Міністар унутраных спраў Нямеччыны заявіў, што іншыя краіны павінны браць на сябе больш адказнасьці за бежанцаў, якія прыбываюць у Эўропу.
За вылучэнне кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі сабрана больш за 1,7 млн. подпісаў, паведаміў у эфіры тэлеканалу СТВ Міхаіл Орда — кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У чарговай перадачы сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Ўладзімер Някляеў адказвае на пытаньне, чаму на тых выбарах ён прапаноўваў Расеі скупляць беларускія прадпрыемствы
На цэнтральнай плошчы сталіцы Чэхіі Прагі ўзгадвалі драматычную ноч з 20 на 21 жніўня 1968 году — тады войскі Савецкага Саюзу і краін Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў сталіцу тагачаснай Чэхаславаччыны: інтэрвэнцыя прывяла да 20 гадоў акупацыі.
Суд адхіліў хадайніцтва абароны Надзеі Саўчанкі аб пераносе судовага працэсу з Данецка (Растоўскай вобласьці) ў Маскву.
Македонія патрабуе ад Эўразьвязу дадатковай дапамогі ў сувязі з масавым наплывам уцекачоў.
Напярэдадні выбараў ствараюцца і актывізуюцца старыя профілі дзясяткаў раённых аддзелаў праўладнай моладзевай арганізацыі.
Тэрытарыяльныя камісіі завяршылі прыём подпісаў ад ініцыятыўных груп — пачынаецца праверка сапраўднасьці аўтографаў.
Уладзімера Беражкова абвінавачваюць у крадзяжы значна меншай сумы, 1 мільярд рублёў не фігіруе ў справе. Адвакатка затрыманага генэральнага мэнэджара ХК «Дынама» (Менск) абвяргае інфармацыю Сьледчага камітэту.
«Ці турбуе вас тое, што беларускі рубель штодня істотна абясцэньваецца адносна цьвёрдых валют? Як вы ратуеце ад дэвальвацыі свае ашчаджэньні?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.
«Складана тлумачыць паводзіны іншага чалавека», — сказала Караткевіч.
У Македоніі паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць тысяч мігрантаў, якія спрабуюць трапіць на тэрыторыю краіны з Грэцыі.
На судовым працэсе над азэрбайджанскай журналісткай Хадзіджой Ісмаілавай, вядомай сваімі расьсьледаваньнямі карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады, пракурор запатрабаваў для яе дзевяць гадоў зьняволеньня.
Завяршыўся збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на прэзыдэнтскую пасаду. Што выявіў гэты этап выбарчай кампаніі? Хто ў рэальнасьці сабраў неабходныя 100 тысяч подпісаў? Якім будзе сцэнар ўладаў?
Кола патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі сёньня скарацілася з васьмі да пяці асобаў.
Калі казаць пра адрозьненьне сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі ад папярэдніх, дык яна цалкам зьмяшчаецца ў трэцяй групе – ня вельмі важна.
Ніколі не задумваліся, што РБ пазычыла герб у так званай Прыднястроўскай рэспублікі? «ПМР».
Кола патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі сёньня скарацілася з васьмі да пяці чалавек.
Прэм-ер-міністар Брытаніі Дэйвід Кэмэран ляцеў ў адпачынак у Партугалію, каб далучыцца да жонкі і дзяцей, звычайным самалётам у эканом-клясе разам са сваім целаахоўнікам.
Зьбіральнікі подпісаў за Анатоля Лябедзьку на Гарадзеншчыне падтрымліваюць рашэньне свайго прэтэндэнта не здаваць падпісныя лісты ў выбарчую камісію і перакананыя, што недарэмна патрацілі час.
«Малады Фронт» заклікае ўсіх кандыдатаў, якія адносяць сябе да дэмакратычнага руху, зьняцца з выбараў і дамагацца вызваленьня палітвязьняў.
Расея ўяўляе пагрозу існаваньню ЗША праз свой ядзерны арсэнал і палітыку Пуціна, заявіў 20 жніўня на брыфінгу ў Пэнтагоне міністар абароны ЗША Эштан Картэр.
Так заявіў Свабодзе кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, камэнтуючы сёньняшнія выказваньні лідэра партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна.
Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін сёньня заявіў, што прыняў рашэньне не перадаваць у тэрытарыяльныя камісіі подпісы, сабраныя ў падтрымку яго ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта.
17 жніўня падчас візыту ў Крым прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што лічыць расейцаў і ўкраінцаў адным народам.
У чацьвер Паўночная і Паўднёвая Карэя абмяняліся артылерыйскім агнём. Пхеньян пагражае ўжыць сілу, калі Сэул ня спыніць траньсляцыі з крытыкай рэжыму КНДР у памежнай зоне.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Фэдэральная мытная служба прапанавала ўвесьці крымінальную адказнасьць за незаконны ўвоз у Расею санкцыйных прадуктаў.
Француская крайне правая партыя Нацыянальны Фронт выключыла са сваіх шэрагаў былога лідэра Жана-Мары Ле Пэна.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас падаў прэзыдэнту краіны Пракопісу Паўлопуласу прашэньне аб адстаўцы і папрасіў як мага хутчэй прызначыць дату датэрміновых выбараў.
Цяпер хлопцам пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў альбо пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго да шасьці гадоў.
Адзначаецца, што пра зборку беларускіх трактароў у Пакістане канчаткова дамовіліся падчас візыту ў Беларусь на пачатку месяца прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа.
Каля Сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага адбыўся пікет з патрабаваньнямі вызваліць графіцістаў, якія 20 жніўня Сьледчы камітэт выставіў абвінавачваньні Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу
Колішні чэмпіён сьвету па боксе Рой Джонс малодшы (Roy Jones Jr.) зьвярнуўся да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з такой просьбай падчас сустрэчы ў анэксаваным Крыме.
Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас да канца дня 20 жніўня падасьць прэзыдэнту краіны прашэньне аб адстаўцы, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на неназванага дзяржаўнага чыноўніка.
Той факт, што ініцыятыўная група не сабрала 100 тысячаў подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, не дыскрэдытуе партыю. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта.
15 жніўня падчас наведваньня Менскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ) Аляксандар Лукашэнка ясна і выразна сфармуляваў сваё перадвыбарнае пасланьне, сваю праграму.
У нядзелю 23 жніўня мясцовыя выканаўчыя камітэты ўводзяць спэцыяльных дзяжурных, каб тыя маглі прыняць дакумэнты ад ахвотных працаваць ва ўчастковых выбарчых камісіях.
Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанку Беларусі апублікавала афіцыйную заяву, у якой пракамэнтавала бягучую сытуацыю на валютным рынку.
Колькі «колаў пекла» трэба прайсьці ахвотным атрымаць украінскае грамадзянства? Гэтую тэму дасьледаваў карэспандэнт Свабоды.
Паўночная Карэя абстраляла паўднёвакарэйскія гукаўзмацняльнікі, усталяваныя на мяжы для трансьляцыі крытычных выказваньняў на адрас рэжыму КНДР. У адказ на гэта Паўднёвая Карэя выпусьціла ў бок КНДР некалькі дзясяткаў 155-мілімэтровых гарматных снарадаў.
Міністэрства юстыцыі пяты раз адмовіла ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Бундэстаг Нямеччыны большасьцю галасоў ухваліў вылучэньне трэцяга пакета фінансавай дапамогі Атэнам, агульны аб’ём якога складзе 86 мільярдаў эўра.
Расейскія тэкстыльшчыкі прапанавалі Ўладзімеру Пуціну спальваць вопратку з Эўропы, завезеную кантрабандай.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Федэрыка Магерыні заклікала Расею вызваліць асуджанага да 15 гадоў турмы супрацоўніка эстонскай паліцыі бясьпекі Эстана Кохвэрта.
Зьбіральніца подпісаў Вольга Мяжэйнікава зьвярнулася ў Савецкі райаддзел міліцыі з прычыны нападу на яе маладога чалавека ў чорным падчас збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.
У сядзібе партыі БНФ 19 жніўся адбыўся круглы стол пад назвай «Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі».
800 затрыманых, дзясяткі палітвязьняў, пераламаныя рукі і ногі дэманстрантаў — такі вынік захадаў міліцыі на выбарах-2010.
«Беларускі партызан» атрымаў інфармацыю аб арышце ўплывовага бізнэсмэна, аднаго з саўладальнікаў холдынгу «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава.
Такім чынам міністэрства абароны пракамэнтавала допіс расейкі Ганны Алёхінай, у якім яна распытвае пра ўмовы жыцьця ў Баранавічах у сувязі зь пераводам мужа.
Загрузіць яшчэ