьці на пікет у так званы Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі выступіў «Малады фронт». Акрамя маладафронтаўцаў, у акцыі прымалі ўдзел сябры БХД і проста грамадзкія актывісты.

Глядзіце фотарэпартаж з акцыі

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG